Ахва́т ’хвароба жывёлы, часцей за ўсё коней, ад празмернага кармлення ці паення’ (КТС), о́хват (Клім.), ахват ’хвароба ад натугі’ (КЭС, лаг.), охват ’хвароба рук, калі іх гарачымі апускаюць у халодную ваду’ (КСТ), ахваціцца ’захварэць, выпіўшы халоднай вады, калі ўвагрэешся’ (Сцяц.), укр. охват ’хвароба: ламота ў паясніцы’, польск. ochwat ’захворванне коней ад няправільнага кармлення ці празмернай працы’, ’хвароба рук ад цяжкай працы ці ад удару’, ochwacić (ręce albo konia) ’стаміць, зрабіць няздольным да працы’, ochwacić się ’ўжыць што-небудзь празмерна, перасыціцца чым-небудзь’, славац. ochvat ’захворванне жывёлы ад прагнасці’, славац. і чэш. мар. ochvátiti se ’захварэць, прагна з’еўшы што-небудзь’ (пра жывёлу), ст.-чэш. ochvátiti sě ’стаміцца, загнацца, узмыліцца’. Да хватаць ’спяшацца’, параўн. хват, хваткі ’хуткі, лоўкі’, рус. дыял. охватывать ’многа, прагна есці’, ’хутка рабіць працу’, укр. хвата́тися спяшацца’ чэш. chvátati, славац. chvátať, в.-луж. chwatać, н.-луж. chwataś, гл. Махэк₂, 210, паводле якога не звязана з xytiti ’спяшацца’ і xvátatiхапаць’ насуперак Брукнеру, 274; Фасмеру, 4, 239; Слаўскаму, 1, 93. Параўн. падхваціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грэ́бці і грабці́, грабу, грабеш, грабе; грабём, грабяце; пр. гроб, грэбла і грабла, грэбля і грабло; незак., каго-што.

1. Збіраць, зграбаць у кучу граблямі, віламі і пад. (звычайна пра сена). Вяскоўцы на беразе косамі звоняць, Сена сухое дзяўчаты грабуць. А. Александровіч.

2. Працаваць рукамі або вёсламі, плывучы, едучы ў лодцы. Пакуль шынель не намок, Чыжык яшчэ трымаўся на паверхні. Потым яго пацягнула на дно. Левая рука чамусьці зусім анямела, і ён гроб толькі правай рукой. Няхай. Цішэй грабіце, — закамандаваў Лёнька, — каб човен не пабіць. Савіцкі.

3. Капаць, разграбаць. Стаенны прыгажун захроп,.. павёў вушамі і пачаў грэбці нагою зямлю. Кулакоўскі. Спыніўся я на міг — Няма ні палісадніка, ні хаты, І экскаватар, грузны і рукаты, Грабе пясок каля бяроз маіх. Бураўкін.

4. перан. З прагнасцю браць, захопліваць сабе. Нікому добрага Клім не зрабіў за век, Адно — гроб пад сябе, шукаў адной выгоды. Валасевіч. [Скіба:] Жывёлу забіраюць, хлеб... Што на вока трапіць, то і грабуць. Крапіва. // Хапаць, браць каго‑н. куды‑н. Паліцыянты, бадай, кожную ноч грабуць людзей ды ў астрог запраторваюць. Сабаленка.

•••

Грэбці грошы лапатай — мець вялікія даходы, атрымліваць многа грошай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Хапаць, раніць зубамі. Сабака дужа злосны, усіх кусае. // Сціскаць, шчыпаць дзюбай (пра птушак). Гусак кусае. // Раніць джалам, хабатком (пра насякомых). Пчолы кусаюць. Мурашкі кусаюць. // Захопліваць, сціскаць зубамі, пакусваць (пры хваляванні і пад.). Алёша бліснуў позіркам у бок Раі, але яна не ўзнімала вачэй ад падручніка і кусала рог хусткі. Шамякін. Марцін сядзеў на драбінках калёс, звесіўшы ногі, і нецярпліва кусаў пахучую завялую травінку, выцягнутую з сена. Мележ. // перан. Крыўдзіць, дапякаць чым‑н. І свой жа брат цябе кусае, Бо кожны выслужыцца хоча. Колас.

2. Захопліваць зубамі, аддзяляць, адкусваць невялікімі кускамі ад чаго‑н. Лукаш апетытна еў з чыгуна бульбяную кашу, кусаў хлеб і запіваў з вялікага белага кубка малаком. Ермаловіч. // Разм. Есці. [Скіба:] Ад учарашняга абеду не кусаў нічога. Крапіва. // Разгрызаць, раскусваць што‑н. цвёрдае. Кусаць арэхі. // Адразаць кавалачкамі. Кусаць дрот.

3. Разм. Моцна раздражняць скуру, пячы (пра крапіву і некаторыя іншыя расліны, а таксама пра вецер, мароз і пад.). У школу ідзе Майка, а мароз такі кусачы, кусае і падганяе. Лынькоў.

•••

Кусаць (сабе) локці — шкадаваць аб чым‑н. упушчаным, непапраўным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хапану́ць і хапяну́ць, ‑ну́, ‑не́ш, ‑не́; ‑нём, ‑няце́; зак.

1. Аднакр. да хапа́ць (у 1, 2 і 4 знач.).

2. Разм. Добра зарабіць, выгадна прадаць. [Яснікаў:] — Ганарар добры хапанеш. Шамякін. — Слаўныя памідорчыкі, праўда? Гэта аж з Крыма. Па цэлым чамадане прывезлі, — жанчына ўздыхнула. — Ох, і хапанулі яны грошай... Даніленка.

3. Разм. Забраць што‑н. у каго‑н. То калі прыязджалі да нас вось Мікола з Петраграда і мой швагрусь Вяршынскі з-пад Баранавіч, дык мы панскую зямлю і хапанулі. Гурскі.

4. Разм. Украсці, сцягнуць. Хтосьці З крамы хапануў... — Знаць не знаю, Чуць не чуў. Броўка.

5. Разм. Выпіць спіртнога. Памаўчаўшы, [маці] спыталася: — Дзе ж ты хапянуў гэтай гары? Пестрак. Хапануў шклянку, але ж тое яшчэ ўдзень. І ўсё ж размарыла-такі, гадасць. Навуменка.

6. Разм. Раптоўна ахапіць, схапіць (пра прыступ хваробы, болю). Вось галоўны канструктар прыйшоў. Больш мы не запрашалі нікога... Вынаходніка-токара шок Хапянуў ад уступу такога. Нядзведскі.

7. Разм. Жвава, бадзёра зайграць на музычным інструменце. Музыкант хапянуў «чаркашынаву польку», і зноў задрыжала хата, як і на пачатку. Вечарынка была ў разгары. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ergrefen

* vt

1) хапа́ць, бра́цца (за што-н.); схапі́ць, злаві́ць

2) (з)ахо́пліваць; узру́шваць

die Flucht ~ — кі́нуцца наўцёкі

die Gelgenheit ~ — скарыста́цца з наго́ды

das Wort ~ — узя́ць сло́ва

Mß- nahmen ~ — прыня́ць за́хады [ме́ры]

Bestz ~ von etw. (D) — авало́даць чым-н.

die Initiatve ~ — узя́ць на сябе́ ініцыяты́ву

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

low1 [ləʊ] adj.

1. ні́зкі, невысо́кі;

a low building/table ні́зкі буды́нак/стол

2. ні́зкі, недастатко́вы; малы́, дрэ́нны, слабы́;

a low price ні́зкая цана́;

low wages ні́зкая зарпла́та;

a low income малы́ дахо́д;

a low pulse сла́бы пульс;

a low attendance дрэ́ннае наве́дванне;

The river is low. Рака абмялела;

be low on smth. не хапа́ць чаго́-н.;

We are getting low on sugаr. У нас застаецца мала цукру.

3. ці́хі;

speak in a low voice гавары́ць ці́хім го́ласам

4. ні́зкага пахо́джання; на ні́зкай ступе́ні цывіліза́цыі

5. infml прыгне́чаны (пра настрой);

be in low spirits быць у дрэ́нным настро́і

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nail2 [neɪl] v.

1. забіва́ць (цвікі), прыбіва́ць (цвікамі);

He was nailed to the cross. Ён быў прыбіты да крыжа/распяты на крыжы; (таксама перан. AmE Ён быў жорстка пакараны.)

2. прыко́ўваць, прыця́гваць (увагу, позірк)

3. infml хапа́ць, хвата́ць, ца́паць, арышто́ўваць

4. выкрыва́ць (чыю-н. хлусню)

nail one’s colours to the mast адкры́та абараня́ць/адсто́йваць свае́ по́гляды (да канца́), займа́ць непрыміры́мую пазі́цыю; не здава́ць пазі́цыі

nail down [ˌneɪlˈdaʊn] phr. v.

1. прыбіва́ць

2. прыстава́ць; прыпіра́ць да сце́нкі; прымуша́ць; лаві́ць на сло́ве

3. дакла́дна вызнача́ць;

nail down some facts удакладня́ць, правяра́ць некато́рыя/пэ́ўныя фа́кты

nail up [ˌneɪlˈʌp] phr. v.

1. забіва́ць (дзверы, вокны)

2. прыбіва́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Недалу́га ’ненармальная, недаразвітая з нараджэння істота’ (мсцісл., З нар. сл.), ’нямоглы, хваравіты чалавек’ (Мядзв., Макар.), ’няздольны, няздатны чалавек’ (Сцяшк.), ’няўдаліца’ (Яўс.), недалу́гі ’хваравіты, слабы’ (Федар., Рам., Мат. Маг., Ян.), ’неправорны, непрыгодны да справы’ (Сцяшк.), ’няўклюдны’ (Сл. ПЗБ), недалу́жны ’ганебны, няўдалы, непрыгожы, мізэрны’ (Яўс.), ’бездапаможны, слабасільны; закінуты, сіратлівы, няшчасны’ (Гарэц.), ’слабасільны, нездаровы’ (Нас.), недолу́жны ’слабы, хворы’ (ТС), недалу́жнік ’слабасільны чалавек’, укр. недолу́га ’тс’, недолу́гий, недолу́жний ’бяссільны, слабы, нямоглы’, рус. недолу́га ’слабы, худы чалавек; капун’, недолу́гий, недолу́жный ’хворы, хілы; няўмелы’, польск. niedołęga ’слабы, хілы, бездапаможны чалавек; калека; няздольны мець дзяцей’, ’слабасць, бяссілле, няздатнасць’, ’недахоп, адсутнасць чаго-небудзь’; niedołężny ’які мае фізічныя недахопы, слабы, няздатны’, чэш. дыял. nedoluha ’хвароба’, nedolužný ’неразвіты ў разумовым і фізічным плане’. Прасл. *nedolǫga, *nedolǫžьnъ утворана пры дапамозе прыставак ne‑do‑, якія абазначаюць недастатковасць (гл. неда-), і каранёвай марфемы lǫg‑/lǫž‑, роднаснай ням. langen ’быць дастатковым, хапаць’, што чаргуецца з lęg‑ (гл. недалягаць), параўн. Махэк₂, 393–394. Слав. *nedolǫżьnъ разглядаецца звычайна як паўночнаславянскі дыялектызм, аднак мае працяг у славенскай і заходніх сербахарвацкіх дыялектах (гл. Борысь, SOr, 36, 23–30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Твары́ла1 ’века ў пограбе’ (бых., Рам. 8–9; Мат. Гом.), твары́ло ’дзверы ў склеп’ (Сцяшк.), ’яма для захоўвання бульбы’ (Цых.), сюды ж запазычанае з польскай (Булыка, Лекс. запазыч., 94) ст.-бел. твори́дло ’форма для сыроў’ (1571 г., КГС; Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. твори́ло ’скрыня або яма, у якой гасяць вапну’, рус. твори́ло ’вапнярка’, польск. tworzydło ’мяшочак або драўляная форма, у якіх выціскаюць сыры’, ’форма, кшталт’, ’выдзеўбаная адтуліна’, ст.-чэш. trořidlo ’форма для вырабу сыру’, в.-луж. tworidlo ’пасудзіна для тварагу’, славен. torilo ’пасуда для вырабу сыру’, харв. tvòrilo ’драўляная скрынка або абруч (з ліпавага або ясеневага лубу), у які закладваюць сыр, каб надаць яму круглую форму’, ’форма, мадэль’. Прасл. *tvoridlo ’форма для вырабу сыру’ ад *tvoriti ’ствараць, фармаваць’ (Бязлай, 4, 205; гл. тварыць1), што суадносіцца з літ. tvértiхапаць, ахопліваць; гарадзіць’, дыял. таксама tveriu ’агароджваю’ і ’раблю сыр’. Зыходнае значэнне ’кораб, скрынка’ пашырана да ’выдзяўбаная (выкапаная) ёмістасць’ і ’каробка, футрына (дзвярэй і пад.)’. Гл. таксама Махэк₂, 662; Шустар-Шэўц, 1565.

Твары́ла2 (твары́ло) ’чалавек, які ўсіх смяшыць, дзівачыць’ (пруж., Чэрн.). Аддзеяслоўны назоўнік ад тварыць ’вырабляць, вытвараць’ (гл. тварыць1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тхлань ‘гніль, цвіль, сырасць’, ‘балоцістае месца’ (ТСБМ), ‘пекла; апраметная’, ‘прорва, бездань’ (Ласт., Некр. і Байк.), ‘цяжкадаступнае месца сярод балот і лясоў’ (зах-палес., Асоўскі, Stud. slawist., 106), ‘бездань, нетры’, ‘балота’ (Сержп. Прымхі), ‘твань’ (Нар. Гом.). Да тхліць (гл.) утворана па ўзоры твань (гл.). Відавочна, звязанае з польск. odchłań/otchłań ‘бездань’, ст.-польск. otchlań лац. ‘caribdis’ (1424 г., Najdawniejsze zab., 128), паводле Банькоўскага (2, 368, 464), слова цалкам няяснае, вядомае ў рэлігійнай літаратуры з 2‑й паловы XIV ст. у значэнні ‘бездань нябесная’; апрача яго ўжываліся таксама spusty (upusty) niebieskie, odchliska, przetchliny і нават odchliny, а таксама otkłań, на падставе апошняга ён выводзіць першасную форму *otъklanь, якое з дзеяслова *otъ‑kloniti, *otъ‑klanjati ‘адводзіць у бок’. Борысь (403) польск. odchłań ‘глыбокая прорва, прадонне, бездань’, ‘месца знаходжання душ памерлых, чысцец, пекла’ звязвае з *ot‑chłaniać < chłonąć з першасным значэннем ‘тое, што паглынае’ і параўноўвае з укр. хланути ‘прагна есці’ < хла́пнути, славен. hlániti ‘хціва хапаць мордай, рылам’ і адносіць да першаснага *xolnǫti < *xoliti ‘акружаць, абгортваць’, ‘пакрываць, засланяць’. Сумнеўна, параўн. рэдкае польск. odtchłań ‘бяздонне’ (XVI ст.), што, магчыма, да tchnąć, гл. тхнуць, тухлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)