САЮ́З КАМПАЗІ́ТАРАЎ БЕЛАРУ́СІ, Беларускі саюз кампазітараў,
добраахвотная грамадская творчая арганізацыя кампазітараў і музыказнаўцаў Беларусі. Створаны ў 1933 як аўт. секцыя пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі. У 1934 адбылася 1-я Усебел. канферэнцыя кампазітараў, паводле пастановы якой секцыя кампазітараў перайменавана ў Аргкамітэт С.к.Б. (з 1938 Саюз сав. кампазітараў Беларусі). З 1957 наз. С.к.Б., з 1999 — Бел. саюз кампазітараў (БСК). Да 1992 уваходзіў у Саюз кампазітараў СССР. Асн. мэты: удзел у развіцці бел. муз. мастацтва, садзейнічанне стварэнню і прапагандзе высокамаст. муз. твораў, павышэнню творчага росту і прафес. майстэрства кампазітараў і музыказнаўцаў на аснове развіцця лепшых традыцый нац. муз. культуры. Вышэйшы кіруючы орган — з’езд кампазітараў Беларусі, выканаўчы — праўленне БСК. З’езды саюза адбыліся ў 1947, 1956, 1959, 1962, 1966, 1971, 1976, 1980, 1984, 1989, 1993, 1998, 2002 Старшыні праўлення: І.І.Любан (1932—38), А.В.Багатыроў (1938—49), М.І.Аладаў (1949—50), Я.К.Цікоцкі (1950—63), Дз.Р.Камінскі (1963—66), Р.Р.Шырма (1966—78), Ю.У.Семяняка (1978—80), І.М.Лучанок (з 1980). Праўленне праводзіць пленумы, на якіх абмяркоўваюцца праблемы творчага жыцця, пытанні развіцця муз. творчасці і музыказнаўства, наладжвае праслухоўванне і абмеркаванне новых твораў. Дзейнічаюць камісіі: прапаганды бел. музыкі (наладжвае канцэрты-сустрэчы кампазітараў са слухачамі, сувязі з замежнымі саюзамі кампазітараў і творчымі арг-цыямі), ваен.-патрыят. музыкі, муз.-эстэт. выхавання дзяцей і юнацтва, музыказнаўства і крытыкі, этнамузыказнаўства і фальклору. БСК — адзін з заснавальнікаў міжнар. фестываляў «Славянскі базар», «XXI стагоддзе — музыка надзеі», нац. — «Музыка і тэатр», міжнар. конкурсу юных кампазітараў «Надзея». Прымаў удзел у дэкадах бел. мастацтва ў Маскве (1940, 1955, 1987, 2000) з паказам новых бел. опер, балетаў, буйн. муз. твораў бел. кампазітараў, у днях бел. культуры на Украіне, Узбекістане, Літве. У складзе БСК дзейнічае Бел. асацыяцыя сучаснай музыкі (прэзідэнты: з 1990 А.Б.Сонін, з 1995 В.У.Кузняцоў, з 2001 Дз.В.Лыбін) — член Міжнар. асацыяцыі сучаснай музыкі (з 1992), заснавальнік Міжнар. фестывалю сучаснай камернай музыкі (1991, 1993, 1995). На 1.10.2001 у саюзе 121 член.
Члены Беларускага саюза кампазітараў
1932. М.І.Аладаў, Ю.М.Дрэйзін, І.І.Любан, М.Ф.Мацісон, С.У.Палонскі, Р.К.Пукст, Н.Ф.Сакалоўскі, А.Я.Туранкоў, У.В.Тэраўскі, Я.К.Цікоцкі, М.М.Чуркін, Т.А.Шнітман, А.А.Ягораў, В.А.Яфімаў.
1933. А.В.Багатыроў.
1934. М.Я.Крошнер, П.П.Падкавыраў, А.М.Папоў.
1937. Дз.А.Лукас, Б.С.Смольскі.
1939. А.К.Клумаў, Л.С.Мухарынская, М.Э.Шнейдэрман.
1940. У.У.Алоўнікаў, І.Столаў, М.Р.Шыфрын.
1941. Дз.Р.Камінскі.
1944. Л.М.Абеліёвіч, С.Г.Нісневіч.
1946. І.Г.Нісневіч, Г.І.Цітовіч, Р.Р.Шырма.
1948. Я.К.Цікоцкі.
1949. Г.М.Вагнер.
1951. Р.А.Анчыкаў, М.А.Русін.
1952. І.І.Жыновіч.
1954. Э.М.Тырманд.
1955. Я.А.Глебаў, І.І.Кузняцоў.
1957. С.С.Аксакаў, Я.Р.Дзягцярык, Ю.У.Семяняка.
1958. Р.П.Бутвілоўскі, А.Я.Ракава, В.А.Сізко, У.І.Чараднічэнка.
1959. Г.С.Глушчанка, К.І.Сцепанцэвіч.
1961. Т.А.Дубкова, Дз.Б.Смольскі.
1962. Л.Д.Аўэрбах, Ю.Д.Бяльзацкі, Т.А.Шчарбакова.
1964. С.А.Картэс.
1965. А.Б.Ладыгіна, І.М.Лучанок, Н.М.Юдзеніч.
1967. Дз.М.Жураўлёў, К.Дз.Цесакоў, А.Р.Янчанка.
1970. Я.Я.Касалапаў, А.Ю.Мдывані, Р.Ф.Сурус.
1971. Ю.В.Грыгор’еў, Э.Б.Зарыцкі, З.Я.Мажэйка, Ф.Дз.Пыталеў.
1973. Э.А.Казачкоў.
1974. В.А.Войцік, Л.К.Захлеўны, Э.С.Ханок, Л.К.Шлег.
1975. А.М.Зарубка.
1977. У.І.Буднік, У.В.Дарохін, В.К.Іваноў, У.В.Прохараў.
1978. Р.М.Аладава, А.А.Друкт, А.Б.Залётнеў, І.І.Зубрыч, В.П.Помазаў, А.Б.Сонін, В.В.Сярых, Н.М.Усцінава.
1979. Г.К.Гарэлава, Л.М.Гуцін, В.І.Карэтнікаў, Л.Ф.Мурашка, Л.І.Свердэль.
1980. У.В.Браілоўскі, М.Дз.Васючкоў, А.Я.Гураў, У.А.Дамарацкі, У.П.Кандрусевіч, М.К.Літвін, У.А.Палуэктаў, У.Я.Солтан, А.М.Чыркун.
1981. Т.Б.Варфаламеева, А.В.Клеванец, А.А.Кочын, В.П.Савіцкая, Р.І.Сергіенка, Л.А.Сцяпура.
1982. П.П.Альхімовіч, А.М.Елісеенкаў, Н.А.Калеснікава, В.П.Раінчык.
1983. І.У.Хадоска.
1984. Н.У.Аляксандрава.
1985. А.В.Бандарэнка, В.М.Капыцько, Л.П.Касцюкавец, В.У.Кузняцоў, У.М.Кур’ян, Э.В.Наско, А.У.Рашчынскі.
1986. В.В.Кандрасюк. У.Г.Мулявін.
1987. С.П.Бельцюкоў, М.Г.Марозава, А.Р.Навахрост, А.Б.Смольскі.
1988. Т.Г.Мдывані, А.І.Хадоска, С.М.Хвашчынскі.
1989. Ш.А.Ісхакбаева, Я.У.Паплаўскі, С.І.Янковіч.
1990. Т.С.Якіменка, Дз.А.Яўтуховіч.
1991. А.А.Барзова, Н.Я.Бунцэвіч, У.А.Грушэўскі, А.І.Дзмітрыеў, У.У.Карызна, А.Ф.Літвіноўскі, С.В.Наско, Т.П.Песнякевіч, А.С.Шушкевіч, Э.А.Язерская.
1992. Э.А.Алейнікава, А.І.Буцько, А.М.Гулай, У.М.Каральчук.
1993. Л.А.Барадзіна, Н.А.Голубева, У.М.Грыцкевіч, Дз.М.Даўгалёў, Л.І.Сімаковіч, І.М.Цвяткова.
1994. Г.А.Ермачэнкаў, Дз.В.Лыбін.
1996. А.І.Безенсон, Г.І.Кароткіна.
1997. А.В.Атрашкевіч, Р.Я.Глебаў, У.М.Саўчык, Н.А.Юўчанка, П.В.Яроменка.
1998. Э.У.Андрэенка, У.А.Бабкоў, У.І.Гаркуша, М.В.Калекша, Л.С.Мітаковіч, Я.К.Паплаўская, Г.І.Сасноўскі, Г.В.Таўлай, В.В.Шлеянкоў.
1999. І.К.Аслёзава, А.В.Іваноў, Н.А.Ролік.
2000. В.А.Антаневіч, Р.П.Апановіч, В.В.Воранаў.
Н.Я.Бунцэвіч, Дз.М.Жураўлёў.
т. 14, с. 226