Лапа́ціць, лыпа́ціць ’вастрыць касу’ (Касп.; в.-дзв., Шатал., Юрч. Фраз. 2, Мат. Маг.), рус. арханг. лопатить ’тс’. Утворана ад лапа́тка, лапа́тачка ’мянташка’ (ДАБМ, к. 264).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапту́х ’мяшок для торфа’ (барыс., Жд. 2), ’мяшок’ (рэч., Мат. Гом.). У выніку пераходу р- у л- (Карскі, 1, 315) з раптух, рэптух ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ара́ла ’кол з дротам’ («Полымя», 1971, 10, 39); ра́лы ’раздвоены ствол дрэва’ (Янк. Мат.). Верагодна, пераасэнсаванае слова *орало ’саха’ ад араць (гл.) з суфіксам ‑ло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пака́місь ’пакуль што, пакуль’ (Янк. 3., Мат. Гом.; Нар. сл., стаўбц.). Мабыць, з рус. покамест ’тс’, якое ад пока і место (гл. Фасмер, 3, 304).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́лкі ’прасякнуты моцным пачуццём, уздымам, натхненнем; вельмі страсны, гарачы’ (ТСБМ), ’палкі, гаручы’ (Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), ’горкі’ (Мат. Гом.). Да пала́ць, палі́ць з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́нка ’корань аеру’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.). Памяншальнае ад панна (гл. пан). Параўн. яшчэ панны, а таксама кантэкст: «Панка з косамі сядзіць каля рэчкі ззелянеўшы».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́сталка ’прыстасаванне ў калодзе для адгадвання мёду’ (карм., Мат. Гом.). Утворана прыстаўкай па‑ ад столка ’слой, пласт, складка’ (гл.). Параўн. таксама роднаснае ўкр. стільник ’соты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патакачы ’паплаўкі’ (бых., Мат. АС). З ⁺патакай ’той, хто патакае’, а ў дадзеным выпадку/паплавок хістаецца так, як тузае і хістаецца рыба. Да патакаць! (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пая́рываць ’даіць’ (браг., Мат. Гом.). Да па‑ і яры́ць < прасл. jariti (), з якім разглядаемая лексема звязваецца значэннем ’пеніцца, бурліць’, якое мае славен. jaríti se.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавары́ны ’частка току’ (Мат. дыял. канф., 71). Узнікла ў выніку кантамінацыі слоў пера‑гародка і паўд.-бел. вары́на, ворʼе ’жэрдкі ў плоце; кол у штакетніку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)