І́рны корань ’Acorus calamus L.’ (Кіс.). Рус.и́рный ко́рень, дыял.ир ’расліна Acorus calamus L.’, ирь ’расліна Acorus verus L.’, укр.дыял.ір ’аер’. У рускай пісьменнасці иръ, ирово корение ’аер’ зафіксавана з XVII ст. Форма ир — скарачэнне ад аир, запазычанне з тур.ágir < грэч.ἄκορος (Мяркулава. Очерки, 55). Гл. аер.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сюд ’тут’ (калінк., З нар. сл.), сюд‑туд ’раз-пораз, вельмі часта; узад і ўперад, з аднаго боку ў другі’ (ТСБМ, Сцяшк.), сюд‑не‑ту́д, сюд‑ту́д, сюд‑то‑ту́д ’тс’ (ТС), з перасэнсаваннем абедзвюх частак і збліжэннем да тут (гл.): сют‑тут ’хутка’ (Сл. ПЗБ). Скарачэнне з сюды‑туды; гл. сюды, туды.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бе́рка1 ’бярозавы лес, гай, зараснік’ (Яшкін). Няяснае слова. Магчыма, скарачэнне слоў тыпу беразня́к, беразу́га, беразу́ха, беразя́ка, беразня́. Ці ёсць сувязь з бе́рка2?
Бе́рка2 ’бярозавы сок’ (Касп.), берка, бірка ’бярозавы квас’ (Малчанава, Мат. культ.). Рус.дыял.бе́рька, бе́рика ’тс’. Цёмнае слова. Трубачоў (Эт. сл., 1, 201) думае пра сувязь з bьrati berǫ ’браць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ра́курс, ‑у, м.
Кніжн.
1. Перспектыўнае скарачэнне формы прадмета, якое зменьвае яго звычайныя абрысы (пры назіранні зверху або знізу). // Перадача, адлюстраванне прадмета ў перспектыве з ілюзорным скарачэннем аддаленых ад пярэдняга плана частак. [Тадароўскі] смела шукае незвычайныя ракурсы, яго камера ўвесь час у руху, кампазіцыя кадра заўсёды цікавая.«Звязда».
2. Пункт погляду, з якога што‑н. разглядаецца; аспект. Падаць праблему ў розных ракурсах. □ Аўтара цікавіць вайна не толькі ў яе, як бы сказаць, батальным ракурсе — і гэта неабходна падкрэсліць як прынцыповы момант.«Полымя».
[Фр. raccourcir — скарачаць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампанент клеткі нуклеапратэіднай прыроды, які ўтвараецца пры яе дзяленні і забяспечвае разыходжанне храмасом у мітозе і меёзе. Уяўляе сабой сістэму мікратрубачак з двайным праменепраламленнем, што фарміруецца ў праметафазе і распадаецца ў целафазе. Складаецца з апорных, або безупынных ніцей, арыентаваных ад аднаго полюса клеткі да другога (полюсных), і цягнучых, або храмасомных. Цягнучыя ніці злучаюць полюсы клеткі з цэнтрамі храмасом, якія ёсць на экватарыяльнай пласцінцы. Скарачэнне даўжыні цягнучых ніцей лічыцца гал. фактарам анафазнага руху храмасом да полюсаў клеткі. Верацяно дзяленне бывае прамога і непрамога тыпаў (у залежнасці ад характару сувязі храмасом з полюсамі), астральным (з выяўленымі полюсамі, напр. у шматклетачных жывёл) ці анастральным (без выразных полюсаў, напр. у кветкавых раслін).