3.перан. Застыць у якіх‑н. формах, перастаць развівацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́парыцца, ‑ру ся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Знікнуць, ператварыўшыся ў пару. Вада выпарылася.//перан. Знікнуць, перастаць існаваць. Стала няўтульна, цёмна і клопатна, і радасць у момант выпарылася.Мележ.
2. Вымыцца ў лазні з парай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Перастаць шумець, крычаць, плакаць і пад.; супакоіцца. Я захліпаюся — суняцца не магу. Здаецца, нічога на свеце няма смяшнейшага за стрыжаную Кацю.Сяркоў.//Разм. Спыніць якія‑н. дзеянні, учынкі; уціхамірыцца. — Зося, суніміся! Ты ўжо занадта! — устаў са свайго месца Ігнат Цыдзік.Дуброўскі.
2. Спыніцца ў сваім праяўленні; перастаць дзейнічаць. Дождж суняўся. Кашаль суняўся. □ Суняўся бой. Прывал у лесе на гадзіну. Пад’ехала і пошта палявая.Броўка.Ты [Алеся] горка плачаш... Слёзы, слёзы! Калі ж сунімуцца яны?..Трус.Пад раніцу завіруха сунялася, але бацька не пайшоў на сядзібу.Навуменка.// Прайсці (пра пачуцці), перастаць турбаваць каго‑н. Цяпер трывогі [у Анастасіі Мікалаеўны] крыху суняліся, а радасць не мінае дом.«Работніца і сялянка».
3. Спыніць рух, ход; перастаць рухацца. Нарэшце недзе за мастком машыны нашы павярнулі ўлева і суняліся.Скрыган.Змораны важак, які даганяў .. [ваўкоў] і не мог дагнаць, на момант суняўся пад ялінай.Чорны.// Затрымацца, прыпыніцца (пра ход, цячэнне, развіццё чаго‑н.). Тое, што мы гаворым сёння, — толькі працяг нашае ранейшае спрэчкі, якая, аказваецца, не сунялася, а жыве, набірае сілу.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прачну́цца ’перастаць спаць, прабудзіцца’, ’стаць актыўным, выйсці са стану застою, спакою’, ’з’явіцца, выявіцца (пра пачуцці, уласцівасць, якасць)’, дыял. варыянты прочкну́цца, прочихну́цца, прочхну́цца (Нас., Дзмітр.) з устаўным ‑х‑ (‑к‑). Рус.дыял.прочну́ться ’прабудзіцца; ачнуцца’, укр.прочну́тися ’тс’. Гл. ачнуцца, ачхнацца; форма прошнулася (гом., Рам.), на думку Карскага (1, 360), у выніку замены ‑с‑ на ‑ш‑; малаверагодна, хутчэй з ‑чн‑, параўн. рушні́к < ручні́к, сма́шны < сма́чны і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
распераза́цца
1. sich lósgürten аддз.; den Gurt áblegen;
2.разм. (перастаць стрымліваць сябе) áußer Rand und Band geráten*, über die Stränge schlágen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
éinhalten
*
1.
vt
1) прытры́млівацца, трыма́цца (тэрміну, умовы)
2) спыня́ць
2.
vi (mitD) перастава́ць, спыня́ць
mit dem Gelächter ~ — пераста́ць смяя́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пераці́хнуць, ‑не; пр. пераціх, ‑ла; зак.
Паступова аціхаючы, перастаць, спыніцца; сціхнуць. Вецер пераціх. □ Вось і схлынулі хмары, і дождж пераціх.Панчанка.Пад посцілкамі.. [Ратушняку] раптам стала горача ўсяму і пераціхлі, не балелі пальцы на руках.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адлаві́ць, ‑лаўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак.
1. Злавіць, вылавіць нейкую частку каго‑н. У 1939 годзе адлавілі каля фермы двух, а ў 1940 годзе шэсць лісянят.В. Вольскі.
2. Скончыць лавіць, перастаць займацца лоўляй каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устая́цца, устаіцца; зак.
1. Стаць гатовым для ўжывання ў выніку доўгага стаяння ў пэўных умовах. Віно ўстаялася.
2.перан. Стаць з цягам часу ўстойлівым, пастаянным; перастаць змяняцца. Пагода якраз устаялася і абяцала працягнуцца надалей.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. змоўк, ‑ла; зак.
1.Перастаць раздавацца, сціхнуць (пра гукі). Песня змоўкла. □ Змоўкла музыка ў гарадскім парку.Хадкевіч.Гоман працы змоўк у полі, Сціхлі гукі за ракой.Гілевіч.
2.Перастаць гаварыць, крычаць, пець і пад.; замоўкнуць, заціхнуць. Мікіта Мінавіч на хвіліну змоўк і зноў абвёў усіх спакойным поглядам.Кулакоўскі.Недзе далёка зноў закукавала зязюля і адразу змоўкла.В. Вольскі./ Пра музычны інструмент, радыё, тэлефон і пад. Ужо і радыё змоўкла, але сама [Маша] ніяк не магла заснуць.Гроднеў.// Спыніць стральбу (пра агнястрэльную зброю). Кулямёт змоўк. □ Самаходка тым часам змоўкла, затое ротныя мінамёты пачалі біць раз-поразу.Кулакоўскі.//Перастаць напаўняцца гукамі, гоманам і пад. Неяк нечакана змоўкла вёска, не чуваць было ні галасоў, ні шуму машын.Шамякін.Не інакш, як перад наступленнем Змоўкла франтавая паласа.Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)