славацкі паэт, грамадскі дзеяч. Нар. пісьменнік Чэхаславакіі (1964). Скончыў настаўніцкі ін-т у г. Модра (1923), Браціслаўскі ун-т (1925). У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік руху Супраціўлення, адзін з арганізатараў Славацкага нац. паўстання 1944. Ў 1945—50 міністр адукацыі і культуры Славакіі. Пачынаў у рэчышчы пралет. паэзіі (зб. «Нядзеля», 1927). Аўтар зб-каў лірыкі сац.-псіхал. («Адчыненыя вокны», 1935; «Адтуль» і «Добры дзень, вам», абодва 1964), антыфаш. («Святы за ваколіцай», 1939; «Забароненым алоўкам», 1946), паэм «Да горада 30 хвілін» і «Віла Тэрэза» (абедзве 1963), літ.-знаўчых і публіцыстычных артыкулаў. Перакладаў з чэш., венг. і рус. моў. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі А.Вялюгін, Н.Гілевіч, У.Караткевіч, П.Макаль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНЬЕ́ (Régnier) Анры Франсуа Жазеф дэ (28.12.1864, г. Анфлёр, Францыя — 23.5.1936),
французскі пісьменнік. Чл.Франц. акадэміі (з 1911). Па адукацыі юрыст. Дэбютаваў як паэт. У вершах спалучаў сімвалісцкія пошукі з дакладнасцю і пластычнасцю вобраза паэтаў-парнасцаў. У лірычных зб-ках «Будучыя дні» (1885), «Гульні вяскоўцаў і багоў» (1897), «Гліняныя медалі» (1900) і інш. апявае чароўнасць усяго нетрывалага і крохкага, ухваляе пачуццёвыя асалоды і ўсякія радасці. Аўтар раманаў «Двойчы каханая» (1900), «Канікулы сціплага маладога чалавека» (1903), «Жывое мінулае» (1905), «Гераічныя ілюзіі Тыта Басі» (1916), «Грэшніца» (1920), «Правінцыяльныя забавы» (1925), «Я, яна і ён» (1935), зб-каў апавяд. «Яшмавы кій» (1897), «Лакавы паднос» (1913), «Згубленае шчасце» (1924) і інш. На бел. мову яго асобныя апавяданні пераклаў А.Асташонак.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Французская навела XX ст.Мн., 1992;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДАВЯ́НУ (Sadoveanu) Міхаіл (5.11.1880, г. Пашкані, Румынія — 19.10.1961),
румынскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Чл.Рум. акадэміі (з 1921). Скончыў Нацыянальны ліцэй у Ясах (1900). Друкаваўся з 1897. Аўтар сац. раманаў «Вуліца Лэпушняну. Хроніка 1917 г.» (1921), «Плыў млын па Сірэце» (1925), у якіх крытыка тагачаснага грамадства. Стваральнік рум.гіст. рамана, у т. л. «Жыццё Штэфана Вялікага» (1934), трылогіі «Браты Ждэр» (1935—42) пра барацьбу рум. народа за нац. незалежнасць. У аповесці «Мітра Какор» (1949, Залаты медаль міру 1950) і гіст. рамане «Нікаарэ Падкова» (1952) роздум пра гіст. шляхі сялянства. Аўтар шматлікіх зб-каў апавяданняў і публіцыстыкі. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Л.Салавей. Міжнар. Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1960.
Тв.:
Бел.пер. — Выбр. творы. Мн., 1954;
Рус.пер. — Избр. произв.М., 1957;
Избранное. М., 1980.
Літ.:
Кожевников Ю.А. Михаил Садовяну. М., 1960;
Ройзман П.И. Михаил Садовяну: Биобиблиогр. указ. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКАМБА́ЕЎ Аалы (7.11.1904, с. Чон-Кемін Кемінскага р-на Чуйскай вобл., Кіргізія — 19.6.1988),
кіргізскі пісьменнік. Нар. паэт Кіргізіі (1945). Акад.АН Кіргізіі (1954). Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Сярэднеазіяцкі камуніст.ун-т (1927). Друкаваўся з 1924. Для ранняй творчасці Т. характэрны рэв. пафас: зб-кі вершаў «Пра Леніна» (1927), «Атака» (1932); аповесць «Днестр упадае ў глыбокае мора» (1939) і інш. У пасляваен. гады выступаў як майстар рэаліст. паэмы: «Сваімі вачыма» (1952), «Мелодыя камуза» (1960), зб-кі вершаў «Голас часу» (1966), «Мой падарунак» (1974). Аўтар гіст. рамана ў вершах «Перад світаннем» (1935—47). На бел. мову яго асобныя творы перакладалі Р.Барадулін, В.Іпатава, У.Шахавец. Дзярж. прэмія Кіргізіі імя Тактагула Сатылганава 1967.
цыклічная паслядоўнасць ферментатыўных акісляльных пераўтварэнняў трыкарбонавых кіслот і дыкарбонавых к-т; агульны заключны этап акісляльнага разбурэння прадуктаў абмену вугляводаў, тлушчаў і бялкоў (або амінакіслот) да вуглякіслага газу і вады. Важнейшы метабалічны цыкл у аэробных арганізмаў (мікраарганізмаў, раслін, жывёл, чалавека).
Адкрыты Х.А.Крэбсам і У.Джонсанам (1937). Т.к.ц. пачынаецца ўтварэннем лімоннай к-ты пры кандэнсацыі ацэтыльнай групы ацэтыл-КаА і шчаўевоцатнай к-ты і завяршаецца ўтварэннем шчаўевоцатнай к-ты, 2 малекул вуглякіслага газу і адноўленых каферментаў. Энергет. выхад Т.к.ц. — 12 малекул АТФ. Утвораная шчаўевоцатная к-та кандэнсуецца з новай малекулай ацэтыл-КаА і дае наступны віток цыкла. Гл. таксама Акісленне біялагічнае.
Літ.:
Ленинджер А. Основы биохимии: Пер. с англ.Т. 1—3. М., 1985;
Березов Т.Т., Коровкин Б.Ф. Биологическая химия. 3 изд. М., 1998;
Эллиот В., Эллиот Д. Биохимия и молекулярная биология: Пер. с англ.М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЙГУ́Н (сапр.Атакузіеў Рахматула; 14.5.1905, с. Мерке Джамбульскай вобл., Казахстан — 1990),
узбекскі паэт і драматург.Засл. дз. маст. Узбекістана (1956). Нар. паэт Узбекістана (1965). Чл.-кар.АН Узбекістана (1974). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Самаркандскую пед. акадэмію (1930). Друкаваўся з 1925. Аўтар паэт. зб-каў «Радасці вясны» (1929), «Другая кніга» (1933), «Краіне сонца» (1936), «Узбекістан» (1947), «Песня пра каханне» (1975), драм. твораў «Алішэр Наваі» (1940, з І.Султанавым), «Рызыкоўны жарт» (1944), «Песня жыцця» (1947), «Хурыят» (1959), «Сябры» (1961), «Дзве эпохі» (1967), «Абу Рэйхан Біруні» (1973), «Капкан» (1975), «Абу Алі ібн Сіна» (1980) і інш. Пісаў кінасцэнарыі. На бел. мову асобныя творы У. перакладала Э.Агняцвет. Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРАЎНЕ́ННЕ СТА́НУ,
ураўненне, якое звязвае ціск (p) шчыльнасць (ρ) і тэмпературу (T) аднароднага рэчыва ў стане раўнавагі тэрмадынамічнай. Вызначаецца эксперыментальна ці тэарэтычна (метадамі статыстычнай фізікі). З-за складанасці ўліку ўзаемадзеяння паміж часціцамі У.с. вядомы толькі для найпрасцейшых сістэм.
Газы з мізэрна малой шчыльнасцю падпарадкоўваюцца Клапейрона—Мендзялеева ўраўненню. Пры ўліку міжмалекулярнага ўзаемадзеяння атрымліваецца т.зв. вірыяльнае У.с. ў выглядзе раду па ступенях шчыльнасці: p = ρRT (1 + aρ + b2ρ + ...), дзе R — універсальная газавая пастаянная, a і b — вірыяльныя каэфіцыенты. Для газаў павышаных шчыльнасцей выкарыстоўваюць Ван-дэр-Ваальса ўраўненне (дастасоўваецца і для прыбліжанага апісання двухфазных сістэм газ — вадкасць). Тэорыя вадкіх станаў распрацавана слаба. З дапамогай мадэліравання атрымліваюць У.с. цвёрдых цел (найб. пашыраны мадэлі Дэбая і Мі-Грунайзена).
Літ.:
Мейсон Э., Сперлинг Т. Вириальное уравнение состояния: Пер. с англ.М., 1972;
Рид Р., Праусниц Дж., Шервуд Т. Свойства газов и жидкостей: Пер. с англ. 3 изд. Л., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́ПІЧ Бранка (1.1.1915, в. Хашані, Боснія і Герцагавіна — 15.2.1984),
сербскі пісьменнік. Чл. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1967), чл.АН Босніі і Герцагавіны (1973). Скончыў Бялградскі ун-т (1940). Друкаваўся з 1929. У зб-ках «Пад Грмечам» (1938), «Змагары і ўцекачы» (1939), «Горцы» (1940) і інш. выступіў як майстар рэаліст. навелы, адметнай гумарам. Раманы «Прарыў» (1952), «Глухі порах» (1957), зб-кіапавяд. «Прыгоды Нікалеціны Бурсача» (1956), «Сад у колеры мальвы» (1970) пра антыфаш. барацьбу югасл. народа. У раманах «Не сумуй, бронзавая варта» (1958), «Восьмае наступленне» (1964) актуальныя праблемы пасляваен. рэчаіснасці. Аўтар зб-каў паэзіі «Вогненнае нараджэнне айчыны» (1944), «Спеўны цвыркун» (1955), «Чароўны лес» (1962) і інш., якім уласціва элегічнасць; твораў для дзяцей, п’ес, кінасцэнарыяў. На бел. мову асобныя яго вершы і апавяданні пераклалі У.Паўлаў, І.Чарота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́ВЕР (Shever) Джон (27.5.1912, г. Куінсі, штат Масачусетс, ЗША — 19.6.1982),
амерыканскі пісьменнік. Працаваў у перыяд. выданнях. Літ. дзейнасць пачаў у 1930-я г.псіхал. апавяданнямі. У дылогіі «Сямейная хроніка Уопшатаў» (1957) і «Скандал у сям’і Уопшатаў» (1964), сатыр. рамане «Булет-Парк» (1969), зб.апавяд. і навел «Гісторыі Джона Чывера» (1978), аповесці «Ну проста райскі куток» (1982) крызіс «грамадства спажывання», катастрафічныя сац. і маральныя тэндэнцыі ў амер. рэчаіснасці. Паэтыка Ч. адметная спалучэннем дакладнасці фактаў і дэталей, каларытнасці персанажаў, псіхалагізму з элементамі ўмоўнасці і прытчавасцю.
Тв.:
Рус.пер. — Исполинское радио М., 1962;
Ангел на мосту. М., 1966;
Прощай, брат. Л., 1983;
Семейная хроника Уопшотов... М., 1983.
Літ.:
Мендельсон М.О. Социально-критические мотивы в творчестве Беллоу, Апдайка и Чивера // Проблемы литературы США XX в. М., 1970;
Олдридж Дж. Джон Чивер и облегченная форма трагедии // Олдридж Дж. После потерянного поколения: Пер. с англ.М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ВАРАЎ (сапр.Крачолаў) Пеё
(13.1.1878, г. Чырпан, Балгарыя — 29.10.1914),
балгарскі паэт. Вучыўся ў гімназіі ў г. Плоўдзіў (1891—93). Друкаваўся з 1896. У першым зб. «Вершы» (1901) прадоўжыў традыцыі Х.Боцева і Х.Вазава. Зб. «Гайдуцкія песні» (1903) і зб. нарысаў «Гайдуцкія мары» (1908) пра рэв.-вызв. рух у Македоніі 1902—03. Пад уплывам франц. мадэрнісцкай паэзіі стаў пачынальнікам сімвалізму ў балг. л-ры (зб. вершаў «Бяссонніца», 1907). Аўтар кн. лірыкі «Услед за ценямі воблакаў» (1910), драм «Ля падножжа Віташы» (1911), «Як замаўкае рэха грому» (1912). На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Н.Гілевіч, А.Разанаў, В.Сахарчук.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Хай зорыць дзень! Мн., 1973;
У кн.: Сто гадоў, сто паэтаў, сто песень... Мн., 1978;