*Паме́тнік, пометнік ’апоўзіны, якія кладуць паверх стога’ (ТС), пометнік, помеціна ’тонкія латы ў страсе на сохах’ (Нар. сл., жытк.), паметнік ’падсцілка пад стогам’ (Нар. сл., навагр.). Рус. пометины ’апоўзіны на стозе або на саламяным дасе’. Ад *памятаць (параўн. тур. метану́ць ’шпурнуць, кінуць аб землю’) з суф. НІК, ‑ІН‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляту́ха ’драсён, Polygonum aviculare L.’ (бабр., ЛА, 1). Да пле́сці (гл.): сцябліны драсёну сплятаюцца паміж сабой.

Пляту́ха ’саламяны кошык’ (смарг., Сцяшк. Сл.), пляту́шка ’плецены з лазы і саломы посуд’ (Касп.; Нік. Очерки). Да пле́сці (гл.). Суф. ‑ух‑а, ‑ушк‑а мае значэнне ’прадмет дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 71–72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́сцень (про́сцинь) ’некалькі звітых і звязаных разам ніткамі ручаяк (верацён з пражай) на адным доўгім верацяне’ (Нік. Очерки). З ⁺простьнь ад просты, паводле Трубачова (Ремесл. терм., 101), другаснае ў ролі тэкстыльнага тэрміна, параўн. прасце́нь ’прамая (простая) дарога’, про́снік ’вялікае верацяно, на якое зматваюць пражу з малых верацён’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыця́міць ’уважліва паглядваць, прымячаць’; ’прыпамінаць, прыгадваць’ (Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб.), прыця́мляць, прыця́мліваць ’прымячаць’ (Нік. Очерки), прыця́мны ’прыметны’; ’памятны’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), прыця́мна ’прыметна’; ’помніцца, уяўляецца ў думках’, прыця́м ’заметка, прыкмета’ (Нас., Байк. і Некр.), пры́цям ’тс’ (Байк. і Некр.), прыцямка ’заметка’ (Яруш.). Да цям, ця́міць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ато́ка

1. Глыбокі рукаў ракі, рэчкі або возера; старажытнае рэчышча (Віц. Нік. 1895, Смален. Дабр.).

2. Востраў (Дзіс.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Кля́мка1 ’прыстасаванне, з дапамогай якога адчыняюць і зачыняюць дзверы’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Яруш., Гарэц., Сцяшк., Грыг., Бір., Мядзв., Мал., Шушк., Бяльк.). Укр. клямка, рус. клямка ’тс’. Гл. кляма.

Кля́мка2 ’безнадзейная справа, гібель, канец, крышка’ (Бяльк., Нік., Янк. БФ, Гарэц.). Параўн. клямка1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крупе́ня ’крупяны суп’ (ТСБМ, Нас., Нік. Очерки, Бяльк., Касп., Мат. Маг., Нар. сл., Шатал., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з літ. kruopiẽnė ’суп з крупы’. Суфіксацыя, характэрная для літоўскай мовы. Параўн. іншыя назвы страў, утвораныя пры дапамозе той жа словаўтваральнай мадэлі: лапеня, раўчэня (Лаўчутэ, Лекс. балт., 20; Лаўчутэ, Балтизмы, 115).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́вецер ’нячысцік у выглядзе дзіка’ (ТС), паветрыпі ’нячысцікі’ (Нік., Мяч.). Табуізаваная назва, да вецер (гл.). Няясная дэталізацыя (чаму дзік?), параўн. славац. дыяп. poveirica ’віхура, моцны вецер’. Семантыка ’вецер’ > ’нячысцік’ таксама ў нова-в.-ням. Schrat(t) ’лесавік’, дыял. ’віхура; д’ябал’ (Дукава, Этимология–1982, 62). Параўн. яшчэ верцень ’вецер; нячыстая сіла’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сашні́к ’рабочая частка сахі, культыватара, веялкі — востры жалезны нарог’ (ТСБМ, Тарн., Выг., Клім., ДАБМ, камент., 826). Укр., рус. сошни́к, польск. дыял. (лінгвагеаграфію гл. Кандрацюк, Бел.-польск. ізал., 54) sosznnik, sasznik, susznik ’тс’. Ад саха з суф. нік. Упершыню фіксуецца ў другой палове XVI ст. Падрабязна гл. Смулкова, 29 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяма́к ’манета’ (Касп.), семак (симакъ) ’12 капеек’ (Нік. Очерки). Параўн. укр. дыял. сіма́к ’манета 7 капеек асігнацыямі або 2 капейкі срэбрам’, рус. дан. сема́к ’2 капейкі’. Вытворнае ад сем (гл.), параўн. Фасмер, 3, 598; што адлюстроўвае стары падлік на асігнацыі, які захоўваўся ў Віцебскай губерні (Нас., 577), з далейшай дээтымалагізацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)