МІЛЬ Міхаіл Лявонавіч (22.11.1909, г. Іркуцк, Расія — 31.1.1970),
расійскі вучоны і канструктар верталётаў. Д-ртэхн.н. (1945), праф. (1967). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Новачаркаскі авіяц.ін-т (1931). Працаваў у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це (ЦАГІ) імя М.Я.Жукоўскага. У 1936 інжынер КБ па вінтакрылых апаратах, потым нам.гал. канструктара М.І.Камава. У 1943—47 навук.супрацоўнік, нач. лабараторыі ў ЦАГІ. Са снеж. 1947 гал. канструктар КБ верталётабудаўніцтва, з 1964 ген. канструктар. Пад яго кіраўніцтвам у 1951 створаны першы сав. серыйны 3-месны верталёт Мі-1; у далейшым верталёты Мі-2, -4, -6, -8, -10, -10К, В-12 і інш. На верталётах канструкцыі М. ўстаноўлена 60 афіц.сусв. рэкордаў. Ленінская прэмія 1958, Дзярж. прэмія СССР 1968.
Літ.:
Пономарев А.Н. Советские авиационные конструкторы. 2 изд. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАЧЫ́ЦКІ Леў Паўлавіч (н. 25.10.1925, в. Баяры Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык-славіст, літаратар. Канд.гіст.н. (1972). Скончыў БДУ (1956). З 1956 навук.супрацоўнік Дома-музея А.Міцкевіча ў Навагрудку, з 1958 — Літ. музея Я.Коласа АН Беларусі. З 1963 у Бел. т-ве дружбы і культ. сувязей з замежнымі краінамі. З 1970 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі. Даследуе культ. сувязі Беларусі з Чэхіяй, Югаславіяй, Польшчай, Балгарыяй, Венгрыяй, Румыніяй, Германіяй, Францыяй, Фінляндыяй, жыццё і творчасць бел. і замежных дзеячаў культуры, нац.-вызв. рух на Беларусі.
Тв.:
Сцежкамі вялікага паэта. Мн., 1957;
З незабыўных дарог. Мн., 1961;
Белорусско-чехословацкие культурные и научные связи. Мн., 1981;
Беларуска-югаслаўскія культурныя і навуковыя сувязі. Мн., 1992;
Светлым ценем Адама Міцкевіча: Эміграцыя з Наваградчыны. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́БІНС (Robbins) Фрэдэрык Чапмэн (н. 25.8.1916, г. Оберн, штат Алабама, ЗША),
амерыканскі вірусолаг. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Місурыйскі ун-т (1936) і Гарвардскую мед. школу (1940). У 1940—42 і ў 1948—50 супрацоўнік дзіцячай бальніцы ў г. Бостан, у 1952—66 кіраўнік аддзела ў Гал.гар. бальніцы г. Кліўленд, з 1952 праф.мед. школы пры ун-це ў г. Кліўленд, у 1966—80 дэкан; пасля — у Ін-це медыцыны ў г. Бетэсда (да 1985 дырэктар). Навук. працы па праблемах вірусных хвароб, эпідэміялогіі інфекц. гепатыту, сыпнога тыфу, Ку-ліхаманкі. Распрацаваў тэхніку культывавання віруса поліяміэліту ў тканкавых культурах, адзін са стваральнікаў вакцыны супраць поліяміэліту і метадаў вызначэння і вылучэння розных відаў вірусаў. Нобелеўская прэмія 1954 (разам з Дж.Ф.Эндэрсам, Т.Х.Уэлерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аге́нт1, ‑а, М ‑нце, м.
1. Прадстаўнік арганізацыі, установы, які выконвае службовыя, дзелавыя даручэнні. Агент па забеспячэнню. Страхавы агент.
2. Асоба, якая з’яўляецца стаўленікам каго‑н., служыць чыім‑н. інтарэсам. Агенты імперыялізму.
3. Сакрэтны супрацоўнік разведкі якой‑н. дзяржавы; шпіён. Атраду таварыша Андрэя даручана ўстанавіць, ці не з’яўляецца гэты «бацька Рудольф» агентам гестапа.Мікуліч.
[Ад лац. agens, agentis — дзейны.]
аге́нт2, ‑а, М ‑нце, м.
Кніжн. Прычына, якая выклікае тыя або іншыя з’явы ў прыродзе. Мікробы, вірусы — інфекцыйныя агенты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕСЯЛО́ЎСКІ Сцяпан Барысавіч (16.9.1876, Масква — 23.1.1952),
рускі і сав. гісторык. Акад.АНСССР (1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1902). З 1907 чл.Т-ва гісторыі і старажытнасцей расійскіх, інш.навук. т-ваў. З 1912 супрацоўнік Маскоўскага археал. ін-та. Праф. Маскоўскага ун-та (1917—25), Гісторыка-архіўнага ін-та (1938—41) і інш. З 1936 у Ін-це гісторыі АНСССР. З 1903 вывучаў архіўныя дакументы па сац.-эканам. гісторыі Расіі 17 ст. Выдаў кн. «Сошнае пісьмо. Даследаванне па гісторыі кадастру і пасошнага абкладання Маскоўскай дзяржавы» (т. 1—2, 1915—16) і дадатак да яе «Акты пісцовай справы» (т. 1—2, 1913—17). Займаўся паліт. гісторыяй Расіі канца 15 — пач. 17 ст., крыніцазнаўствам і інш. дапаможнымі гіст. дысцыплінамі, падрыхтоўкай да выдання актаў і інш. крыніц.
Літ.:
Кобрин В.Б., Аверьянов К.А. С.Б.Веселовский: Жизнь, деятельность, личность. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РВІЧ Яўгенія Аронаўна (Адольфаўна; 1861, Мінск — 1934?),
удзельніца народніцкага і с.-д. руху ў Беларусі. Сястра І.А.Гурвіча. У час вучобы ў Пецярбургу ў 1879 арыштавана, саслана ў Мінск. Удзельнічала ў арганізацыі мінскай падп. друкарні «Чорнага перадзелу». Адна з заснавальнікаў у 1888 у Мінску першай у Беларусі с.-д. арг-цыі. У сярэдзіне 1890-х г. удзельнічала ў арганізацыі і станаўленні Бунда. У 1898 арыштавана, у 1900 саслана ва Усх. Сібір, адкуль у 1902 уцякла разам з Л.Д.Троцкім. У 1906 вярнулася з эміграцыі, супрацоўнічала з меншавіцкай фракцыяй РСДРП. У 1917 чл. выканкома Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З 1922 навук.супрацоўнік ін-та К.Маркса і Ф.Энгельса ў Маскве. Адна з перакладчыкаў 1-га т. «Капітала» К.Маркса (разам з Л.М.Закам; выд. ў 1899 у Пецярбургу). Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБІ́НСКІ Сяргей Антонавіч [13(25).10.1884, в. Наройкі Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер у Бельска-падляскім ваяв., Польшча — 27.8.1937], бел. археолаг. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1914). Працаваў настаўнікам. З 1925 чл.гіст.-археал. камісіі, з 1928 навук.супрацоўнік Інбелкульта, з 1929 у Ін-це гісторыі АНБССР, з 1933 у Акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (Ленінград). Даследаваў помнікі ранняга жал. веку і эпохі сярэдневякоўя, курганныя старажытнасці ў Бельскім пав., гарадзішчы і могільнікі на Бабруйшчыне, Віцебшчыне, Магілёўшчыне, Мазыршчыне, Міншчыне. У 1926—28 вывучаў гарадзішчы Банцараўшчына і Чаркасова. Склаў і выдаў першую «Бібліяграфію па археалогіі Беларусі і сумежных краін» (1933), у якую ўключыў працы па дакласавым грамадстве, раннім феадалізме, нумізматыцы, сфрагістыцы, архітэктуры абарончых збудаванняў. Беспадстаўна рэпрэсіраваны ў 1937, рэабілітаваны ў 1958.
Літ.:
Каробушкіна Т.М. Археолаг С.А.Дубінскі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1986. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Мікалай Львовіч (н. 30.12.1948, г. Брэст),
бел. і польскі гісторык. Канд.гіст.н. (Мінск, 1977), доктар габілітаваны (Вроцлаў, 1989). Скончыў Мінскі пед.ін-т замежных моў (1971). З 1973 працаваў у Ін-це гісторыі АНБССР, з 1985 дацэнт Вроцлаўскага, з 1991 праф. Іерусалімскага ун-таў. З 1992 супрацоўнік радыё «Свабода» (Прага). Даследуе нац. палітыку ў БССР і СССР, развіццё сельскай гаспадаркі ў Беларусі ў міжваен. перыяд, праблему ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР у 1939, гісторыю яўрэяў у Беларусі. Аўтар кніг «Палякі ў Савецкім Саюзе ў 1921—1939 гг.» (Вроцлаў, 1990), «Першы пакараны народ. Палякі ў Савецкім Саюзе, 1921—1939» (Варшава; Вроцлаў, 1991), «Першы пакараны народ. Сталінізм і ягоны стасунак да польскага насельніцтва на крэсах (1921—1938)» (Варшава, 1991).
Тв.:
Критика фальсификации истории социалистического строительства в БССР (1921—1937 гг.). Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЧМЕЛЬ Іосіф Фадзеевіч (1907 — сак. 1942),
бел. гісторык. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т. У 1935—41 навук.супрацоўнік Ін-та гісторыі АНБССР. Загінуў на фронце ў Вял.Айч. вайну. Асн.навук. працы прысвечаны нац.-вызв. барацьбе бел.народа. Лічыў, што нац. і рэліг. прыгнёт бел. народу з боку польскіх паноў падштурхнуў яго да ўз’яднання з Расіяй, спрыяў аб’яднанню яго нац.-вызв. і антыфеад. барацьбы ў адзіную плынь. Сял. рух пач. 1860-х г. і паўстанне 1863—64 звязаў з сял. рэформай 1861. Лічыў К.Каліноўскага найб. радыкальным правадыром паўстання, выразнікам і абаронцам інтарэсаў прыгнечанага сялянства. Даследаваў барацьбу бел. народа супраць польскіх акупантаў у грамадз. вайну. Аўтар працы «Нарыс гісторыі барацьбы беларускага народа супраць польскіх паноў» (1940).
Літ.:
Михнюк В.Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919—1941 гг.). Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯНІ́ЦКІ Рычард Вікенцьевіч (28.7.1886, фальварак Селігоры, цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — 29.1.1956),
бел. гісторык-архівіст, крыніцазнавец. Вучыўся ў Пецярб. ун-це (1904—06). Скончыў Аляксееўскае ваен. вучылішча. Удзельнік 1-й сусв. вайны. Жыў у Кракаве, Віцебску, Варшаве, з 1918 у Вільні, з 1921 супрацоўнікДзярж. архіва ў Вільні, з 1939 яго дырэктар, адначасова з 1923 выкладчык Віленскага ун-та (з 1938 праф.). Пасля 2-й сусв. вайны працаваў у Гданьску і Торуні, займаўся гісторыяй архіва- і крыніцазнаўства. Упершыню ўвёў курс архівазнаўства ў Віленскім ун-це (1923) і распрацаваў курс лекцый па архівістыцы для ВНУ. Сабраў матэрыялы па гісторыі Полацкай губ. Вывучаў помнікі пісьменнасці ВКЛ. Аўтар прац «Віленская археаграфічная камісія (1864—1915)» (1925), «Дыярыуш вайсковай Варшаўскай рады з 1710 г.» (1928), «Архіў даўніх актаў у Віцебску, 1852—1903» (1939) і інш.