шво, -а, мн. -ы, -оў, н.
1. Месца злучэння сшытых кавалкаў тканіны, скуры.
Парвацца ў шве.
Накладаць швы (сшываць, змацоўваць краі раны, парэзу).
2. Месца злучэння частак чаго-н. (спец.).
Швы чэрапа.
Ш. цаглянай кладкі.
3. Спосаб шыцця, вышыўкі.
Няроўнае ш.
Сцябліністае ш.
◊
Рукі па швах — пра рукі, выцягнутыя ўніз удоўж тулава.
Трашчыць па ўсіх швах — прыходзіць у поўны заняпад, развальвацца; разм.).
|| прым. шыўны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).
Ш. матэрыял (у хірургіі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
натру́джваць, натру́дзіць ermüden vt, überánstrengen vt;
натру́джаныя ру́кі ábgearbeitete Hände
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
паціра́ць réiben* vt;
паціра́ць ру́кі sich (D) die Hände réiben*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
рачко́м прысл. (стаўшы на рукі і ногі) auf állen víeren
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ты́льны:
ты́льная паве́рхня рукі́ Hándrücken m -s, -, Hándfläche f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бру́дны, -ая, -ае.
1. Нячысты, з брудам на паверхні, засмечаны.
Брудныя рукі.
2. Пра колер: невыразны, няяркі, нячысты.
Б. колер.
3. перан. Пазбаўлены маральнай чысціні, агідны.
Брудная душа.
|| наз. бру́днасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́блытацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.
1. Вызваліцца з чаго-н., што аблытвае ногі, рукі.
В. з дроту.
2. перан. Выйсці з цяжкага, складанага становішча (разм.).
В. з даўгоў.
В. з непрыемнай гісторыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
асмужы́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -му́жыць; -му́жаны; зак.
1. што. Зацягнуць, пакрыць смугою, туманам і пад.
Дым пажару асмужыў неба.
2. каго-што. Абветрыць, абпаліць сонцам.
Асмужыў вецер рукі, твар.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кайданы́, -о́ў і кайда́ны, -аў.
Злучаныя ланцугом жалезныя кольцы, якія надзяваюцца на рукі і ногі тым, хто абвінавачваецца ў цяжкіх злачынствах.
Закаваць у к.
|| прым. кайда́навы, -ая, -ае і кайда́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
soil2 [sɔɪl] v. fml бру́дзіць, пэ́цкаць; пэ́цкацца;
soil one’s hands (with smth.) пэ́цкаць ру́кі (чым-н.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)