ЛАМБА́РДА, Ламбардзі (Lombardo, Lombardi) П’етра (каля 1435, Карана, Швейцарыя — чэрвень 1515), італьянскі архітэктар, вядучы дойлід і скульптар эпохі Ранняга Адраджэння ў Венецыі. Яго пабудовы адметныя святочнай лёгкасцю, жывапіснай вытанчанасцю ордэрных фасадаў, выкарыстаннем каляровых мармураў і пышнага скульпт. дэкору: царква Санта-Марыя дэі Міраколі (1481—89), Палацца Вендрамін-Калерджы (1504—09), Палац дожаў (у 1489—1511 кіраваў яго буд-вам, аўтар фасада, Лесвіцы гігантаў, з А.Рыца, дэкарацый для інтэр’ераў). Спакойнай гармоніяй вылучаюцца надмагіллі дожаў (Мачэніга ў царкве Санці-Джавані э Паала, 1476—81). Большасць скульпт. твораў, дэкар. рэльефы выканаў з сынамі Туліо (каля 1455, Венецыя — 17.11.1532) і Антоніо (каля 1458, Венецыя — каля 1516).
П.Ламбарда, А.Рыца. Фасад Палаца дожаў і Лесвіцы гігантаў у Венецыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІ́П (Lysippos),
старажытнагрэчаскі скульптар 4 ст. да н.э.; буйнейшы прадстаўнік позняй класікі. Нарадзіўся ў Сікіёне. Быў прыдворным мастаком Аляксандра Македонскага. Працаваў пераважна ў бронзе. У сваёй творчасці, што папярэднічала эліністычнаму мастацтву, адышоў ад ідэальных канонаў Паліклета, імкнуўся да большай жыццёвай непасрэднасці выявы, перадачы драм. складанасці і зменлівасці з’яў, шматпланавых рухаў. Сярод твораў: «Апаксіямен», «Гермес адпачывае», статуі Зеўса ў Тарэнце, Геліяса на калясніцы на в. Родас, шматлікія выявы Геракла і яго подзвігаў («Геракл Фарнезскі», «Геракл са львом» і інш.), манум. скульптурныя групы (конныя дружыннікі Аляксандра Македонскага, якія палеглі ў бітве пры р. Гранік, і інш.). Адзін з першых у ант. мастацтве звярнуўся да партрэтнага жанру (партрэт Аляксандра Македонскага).
венгерскі скульптар, дызайнер, фотамастак. Працаваў пераважна ў Германіі (1920—33) і ЗША (з 1937). У 1923—28 праф.«Баўгауза», у 1937 заснаваў т.зв. Новы «Баўгауз» у Чыкага. Зазнаў уплывы К.Малевіча і Л.Лісіцкага. У канцы 1910 — пач. 1920-х г. ствараў графічныя работы ў духу супрэматызму («На белым фоне», 1923, і інш.) і прасторавыя абстрактныя кампазіцыі («Пластыка ў нікелі», 1922, і інш.) У 1920-я г. займаўся фотамастацтвам у галіне мантажу («Мілітарызм» і інш.) і партрэта («У.Маякоўскі» і інш.). Пазней даследаваў працэс формастварэння, выразныя магчымасці святла ў празрыстых і паўпразрыстых прасторавых канструкцыях, што знайшло практычнае выкарыстанне ў дызайне і светлавой рэкламе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯКО́Ў Мікалай Цярэнцьевіч (н. 1.5.1936, в. Рабяткі Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.скульптар. Скончыў Маскоўскі маст.ін-т імя В.Сурыкава (1962). Аўтар станковай і манум. скульптуры, партрэтаў: дзярж. дзеяча Беларусі С.В.Прытыцкага (1965), Герояў Сав. Саюза Т.М.Барамзіной (1964, 1975), Б.С.Акрэсціна (1965), В.І.Цемчука (1984), двойчы Героя Сав. Саюза П.Я.Галавачова (1985), В.І.Чапаева (1980), бел. паэтаў Я.Купалы (1959, 1969), П.Труса (1968), рус. паэта А.Блока (1967), кампазіцыі «Раніца» (1964) і інш.; помнікаў Герою Сав. Саюза М.Ф.Сільніцкаму (1964, арх. В.Занковіч) у в.Платы Віцебскага р-на, піянеру-герою М.Казею (1965) у г.Быхаў Магілёўскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ХЕР (Pacher) Міхаэль (каля 1435, г. Бруніка, Італія — 1498),
аўстрыйскі жывапісец і скульптар; прадстаўнік пераходнага перыяду ад готыкі да Адраджэння. Зазнаў уплыў А.Мантэньі. Аўтар алтарных кампазіцый, якім уласцівы смелая перспектыўная пабудова прасторы і ракурсаў, скульпт. дакладнасць форм, жыццёвая выразнасць персанажаў, гучнасць каларыту: разны алтар царквы ў Бальцана (Італія, з 1471), скульпт. і жывапісны алтар царквы ў Санкт-Вольфгангу (1471—81), жывапісны алтар «Чатырох айцоў царквы» (1475—79) і інш., Скульпт. работы больш звязаны з традыцыямі готыкі, вызначаюцца драматызмам і вострай характарнасцю вобразаў, напружаным лінейным рытмам, узорыстасцю кампазіцыі («Каранаванне Марыі» ў алтары царквы ў Санкт-Вольфгангу і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІГА́ЛЬ (Pigalle) Жан Батыст (26.1.1714, Парыж — 21.8.1785),
французскі скульптар. Вучыўся (з 1722) у Р.Ле Ларэна і Ж.Б.Лемуана. Працаваў у стылі, пераходным ад ракако да класіцызму. У творчасці спалучаў грамадз. пафас з імкненнем да вострай, часам натуралістычнай праўдзівасці. Аўтар статуй і скульпт. груп на міфалагічныя і алегарычныя тэмы «Меркурый завязвае сандалю» (1774), «Хлопчык з клеткай» (1749) і інш.; бюста калекцыянера Т.Э.Дэфрыша і яго слугі негра Поля (каля 1760), надмагілля маршала Марыца Саксонскага (1753—76), грабніцы графа д’Аркур у саборы Нотр-Дам у Парыжы (1771—76), статуі Вальтэра (1776) і інш. Сярод яго вучняў Ж.А.Гудон і Ф.І.Шубін.
Ж.Б.Пігаль. Грабніца графа д’Аркур у саборы Нотр-Дам у Парыжы. 1771—76.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНСАВІ́НА [Sansovino; сапр.Таці
(Tatti)] Якапа (2.7.1486, г. Фларэнцыя, Італія — 27.11.1570),
італьянскі архітэктар і скульптар Высокага і Позняга Адраджэння. Вучыўся ў А.Сансавіна (узяў яго прозвішча) у Фларэнцыі. Працаваў у Рыме (1503—10 і 1518—27), Фларэнцыі (1510—18), Венецыі і Падуі (з 1529 гал. архітэктар Венецыянскай рэспублікі). Яго арх. творы ў Венецыі (палацца Корнер, з 1532, б-ка Сан-Марка, 1536—54; манетны двор, з 1536) адметныя пластычнай выразнасцю строгіх класічных форм, багаццем скульпт., а часам і жывапіснага ўбрання, тонка падначаленага тэктоніцы будынка. У скульптуры жывапісная гульня святлаценю спалучаецца з вытанчанай экспрэсіяй вобразаў («Вакх», 1518; 4 статуі на фасадзе Ладжэты ў Венецыі, 1540—45).
Я.Сансавіна. Бібліятэка Сан-Марка ў г. Венецыя. 1536—54.
французскі скульптар. Вучыўся ў Парыжы ў скульптара Ж.Б.Лемуана. Творам 1750—60-х г. уласцівы пераходныя рысы ад ракако да класіцызму («Пігмаліён», 1763). У 1757—66 кіраваў скульпт. майстэрняй Сеўрскай мануфактуры (гл.Сеўрскі фарфор), ствараў мадэлі для статуэтак («Купальшчыца», 1758). У 1766—78 у Расіі, працаваў над помнікам Пятру I, устаноўленым на Сенацкай плошчы ў С.-Пецярбургу (галаву Пятра I мадэліравала яго вучаніца М.А.Кало). З 1778 у Галандыі, з 1780 у Францыі. Аўтар тэарэт. твораў па эстэтыцы франц. Асветніцтва. Іл.гл. да арт.Санкт-Пецярбург.
Літ.:
Зарецкая З.В. Фальконе. 2 изд. Л., 1970;
Каганович А.Л. «Медный всадник»: История создания монумента. 2 изд. Л., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛА́КСМЕН, Флаксман (Flaxman) Джон (6.7.1755, г. Йорк, Вялікабрытанія — 7.12.1826), англійскі скульптар і рысавальшчык; прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Каралеўскай АМ у Лондане (1770—72), выкладаў у ёй (з 1810). У 1787—94 працаваў у Рыме. Сярод твораў: надмагільныя помнікі лорду Мэнсфілду (1796—1801) і капітану Монтэгю (1804) у Вестмінстэрскім абацтве, Г.Нельсану (1808—18) у саборы св. Паўла (усе ў Лондане); контурныя малюнкі ў манеры стараж.-грэч. вазапісу (іл. да «Іліяды» і «Адысеі»; «Боскай камедыі» Дантэ, выд. ў 1793—1807 у гравюрах Т.Піролі) і інш. Аўтар вытанчана-строгіх і гарманічных па кампазіцыі рэльефаў, посуду, дэкар. уставак для мэблі ў ант. духу на керамічнай мануфактуры Дж.Уэджвуда.
Дж.Флаксмен.Дж.Флаксмен. Ваза для мануфактуры «Уэджвуд».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦО́МПЕЛЬ Павел Аксанавіч (5.8.1933, с. Вербка Ляцічаўскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 12.2.1997),
бел.скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1965). Працаваў у манум. і станковай скульптуры. Найб. значныя манум. творы: Мемарыяльны комплекс у гонар воінаў 1-га Бел. фронту і партызан у в. Сычкава Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. (1968), помнікі «Партызанская зямля» ў в. Іканы Барысаўскага р-на Мінскай вобл. (1965), сав. патрыётам, што загублены ням. фашыстамі ў 1941, у калгасе «Дружба» Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. (1966, з А.Веліксонавым; усе з арх. Ю.Казаковым). Аўтар станковых работ: «Партызан-сейбіт», «Праметэй» (абедзве 1967), «Рэквіем» (1969), «Е.Міровіч» (1970), «Асілак» (1986), кампазіцыі «Вялікая Айчынная вайна» (1975).