4) (s) (an A) сту́кнуцца (аб што-н.), наткну́цца (на што-н.);
ans Land ~ прыча́ліць;
vom Lánde ~ адча́ліць ад бе́рага
5):
ins Horn ~ трубі́ць у рог
3.~, sich
1) штурха́цца
2) (an D) вы́цяцца, уда́рыцца (аб што-н.)
3) быць шакі́раваным (чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
цяць, тну, тнеш, тне; тнём, тняце; пр. цяў, цяла, ‑ло; заг. тні; зак.каго-што і без дап.
1.Ударыць, даць чым‑н. Каманду пастроілі і загадалі: «Марш!» Калі ж яна не скранулася з месца, былы гандляр яйкамі з бабскім віскам кінуўся на першага ў крайняй двойцы і з маху цяў яму прыкладам у грудзі.Брыль.
2. Балюча ўкусіць. Сабака моцна цяў за нагу. □ Блыха тне чалавека, ды і схаваецца ў кажушнай воўне.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адця́жкаж., в разн. знач. оття́жка; (мор. — ещё) трос м.;
а. шын — тех. оття́жка шин;
а. ў вырашэ́нні пыта́ння — оття́жка в реше́нии вопро́са;
уда́рыць з ~кай — воен., спорт. уда́рить с оття́жкой;
драцяна́я а. — про́волочная оття́жка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Рэ́пнуць2 ’сказаць недарэчнае’ (Сцяшк. Сл.). Экспрэсіўнае развіццё значэння рэпнуць1 (гл.). Існуе цэлы шэраг слоў, асноўнае значэнне якіх ’ударыць’ пераходзіць у экспрэсіўнае ’сказаць недарэчнае’. Параўн. ля́пнуць ’рэзка, з шумам стукнуць’ > ’сказаць недарэчнае’, рус.бря́кнуць ’тс’, чэш.plesknouti, plácnouti ’пляснуць, стукнуць’ > ’прагаварыцца, ляпнуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Музда́ць1 ’кілзаць’, муздзечка, муздэчка ’аброць’ (Нас., Грыг., Яруш., Др.-Падб., Гарэц., Бяльк., Юрч., Ян., Растарг.; бабр., Воўк-Лев.; мін., Шн. 2). Да вузда́ (гл.). Пачатковае м‑ замест в‑ пад уплывам літ.mãzgas ’вузел’. Аналагічна муздзі́ла ’цуглі’ (лудз., Сл. ПЗБ). Да вуздзіла (гл.).
Музда́ць2 ’моцна, балюча біць’ (Гарэц., Юрч.), муздану́ть ’ударыць, выцяць’ (Бяльк.), ’выцяць аброццю ці чым-небудзь іншым’ (Нас.) — тут можна назіраць уздзеянне народнай этымалогіі, параўн. музда́ць1; муздзануць ’зваліць, збіць’ (Сцяшк.). Рус.смал., бран., арл.музда́ть, муздану́ть ’біць, сцёбнуць’, маск., смал.мы́знуть ’ударыць, сцебануць’, смал., бран., кур.музда́ть ’жэрці, прагна глытаць’, каш.mužǯëc ’мяць, давіць, драбіць’. Да прасл.mug‑/muz‑/muzg‑/mỷzg‑ (Куркіна, Этимология–1972, 64–68). Магчыма, што некаторыя бел. формы на му‑ знаходзяцца пад уплывам літ.mùšti ’біць’, лат.mušīt ’выбіваць’.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ця́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Разм.
1.Аднакр.да цяпаць.
2. Хапіць зубамі; урваць (пра сабаку і пад.). Паслухмяны Кудлік ашчэрыў зубы, цяпнуў калючы клубок і ўмомант, як уджалены, адскочыў назад.Рылько.Наша ўвага была скіравана на тое, каб .. сабака ўпотайкі не цяпнуў нас за калошу.Сташэўскі.// Выпіць спіртнога. [Яраш:] — Трэба нам з табой, Кірыла, хоць спірту па мензурцы цяпнуць за Новы год.Шамякін.
3. Стукнуць, ударыць каго‑н. Цяпнуць па галаве.
•••
Цяпнуць гора — перажыць цяжкія нягоды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пілесава́ць (пілісуваць) ’біць’, ’ачышчаць лыка, рабіць яго белым’ (паўн.-усх., КЭС), славен.pelisniti ’ударыць’, ’даць аплявуху’, peliskniti, peliščiti, ре lis kat і ’біць па мордзе’. Міклашыч (236) супастаўляе славен.pelisnoti з бел.пялёскацца ’ўдараць, грукаць, біць’ і з літ.plaskuoti. ’ляскаць’, plekšnoti ’тс’, ’пляскаць’, plekštelėti ’пляснуць, ляснуць’. Гэтаксама Бязлай (3, 23). Гл. пялясы, пялёсы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пекану́ць1 (пікану́ць, пе́кнуць), ’сунуць чым-небудзь запалёным у каго-небудзь’ (Нас.) ’хутка даткнуцца гарачым жалезам; хутка ўджаліць’ (Шат.), сюды ж ’абдаць цяплом’ (Нас.); ’ударыць, грукнуць, ляснуць, сцёбнуць, агрэць, моцна выцяць бізуном’ (Нас., Растарг., ТС, Ян.; карм., Мат. Гом.). Да пе́каць1 (гл.).
Пекану́ць2 ’папракнуць’ (Нас.). Да пе́каць ’папракаць’. Відаць, балтызм. Параўн. літ.peĩkti ’ганьбаваць, знеслаўляць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ву́гал, -гла́, мн. -глы́, -гло́ў, м.
1. У геаметрыі: плоская фігура, утвораная дзвюма лініямі, якія выходзяць з аднаго пункта.
Вяршыня вугла.
Прамы в. (90°). Востры в. (меншы за 90°). Тупы в. (большы за 90°). Знешнія і ўнутраныя вуглы трохвугольніка.
Сагнуць што-н. пад вуглом.
2. Месца, дзе сутыкаюцца, перасякаюцца два прадметы або два бакі чаго-н.
В. дома.
Пайсці за в.
З-за вугла напасці (ударыць) (перан.: спадцішка).
3. Частка пакоя, які здаецца ў наймы, кут (у 2 знач.).
Наймаць в.
4. Наогул прыстанак, месца, дзе жывуць.
Мець свой в.
|| памянш.вугало́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м. (да 2—4 знач.).
|| прым.вуглавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)