Ду́лька ’адходы пры трапанні льну’ (Сцяшк., Жд. 1, Сл. паўн.-зах.), ’дробныя часткі валакна, пыл пры апрацоўцы льну’ (Шатал.). Паводле Сл. паўн.-зах., магчыма, запазычанне з літ.dùlkes ’пыл, пылок ад раслін’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перабілі́ндаваць (неадабр.) ’перагаварыць аб усім’ (воран., Сцяшк. Сл.). Відаць, балтызм. Параўн. літ.bylà ’размова’, ’маўленне’. Магчыма, гэта кантамінаванае ўтварэнне ад bylà і bìldinti ’грукатаць, грукаць’, параўн. рус.натрепа́ться ’нагаварыцца’, бел.наля́скаць (языком).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пералажы́ць ’заперці (дзверы)’ (лід., Сл. ПЗБ). Фармальна да пера- і лажы́ць (гл.), аднак семантычна падобна да літ.užkélti ’замкнуць, зачыніць (вароты)’, у якім kélti мае (побач з іншымі) значэнне ’перамяшчаць; пераводзіць, пераносіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пратаўчы́ ’заскварыць’ (воран., Сл. ПЗБ). Прэфіксны дэрыват ад таўчы́ з нявызначанай прыстаўкай пра-, звычайна за‑, параўн. затаўчы́ ’заправіць’; гл. яшчэ затаўка. У аснове слоў, відаць, літ.taukãi ’тлушч, сала’, параўн. тук (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пупуро́к ’пупышка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Магчыма, з літ.pupuras ’тс’ (там жа); параўн., аднак, рус.дыял.пупу́рушка ’буланчык’, пупу́рушек, пу́прушек ’прышчык’, што дапускае самастойнае фанетычнае развіццё памяншальнай формы ад пупыр (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ражґе́рыць ’расставіць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, прыставачнае ўтварэнне ад літ.žergti ’расстаўляць, растапырваць’, параўн. разжыге́рыцца ’расставіць ногі’ (ковен., Карскі); зрэшты, апошняе можа быць “звонкім” варыянтам да расшчакерыць ’тс’ (глыб., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скле́ндзіць ‘скрывіць, скруціць’ (ТС). Няясна. Параўн. польск.sklęczyć ‘сагнуць у дугу, скрывіць’, што аднак далёкае ў фармальных адносінах. Санько (Крыўя, 1996, 1, 92) выводзіць з літ.sklendė ‘засаўка; закрутка’, параўн. кленды (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАРО́Н (Марк Тэрэнцый) (Marcus Terentius Varro; 116 да н.э., г. Рыеты, Італія — 27 да н.э.),
старажытнарымскі пісьменнік і вучоны-энцыклапедыст. Паходзіў з саслоўя коннікаў, займаў паліт. і ваен. пасады. У грамадз. вайне 49 выступаў супраць Цэзара. У 47 пасля прымірэння з Цэзарам па яго даручэнні арганізаваў і ўзначаліў першую ў Рыме публічную б-ку. Аўтар гіст., геагр., філас., літ. прац, асн. з іх «Старажытнасці...» (41 кн., не захаваліся), «Пра лацінскую мову» (25 кн.), «Навукі», «Меніпавы сатыры» (150 кн.), «Пра сельскую гаспадарку» (3 кн.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬЧАНКА (сапр.Панасенка) Сцяпан Васілевіч
(8.1.1879, г. Ічня Чарнігаўскай вобл., Украіна — 11.8.1932),
украінскі пісьменнік. Скончыў Карастышаўскую настаўніцкую семінарыю (1898). Настаўнічаў. Асн. тэмы твораў — жыццё ўкр.дарэв. вёскі (зб-кі апавяданняў «Эскізы», 1911; «Апавяданні», 1915), праца нар. настаўніка (навелы «Вячэра», «Чароўная Галя», «Грэх»), падзеі 1-й сусв. вайны («Акопны дзённік», 1917, і інш.). Аўтар п’ес, кінасцэнарыяў, фельетонаў, незакончанай аповесці пра Т.Шаўчэнку «У бур’янах» (апубл. 1938).
Тв.:
Твори. Т. 1—3. Київ, 1974.
Літ.:
Шумило Н.М. Проза Степана Васильченко. Київ, 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ХНЕР ((Buchner) Эдуард) (20.5.1860, г. Мюнхен, Германія — 13.8.1917),
нямецкі хімік і біяхімік. Праф. (1895). Скончыў Мюнхенскі ун-т (1888), дзе і працаваў. У 1893—1911 праф. у Кілі, Берліне, Брэславе, Вюрцбургу. Навук. працы па арган. хіміі. Адкрыў піразол (1889). У 1897 атрымаў з дражджэй сок, які не меў жывых клетак, але выклікаў энергічнае спіртавое браджэнне. Гэта адкрыццё заклала асновы сучаснай энзімалогіі. Нобелеўская прэмія 1907.
Літ.:
Волков В.А., Вонский Е.В., Кузнецова Г.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 81.