Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
выдыха́цца
1. (прапах) verflíegen*vi (s), sich verflüchtigen;
2.разм. (абяссілець) erschöpft sein, entkräftet sein
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Смо́рад ‘смурод, непрыемны пах’ (Байк. і Некр., Ласт., Гарэц., Растарг.), смо́род ‘тс’ (ТС, Рам. 6). Гл. смурод.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пахно́ ’смурод’, ’кал’ (Яруш., Нас., Нас. Сб.). Да пах (гл.). Суфікс ‑н‑ó, як у govьno ’кал’. Параўн. укр.пахно ’пах’, у якім суфікс ‑н‑о мае іншае, павелічальнае значэнне — параўн. укр. прозвішча Махно́ ’вялізны чалавек’, а таксама драг.ступно́ ’вялікая ступа’, пічно́ ’вялікая печ’, качно́ ’вялізная качка’, чоборно́ ’вялізны бот’ (вусн. паведамл. Ф. Клімчук).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВУГЛЕВАДАРО́ДЫ,
арганічныя злучэнні, якія складаюцца з атамаў вугляроду і вадароду. У залежнасці ад будовы адрозніваюць ацыклічныя злучэнні, або аліфатычныя вуглевадароды, у якіх атамы вугляроду звязаны паміж сабой у прамыя ці разгалінаваныя ланцугі, і карбацыклічныя злучэнні, або ізацыклічныя вуглевадароды, малекулы якіх утвараюць кольцы (цыклы). Гэтыя вуглевадароды падзяляюць на аліцыклічныя злучэнні (цыклапарафіны) і араматычныя злучэнні. Ніжэйшыя вуглевадароды (малекулы з 1—4 атамамі вугляроду) — газы, сярэднія (з 5—16 атамамі) — вадкасці, вышэйшыя — цвёрдыя рэчывы. Большасць вуглевадародаў бясколерныя рэчывы, газападобныя і вадкія, звычайна маюць пах. Атрымліваюць з прыроднага газу, нафты і інш. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў хім. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАПО́ЎНІК (Lepidium),
род кветкавых раслін сям. крыжакветных. Больш за 150 відаў. Пашыраны на ўсіх кантынентах. На Беларусі 6 відаў. Найб. вядомыя К.: пасяўны, або крэс-салата (L. sativum), смеццевы, або вянечнік (L. ruderale, нар. назва ліхаманкавая трава), палявы (L. campestre). Трапляецца на пясчанай глебе, засоленых і засмечаных мясцінах.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны, часам паўкусты выш. 5—60 (100) см. Сцябло прамое, голае або апушанае. Лісце цэласнае ці рассечанае. Кветкі дробныя, часам без пялёсткаў, белыя, у кароткіх гронках. Плод — стручочак. Некат. віды маюць непрыемны пах, які адпуджвае клапоў (адсюль назва). Лек., агароднінныя (прыпраўныя), меданосныя, інсектыцыдныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЛУ́ШЧАВЫЯ ЗАЛО́ЗЫ,
скурныя залозы жывёл і чалавека, якія выдзяляюць скурны тлушч, што ахоўвае скуру і валасы ад высыхання. Развіваюцца з эпітэлію валасяных фалікулаў, размешчаны па ўсёй скуры. У чалавека Т.з. найб. насычана скура валасістай ч. галавы, шчок, падбародка (400—900 на 1 см²). Сакрэт Т.з. забяспечвае эластычнасць і непранікальнасць скуры для вады, некат. мікраарганізмаў, хім. рэчываў і інш. Сакрэт Т.з. некат. жывёл мае характэрны пах (гл.Мускусныя залозы); у кітападобных Т.з. прадстаўлены спецыфічнай анальнай залозай. Функцыі Т.з. рэгулююцца палавымі гармонамі. У самцоў Т.з. буйнейшыя, чым у самак, выдзяляюць больш сакрэту. Захворванні Т.з. чалавека — атэрома, вугры, себарэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́НГАВЫ АЛЕ́Й,
тлусты алей з насення тунгу. Атрымліваюць прасаваннем здробненай сыравіны. Вадкасць ад светла-жоўтага да аранжавага колеру, мае непрыемны пах, шчыльн. 940 кг/м³ (20 °C), т-ра застывання ад -17 да -21 °C. Раствараецца ў арган. растваральніках (акрамя метанолу і этанолу). Высыхальны алей (гл.Алеі); мае значную колькасць гліцэрыдаў ненасычаных кіслот — пераважна (71—83% ад агульнай масы кіслот) элеастэарынавай (цыс-9-транс—11—транс—13-октадэкатрыенавай) к-ты. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытв-сці алкідных смол, алейных лакаў, пластыфікатар у гумавай прам-сці, а таксама ў вытв-сці лінолеуму, цыраты. Таксічны.