1. Чароўнасць, прыгажосць, абаянне чаго‑н. прыгожага. У Лявона на сэрцы неяк стала лёгка і соладка, калі адчыніў варотцы ў свой садок. Мілата і любата!Чарнышэвіч.
2.узнач.вык. Пра тое, што выклікае зачараванне, захапленне. [Барашкін:] — Хлопцы ў цябе растуць — мілата! Барыс жа ў армію пойдзе вясною.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wzbudzać
незак. выклікаць, узбуджаць;
wzbudzać gniew — выклікаць гнеў;
wzbudzać zachwyt — выклікаць захапленне;
wzbudzać litość — выклікаць літасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БО́НДАР (Таіса Мікалаеўна) (н. 20.2.1945, г.п. Рудзенск Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменніца. Скончыла Мінскі пед.ін-т замежных моў (1967). Настаўнічала. З 1981 у час. «Беларусь». Друкуецца з 1970. У паэт. зб-ках «Захапленне» (1974), «Акно ў восень» (1977), «Святочны снег» (1981, уключае вянок санетаў «Радасць»), «Спадчынны боль» (1987, вершы і паэма «Мы родам з вайны»; раздзел «Кніга песень» змяшчае паэмы-песні паводле матываў нар. легенд), «Адна» (1989), «Хачу назваць цябе каханым» (1991), «Час душы, мой час вячэрні...» (1995) трывожны роздум над таямнічасцю жаночай душы, лёсам і шчасцем жанчыны, светлыя і трагічныя ноты, «летуценні пра... недасяжны свет». Зб-кі апавяданняў і аповесцяў «Сінія яблыкі» (1984), «Час, калі нас любілі» (1988), «Паветраны замак на дваіх» (1990) прысвечаны праблемам сучаснай сям’і, адказнасці перад людзьмі і часам, спасціжэнню сэнсу жыцця. Партрэт Ефрасінні Полацкай і яе драматычнай эпохі стварыла ў рамане «Спакуса» (1989). Раман «Ахвяры» (1992) пра складаныя перыпетыі жыцця ахвяраў культу асобы і іх нашчадкаў, якіх хвалюе не лёс Айчыны, а свой інтарэс. Пераклала на бел. мову з малдаўскай зб. лірыкі Г.Віеру «Імя тваё» (1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кампліме́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Прыемная заўвага, пахвала каму‑н. — Я рады, што пасля мяне школа пераходзіць у моцныя, умелыя рукі, залатыя рукі, — зусім несвядома і шчыра зрабіў камплімент настаўніцы Іван Паўлавіч.Васілевіч.Кожны стараўся сказаць [Тамары Аляксееўне] самы прыемны .. камплімент, а калі ў каго не знаходзілася такога, то хоць .. прыемнаю ўсмешкаю выказаць сваё захапленне яе прыгажосцю.Колас.
[Фр. compliment.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закача́цца1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Качаючыся, пакрыцца, абляпіцца чым‑н.; укачацца. Закачаўся ў снег.
закача́цца2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Прыемна здзівіцца, прыйсці ў захапленне. — Я і цяпер сваечку так абкантую, што закачаешся!«Работніца і сялянка».
•••
Хоць закачайся — пра што‑н. вельмі добрае, асаблівае.
закача́цца3, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць качацца (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўва́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.
1. Адсутнасць або недахоп увагі; рассеянасць. Няўвага вучня на ўроку.
2. Непавага, раўнадушнасць. Паявілася ў характары нашага хлопца рыса: няўвага да мясцовага, роднага, захапленне экзотыкай далёкіх краёў.М. Ткачоў.Многім мужчынам яна падабалася. Гаецкая ведала гэта, і тым больш яе прыводзіла ў шаленства поўная няўвага таго, хто даўно падабаўся ёй.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ого́, выкл.
1. Вокліч, які выказвае здзіўленне, захапленне. Ого, колькі рыбы налавілі. Ого! Які ты вялікі.
2. Ужываецца пры выказванні пярэчання. — Ого, — не згаджаецца Іван, — усё вам ды вам!Якімовіч.[Шэмет:] — А ты так зрабі, каб не трэба было табою камандаваць, каб з табою раіліся. [Мацвей:] — Ого, яна параіцца.Лобан.
3. Тое, што і о-го-го (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
fancy1[ˈfænsi]n.
1. фанта́зія, уяўле́нне
2. капры́з
3. (раптоўнае або неразумнае) захапле́нне (кім-н./чым-н.); схі́льнасць (да каго-н./чаго-н.);
take a fancy to smb./smth. захапі́цца кім-н./чым-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
passing2[ˈpɑ:sɪŋ]adj.
1. які́(што) прахо́дзіць; які́(што) міна́е
2. мімалётны, імгне́нны;
passing fancy мімалётнае захапле́нне
3. павярхо́ўны, выпадко́вы;
a passing glance бе́глы по́зірк
♦
passing belief па-за ме́жамі чалаве́чага разуме́ння, невераго́дны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
цуд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. У рэлігійных уяўленнях: штосьці невытлумачальнае, звышнатуральнае, выкліканае ўздзеяннем Боскай сілы.
Спадзявацца на ц.
2. Пра тое, што здзіўляе сваёй незвычайнасцю, прыгажосцю, выклікае захапленне.