Рэ́піць ’заўзята, з захапленнем граць, скакаць’ (Сцяшк. МГ). Ад рыпаць 2 (гл.). Чаргаванне ы : э, магчыма, пад уплывам польск. rzępolić ’кепска граць на скрыпцы’, rzępak ’музыка’, rzępolą ’той, хто кепска грае на скрыпцы’. Польскія словы Брукнер звязвае з rząp ’хвасцец, зад’ (Брукнер, 474), што неверагодна. Можна таксама дапусціць уплыў назвы народнага танца Рэпка > рэпіць ’скакаць або граць Рэпку’ > ’граць, скакаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сапсе́ць ’састарыцца’ (Нас., Растарг.), ’разбалавацца, дрэнна сябе паводзіць’ (Растарг.). Да псець (гл.); магчыма, з’яўляецца семантычным эквівалентам прымаўкі песі век зжыў (Нас.). З іншай прыстаўкай — запсе́ць ’састарыцца, як сабака’ (Шат., Касп.). Сінанімічна ў другім значэнні да разапсе́ць ’разбалавацца’ (Растарг.). Здзіўляе падабенства харв. дыял. spjèšati ’аслабець’, якое разам са славен. pȇhati ’стаць слабым, стаміцца’ Бязлай (3, 21) збліжае з *pьsъ (гл. пёс).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свал ‘узвышша, вузкая града, якая ўтвараецца пры аранні ў сярэдзіну, “у склад”’ (Дэмб., 2, 832). Рус. пахать в свал — звальваючы насустрач адна адной дзве сумежныя баразны, наўг. пахать на свал ‘разворваць барозны з бульбай праз адну’, укр. палес. свал ‘насыпны ўзгорак’. Да *сваліць ‘зваліць’, магчыма, русізм або графічна адаптаванае звал ‘навал; марэна’ (Ласт.). У адносінах да семантыкі параўн. склад 3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́дацца (се́дыцца) ‘хвалявацца, нервавацца’ (Бяльк.). Магчыма, да *sedati sę, параўн. ст.-слав. сѣдати cѧ ‘трэскацца, лопацца; рассядацца’, гл. сесці. Да семантыкі параўн. рус. дыял. се́даться ‘трэскацца (пра скуру)’, а таксама рассе́сціся ‘распасціся’, укр. розсіда́тися ‘распадацца’. Нельга выключыць сувязь з аманімічным коранем *sed‑ ‘рэзаць, шчымець’, роднаснага ст.-інд. kšádate ‘разразае, раздзяляе’, што да і.-е. *k​sed‑, гл. Махэк₂, 521; ESJSt, 13, 803.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́міны ‘збожжа, якое прызначана на насенне (у процілегласць е́мінам — збожжу, якое прызначала на ежу)’ (Нік., Оч.), ‘насенне’ (Касп.), се́мінка ‘насенная бульба’ (Янк. 3., Бяльк., Юрч., Нар. сл., Нар. лекс.). Рус. пск., наўг., цвяр. се́мины ‘збожжа на насенне’, каш. senionka ‘насенная бульба’. Ад сем‑ (гл. семя) з суф. ‑ін, ‑інк(а); магчыма, фанетычна трансфармаванае *семяны, мн. л. ад семяно́ ‘насенне’ (усх.-бел., ЛА, 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Слакі́та, слокі́та ‘непагадзь, слота’ (івац., Нар. сл.). Відавочна, аднакарэннае з рус. сля́коть, асабліва параўн. рус. дыял. сляки́ша ‘слота’, ‑о‑, магчыма, пад уплывам слота (гл.). Мае паралелі ў серб.-харв. сле̏ка ‘марскі праліў’, польск. śląkwa ‘дажджлівае надвор’е, снег уперамешку з дажджом’, śląknąć ‘прамакаць’; слав. словы параўноўваюць з літ. sliñkti, slenkù ‘паўзці, выгінацца’, slankė ‘сыпучы пясок’, slinké, ‑éju ‘спаўзаць’ (гл. Фасмер, 3, 682).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сляпай, слепа́й ‘незабудкі’ (лельч., Жыв. сл., ПСл). Да сляпы (гл.) з суф. ‑ай, які ўтварае назвы асоб па выразнай знешняй прыкмеце, параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 145. Семантычная матывацыя не зусім ясная, магчыма, з прычыны бледнага колеру кветак ці малых памераў, параўн. сляпы́ (слепу́) ‘вузкі, малы’ (ТС). Не выключаны перанос назвы з іншай расліны, параўн. курына слепота́ ‘незабудкі’ (ТС) і слепет 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяге́начы (сеге́ночы) ’гэтай ночу, у гэту ноч’ (Нас., Сержп. Грам.), се́начы, сёначы ’тс’ (рагач., Сл. ПЗБ). Карскі (2–3, 74) форму са слоўніка Насовіча тлумачыць як сее ночи; тады да сей і ноч у Р. скл. адз. л., магчыма, з далейшым сцягваннем у сёначы, сеначы (апошняе, відаць, да прасл. *si nokti), гл.; параўн. больш празрыстае сяе́начы ’тс’, гл. Параўн. таксама сёлета, сёння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сячка́рня ’саломарэзка’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Гарэц.; лях., Янк. Мат.; Сцяшк., Сл. ПЗБ, Варл.), сечка́рня ’тс’ (ТС, Арх. Вяр., Сл. ПЗБ), сячка́рка ’тс’ (Некр. і Байк., Мат. Гом.). Да сечка 1 (гл.); магчыма, запазычанне з польскай, дзе першапачаткова, паводле словаўтварэння, — суф. ‑arnia, параўн. suszarnia, sieczkarnia ’памяшканне, дзе захоўваюць або рэжуць сечку’, пазней ’машына для рэзання сечкі’, замест sieczkarka ’тс’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Такава́цца ’згаворвацца, дамаўляцца’ (Ян.), токова́ць ’балбатаць, гаварыць, даказваць’ (ТС). Магчыма, да такава́ць (гл.), параўн. польск. tokować ’прывабліваць самку спевам і рухамі (пра птушак)’ і перан. ’балбатаць, плявузгаць’ (Варш. сл.); апошняе значэнне дае, відаць, падставы разглядаць рус. аргат. токова́ть ’такаваць, гаварыць без перапынку’ ў якасці паланізма (Віткоўскі, Słownik, 186), што цяжка давесці. Для зваротнага дзеяслова нельга выключыць магчымасць вывядзення з такаць 1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)