1. Звязаны з камерцыяй; гандлёвы. Камерцыйныя аперацыі. Камерцыйны банк. Камерцыйныя адносіны паміж краінамі. Камерцыйны чыноўнік.//Разм. Разлічаны на прыбытак, даход. Камерцыйныя адносіны да справы. Камерцыйны разлік. □ [У Дзялендзіка] свой камерцыйны інтарэс: жыць .. на хабарах.Скрыган.//Разм.Спрытны, лоўкі ў атрыманні даходу, прыбытку. Са святой натурай Альбіны Сільвестраўны ўжывалася.. і натура камерцыйная. Ёй няблага дапамагалі сыны і дочкі, усю гародніну сваю збывала на рынку, пастаяльцы плацілі за кватэру.Ракітны.
2. Звязаны з гандлем без картачак па павышаных цэнах пры картачнай сістэме забеспячэння. Камерцыйны магазін. Камерцыйныя цэны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́ткі, ‑ая, ‑ае.
1. Скоры, хуткі, імклівы. Дзяўчына ішла прыткай хадой, як бы і не чуючы таго маленькага чамаданчыка, які яна несла ў руках.Краўчанка.// Вёрткі, спрытны. — Чаго гарланіш! У баі быў бы такі прыткі — не лямантаваў бы цяпер.М. Ткачоў.— А тут за сцяною куры. Хадзем, але каб толькі не павыскаквалі, яны ў нас прыткія.Галавач.
2.перан. Які прагне хутчэй дасягнуць чаго‑н., зрабіць што‑н. Да навукі прыткі [дзед], З тэхнікай дружыў.Зуёнак.— Ого, які прыткі! Можа праліцца кроў! Лепш не пачынаць [біцца]! — заўважыў нехта.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Апраме́тная ’пекла’, апраметны ’пякельны, сапраўдны’ (БРС), вопрамець ’хутка’ (Бяльк.); рус.опрометный ’легкадумны’, опрометью ’хутка, шпарка’, опрометывать ’не папасці ў цэль, кінуць няўдала’, опрометнуться ’кінуцца, пабегчы’, смален.вопрымя ’хутка’ (Дабр.), укр.промітний ’спрытны’. Бернекер (2, 40) высунуў думку пра сувязь рус.опрометью з метать, як прымае Фасмер (3, 146) і з пэўнымі ўдакладненнямі Шанскі (КЭСРЯ, 234). Бел. семантыка, аднак, патрабуе далейшых удакладненняў для апраметны, апраметная. Магчыма, з *окромѣшная < кромѣшная; у выніку дээтымалагізацыі. Тьма кромѣшьная ’знешняя цемра’ (адзначаецца ўжо ў Астраміравым евангеллі (1056)), ’месца пакарання нягоднага раба, пекла’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трук ‘лоўкі, эфектны прыём, нумар’ (ТСБМ). Запазычана праз рускую мову (трюк) з франц.truc ‘спрытнасць’, якое з праванс.truc ці з італ.trucco ‘палка’. Фасмер (4, 112) выводзіць рус.трюк з англ.trick ‘фокус, трук, спрытны прыём’, параўн. трык ‘trick artifice’ ў “Беларуска-ангельскім слоўніку” Я. Пятроўскага, выдадзеным у Лінцы ў 1946 г. (перавыданне — гл. Пятр.). Крыніцай запазычання англ.trik з’яўляецца ст.-франц.trique, якое з лац.tricae мн. л. ‘інтрыгі’ (Голуб-Ліер, 489; ЕСУМ, 5, 662). Сюды ж трука́цкі, тру́кавы, трука́цтва, трука́ч (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
згра́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Прапарцыянальна і прыгожа складзены; спрытны. Аня была дзяўчына невысокая, гібкая, са зграбнай постаццю, ружова-смуглявым тварам і не надта цёмнымі валасамі, якія завіваліся кудзеркамі.Карпюк.Волька .. цяпер стаіць перад сотнямі вачэй красуняй дзяўчынай, высокай, зграбнай, бы маладая вішня.Нікановіч.// Прыгожы па форме; далікатны. Белая кофта з адкінутым каўнерчыкам прыемна паказвае яе [Веры Ігнатаўны] зграбную шыю.Пестрак.// Зроблены з мастацкім густам. Зграбная ваза. Зграбная статуэтка./ Пра дрэвы, калоны і пад. Усюды тонкія зграбныя калоны, высокія скляпенні, лёгкія аркі.В. Вольскі.
2. Грацыёзны ў позах і рухах. Зграбная паходка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упра́ўны, ‑ая, ‑ае.
Спрытны і жвавы ў рабоце. Стала.. [цётка] жвавая, упраўная, усё ў руках гарыць: снеданне гатуе, .. па бадоўлі цесляру памагае.Сяркоў.[Анішчук:] Упраўная [Вясніна] каля работы. Калі возьмецца ці то араць або касіць, работа ў яе гарыць.Гурскі./ Пра рухі, рукі. [Салдаты] ўпраўнымі, звычнымі рухамі земляробаў, не разгінаючыся, моўчкі закідвалі тугімі лустамі.. зямлі вузкую, чорную яму.Самуйлёнак.// Які паспяхова спраўляецца са сваімі абавязкамі. Чалавек, што памагаў.. [Марыне] сеяць,.. распрагаў коней і пахмура бубніў: — Твой дзевер, Марына, вельмі ж упраўны. Куды ні прыеду, а ў яго ўжо гатова. Узарана і пасеяна.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хаўру́снік, ‑а, м.
Разм. Саўдзельнік у якой‑н. справе; кампаньён. Гэта быў чалавек вельмі вынослівы, спрытны і храбры, што называецца сарві-галава, весялун, добры хаўруснік і забіяка.Алешка.Але калі Алесь пачаў.. вучыць дзяцей розным, прывезеным з горада, гульням, яны пазналі ў ім добрага хаўрусніка і зрабіліся самымі блізкімі яго сябрамі.Галавач.//Разм. Саўдзельнік якога‑н. злачынства, якіх‑н. несумленных спраў. [Жарыкаў:] — Бясспрэчна, што ў Бандыся былі хаўруснікі. Не мог жа ён адзін вынесці ўсё на калёсы.Асіпенка.Стась жа прыходзіў на бераг кожны раз п’яны. Значыць, меў і хаўрусніка, каму збываў калгаснае дабро!..Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бо́рзды ’быстры, спрытны’. Траўтман (40) лічыў, што бел. слова прадстаўляе прасл. варыянт да bъrzъ ’тс’ і рэканструяваў прасл.bъrzъ (ва ўсіх слав. мовах, акрамя бел.) і bъrzdъ (бел. мова). Гэта апошняе стаіць вельмі блізка да літ.burzdùs, bruzdùs ’рухавы’, што дае магчымасць аднавіць балта-слав. праформу *burzdu‑. Форма bъrzdъ захоўваецца яшчэ ў серб.-харв.брздѝца ’быстрына ў ручая’. Параўн. таксама Трубачоў, Слав. языкозн., V, 176–177. Форму bъrzъ адлюстроўваюць, напр., рус.бо́рзый, бел.бо́рза, польск.bardzo ’вельмі’, barzy (ст.) ’хуткі’, чэш.brzý, серб.-харв.бр̂з ’хуткі’. Параўн. яшчэ Скок, 1, 222.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
práktisch
1.
a
1) у розн.знач. практы́чны
~er Arzt — ура́ч, які́ ма́е пра́ктыку
2) практы́чны, дзелаві́ты, спры́тны
3) практы́чны, мэтазго́дны
2.
adv практы́чна, на пра́ктыцы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
adept
1.[ˈædept]
n.
зна́ўца -ы, зна́вец -ўца, экспэ́рт -а m.
2.[əˈdept]
adj.
спрактыкава́ны, дасьве́дчаны, спры́тны
an adept tennis player — спрактыкава́ны, дасьве́дчаны гуле́ц у тэ́ніс
She is adept in getting her own way — Яна́ спры́тная настая́ць на сваі́м
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)