СЕРВІТУ́ТЫ [ад лац. servitus (servitutis) рабства, падначаленасць],

абмежаванае права карыстання чужой уласнасцю. Інстытут С. склаўся ў рым. праве з мэтай прававога ўрэгулявання супрацьлеглых інтарэсаў прыватных уласнікаў. У эпоху феадалізму С. існавалі ў тых краінах, дзе дзейнічала рым. права. Бурж. права таксама захавала і рэгламентавала С. Найб. пашыранымі былі зямельныя С. (права праезду, прагону і выпасу жывёлы, рыбнай лоўлі на чужой тэр., карыстанне сенажацямі, ляснымі ўгоддзямі і інш.), у т. л. на Беларусі, Правабярэжнай Украіне, у Літве, Каралеўстве Польскім, прыбалтыйскіх губ. Расіі. Яны ўяўлялі сабой абшчынныя землі, захопленыя ў сялян памешчыкамі ў час прыгону. Імкненне памешчыкаў зрабіць С. крыніцай дадатковых даходаў стала адной з прычын барацьбы за зямлю паміж сялянамі і феадаламі. У выніку сялянскай рэформы 1861 зямельныя С. заставаліся ўласнасцю памешчыкаў. За сялянамі захавалася права карыстання гэтымі ўгоддзямі, але «Мясцовыя палажэнні» агаворвалі яго невыразна і недакладна. Ва ўстаўных граматах зямельныя С. нават не называліся, што давала магчымасць памешчыкам пазбаўляць сялян права карыстання імі. На Беларусі і ў Літве толькі паўстанне 1863—64 прымусіла мясц. ўлады, а потым і царскі ўрад заняцца пытаннем С. Віленскі ген.-губернатар М.​М.​Мураўёў загадаў пры складанні выкупных актаў часова захаваць за сялянамі права карыстання пашавымі і ляснымі С. да адвядзення ім часткі такіх угоддзяў. Але сервітутныя правы сялян вызначаліся няпэўна, што давала магчымасць памешчыкам для злоўжыванняў. Да пач. 1870-х г. сяляне атрымалі права за вызначаную плату карыстацца палівам з панскіх лясоў. У Зах. і Цэнтр. Беларусі ў 1860-я г. С. карысталіся 56% сял. двароў, надзеленых зямлёй, на пач. 20 ст. — каля трэці б. панскіх сялян. С. ліквідаваны ў выніку Кастр. рэвалюцыі 1917. Сяляне Зах. Беларусі вялі барацьбу за С. да 1939.

Літ.:

Палонскі А.В. Пашавыя сервітуты ў парэформеннай беларускай вёсцы // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1959. №4;

Яго ж. Сервитуты в аграрном строе Белоруссии феодальной формации // Из истории крестьянства Белоруссии: Сб. ст. Мн., 1978;

Шабуня К.И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905—1907 гг. Мн., 1962;

Мулявичюс Л.П. К вопросу об изучении истории крестьянских сервитутов // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы, 1971 г. Вильнюс, 1974;

Панютич В.П. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861—1900 гг. Мн., 1990.

В.​П.​Панюціч.

т. 14, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ная́ўны

1. (які маецца) vorhánden; (якім можна карыстацца) verfügbar; zur Verfügung stéhend;

2. эк. bar; Bar-;

за ная́ўны раз лі́к gégen Bárzahlung, gégen bar;

ная́ўныя гро́шы гл. гатоўка;

3.: вайск. ная́ўны склад Personálbestand m -(e)s; Efféktenbestand m, Íst-Bestand m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

хі́трыкі мн.

1. List f -, Kniff m -(e)s, -e, Schlich m -(e)s, -e;

карыста́цца ро́знымі хі́трыкамі állerlei Kníffe (und Pfíffe) [Kníffe und Ränke] ánwenden*; raffiníert vórgehen*, schlau [lístig] hándeln;

2. (гарэзлівыя штукі) (mútwilliger) Streich m -(e)s, -e, Schábernack m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

odpoczynek, ~ku

odpoczyn|ek

м. адпачынак;

korzystać z ~ku — карыстацца адпачынкам;

nie dawać komu ~ku — не даваць каму роздыху (спачыну; спакою);

wieczny ~ek — вечны спакой

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

poważanie

poważani|e

н. павага, паважанне; пашана;

cieszyć się ~em — карыстацца павагай;

”łączę wyrazy ~a (zostaję się z ~em)” — "з павагай" (формула ветлівага заканчэння ліста)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

hang​1 [hæŋ] n. вы́гляд (чаго-н., што вісіць); спо́саб падве́скі; мане́ра

♦

get the hang of smth. infml навучы́цца, як рабі́ць або́ ўжыва́ць што-н.; разуме́ць што-н.;

I didn’t get the hang of what he was saying. Я не зразумеў, што ён гаварыў;

I haven’t got the hang of this sewing machine. Я не ведаю, як карыстацца гэтай швейнай машынай.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

string​1 [strɪŋ] n.

1. вяро́вачка, тасёмка, шнур, шнуро́к;

a string of beads ні́тка па́церак/кара́ляў

2. струна́

3. pl. the strings стру́нныя інструме́нты

4. чарада́, шэ́раг;

a string of саrs гуж, чарада́ машы́н

♦

have/keep smb. on a string трыма́ць каго́-н. на пры́вязі, пад кантро́лем, у по́ўнай зале́жнасці;

(with) no strings attached/without strings у по́ўнай незале́жнасці;

pull strings карыста́цца су́вязямі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

cieszyć się

незак.

1. czym, z czego, na co радавацца чаму; цешыцца чым;

cieszyć się ze spotkania — радавацца сустрэчы;

cieszyć się na co — радавацца чаму (таму, што мае надысці)

cieszyć się na spotkanie — радавацца сустрэчы (будучай);

2. czym карыстацца чым; мець што;

cieszyć się zaufaniem — карыстацца даверам;

cieszyć się dobrym zdrowiem — мець добрае здароўе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Gunst f - прыхі́льнасць; мі́ласць; добразычлі́васць;

zu Íhren ~en на Ва́шу кары́сць;

sich zu séinen ~en verändern змяні́цца да ле́пшага;

j-m éine ~ erwéisen* зрабі́ць каму́-н. ла́ску;

j-s ~ geníeßen* карыста́цца чыёй-н. прыхі́льнасцю [добразычлі́васцю];

in j-s ~ stéhen* карыста́цца чыёй-н. прыхі́льнасцю;

zu j-s ~ на чыю́-н. кары́сць;

etw. zu séinen ~en vórbringen* [vórtragen*] сказа́ць што-н. у сваю́ абаро́ну

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

увайсці́, увайду́, уво́йдзеш, уво́йдзе; увайшо́ў, -шла́, -ло́; увайдзі́; зак.

1. Уступіць, пранікнуць унутр.

У. ў дом.

У. ў гісторыю (перан.: захавацца ў памяці чалавецтва).

2. Уключыцца ў склад, у члены чаго-н.

У. ў склад праўлення.

3. Змясціцца.

У бочку ўвайшло яшчэ адно вядро вады.

4. Асвоіцца з чым-н., унікнуць у што-н.

У. ў новую работу.

У. ў курс справы.

5. У спалучэнні з абстрактнымі назоўнікамі азначае пачатак дзеяння, стану, названага назоўнікам.

У. ў моду (стаць звычайным, прывычным). У. ў прывычку (стаць прывычным). У. ў азарт (моцна захапіцца чым-н., адчуць запал да чаго-н.). У. ў давер (пачаць карыстацца даверам). У. ў сілу (падужэць, а таксама стаць законным, дзейным).

6. Прайсці які-н. шлях (разм.).

У. дзесяць кіламетраў.

|| незак. увахо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць (да 1—5 знач.).

|| наз. увахо́д, -у, М -дзе, м. (да 1 знач.) і увахо́джанне, -я, н. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)