ліцэ́й

(лац. lyceum, ад гр. Lykeion = школа ў Афінах, дзе вучыў Арыстоцель)

сярэдняя агульнаадукацыйная навучальная ўстанова ў некаторых краінах Заходняй Еўропы, Расіі, Беларусі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

пашта́мт

(ням. Postamt)

галоўная паштовая ўстанова горада, якая ажыццяўляе ўсе віды паштовай, тэлеграфнай і тэлефоннай сувязі, а таксама будынак, дзе знаходзіцца гэта ўстанова.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Трасо́тнік ‘месца на двары, дзе сякуць дровы’ (брасл., віл., чэрв., Сл. ПЗБ). Варыянт да трасочнік ‘тс’ (гл. траскоўнік), магчыма, у выніку ўплыву дрывотнік ‘дрывотня’, што да дравато́нь ‘месца, дзе ляжаць дровы’ (Юрч.) < *drьvotonъ (ЭССЯ, 5, 143; гл. дровы і цяць, тнуць 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ацэля́рыя

(н.-лац. acellana)

ніжэйшы грыб сям. ацэлярыевых, які жыве ў кішэчніку, страўніку або на анальных пласцінках водных і наземных насякомых, ракападобных, мнаганожак, дзе прымацоўваецца асобай клеткай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гетэрасфе́ра

(ад гетэра- + сфера)

атмасферныя слаі, размешчаныя вышэй за 100 км, дзе састаў паветра змяняецца з вышынёй у выніку дысацыяцыі малекул пад уздзеяннем ультрафіялетавых прамянёў (параўн. гамасфера).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гінеке́й

(гр. gynaikeios = жаночы)

1) жаночая палавіна ў старажытнагрэчаскім доме;

2) дзяржаўная або прыватная майстэрня ў позняй Рымскай імперыі і Візантыі, дзе працавалі жанчыны і мужчыны-рабы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ако́рус

(н.-лац. acorus)

від аеру з сіметрычным ізумрудна-зялёным лісцем, пашыраны пераважна ў Японіі, дзе называецца японскім чаротам; на Беларусі вырошчвацца як акварыумная расліна; аер злакавы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

о́пера

(іт. opera, ад лац. opera = твор)

1) музычна-драматычны твор, пры пастаноўцы якога выканаўцы спяваюць у суправаджэнні аркестра;

2) тэатр, дзе ставяцца і выконваюцца такія творы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паляро́ід

(ад с.-лац. polaris = палярны + -оід)

святлафільтр са штучна вырабленага матэрыялу ў выглядзе тонкай плёнкі з празрыстых крышталёў, дзе адбываецца падвойнае пераламленне праменяў і палярызацыя святла.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пентаго́н

(англ. Pentagon < гр. pentagonon, ад pente = пяць + gonia = круг)

1) пяцівугольнік;

2) пяцівугольны будынак каля Вашынгтона, дзе размяшчаецца міністэрства абароны ЗША;

3) перан. ваеннае ведамства ЗША.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)