Нюшо́к ’невялікая колькасць, якую можна ўзяць у тры пальцы’ (Нас.), ’шчопці’ (Нік., Няч.; Касп.), ’малая колькасць’ (расон., Шатал.), нюшок, нюнбк ’драбок’ (Сл. ПЗБ), нішбк ’тс’ (астрав., вусн. паведамл.). Памянш. ад нюх ’невялікая колькасць расцёртага рэчыва, якую можна пацягнуць носам’ (Нас.), да нюхаць, у прыватнасці ’нюхаць тытунь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастаўні́к ’загародка для жывёлы ў полі’ (зах., паўн.-зах., маг., ДАБМ, к. 232; Сцяшк.; стаўбц., Прышч. дыс.; паст., Сл. ПЗБ). Да паставіць (жывёлу, скаціну) у загарадзе < ста́віць (гл.). Аб суфіксе нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 55. Значэнне ’паша’ (бяроз., Сл. Брэс.) — вынік пераносу значэння па сумежнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́снік, проснь ’мера напрадзеных нітак’ (Інстр. 3), ’вялікае верацяно, на якое перамотваюць ніткі з малых верацён’ (Нас.). Дэрываты ад про́сты (гл. прасцень). Першаснае слова ўтворана з суф. нік, проснь з’яўляецца скарачэннем слова прасцень, відаць, у выніку рэдукцыі паслянаціскнога галоснага е пры пераносе націску на першы склад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прышчэ́п, прышчэ́па, прышч́эпка ’расліна, якой перасаджаны орган іншай расліны; прышчэпленая расліна’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Варл.), прышчэ́пак, прышчэ́па ’чаранок, які прышчапляецца да расліны’ (Нік. Очерки; Гарэц., ТСБМ), прышчэ́пка ’дзеянне паводле дзеяслова прышчапі́ць2; прышчэпачны прэпарат’. Рус. прище́п, прище́па, укр. прище́па ’тс’. Аддзеяслоўныя дэрываты ад прышчапіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трудне́ча ‘цяжкасць, перашкода, замінка’ (Нік., Оч.), ‘цяжкасць, цяжка’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Параўн. серб. трудно̀ћа ‘цяжарнасць’, харв. trudnòća ‘тс’. Разам з апошнімі могуць разглядацца як сумесныя інавацыі з суф. *‑otja (Трубачоў, Проспект, 59–61; Слав. языкозн. V, 182, 187–188), параўн. малеча, пустэча (гл.). Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́цепнік, паціпнік, пацапнік, пацяпнік, пацемнік, пацэп‑ нік, поцепнік ’драбналессе, хмызняк, кусты’, ’густы невялікі лес’ (Нас., Мядзв., Юрч., ТС), слаўг. поцябнік, поцяпнік ’тс’ (Яшк.), ’дробныя, абцярэбленыя сукі; дробныя дровы з парасніку’ (Нас.; маг., Яшк.), ’дробны лес, які застаўся на месцы высечанага лесу’ (Касп.). Беларускае. Утворана, як і па‑рас‑нік ’малады лес’. У якасці роднасных іншаславянскіх лексем можна ўказаць польск. ciepać, ciepnąć, ćpać, ćpić ’кідаць, кінуць, ціснуць’, ’ударыць’, ’махнуць’ (параўн. фразу: Глядзі, які лес вымахаў/), якія можна зблізіць семантычна са значэннем бел. слова ’дробныя, абцярэбленыя сукі, дровы’. Другая група значэнняў ’драбналессе; густы, невялікі лес на месцы высечанага’ працягвае семантыку літ. stieptis ’выцягвацца, цягнуцца ўверх’, лат. stiepties ’тс’, ’расці’ пра хуткі рост. У гэтым выпадку можна бачыць балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трупе́хавы ‘трухлявы, збуцвелы, гнілы’ (Бяльк.), трупе́хлы ‘гнілы, ломкі ад гніласці, спарахнелы, трухлявы’ (Нас., Байк. і Некр., Бяльк., Касп., Ласт., Нік., Оч., Варл., Юрч., Сцяшк. Сл.; мёрск., Нар. сл.; в.-дзв., Шатал.), трупе́хліна ‘твань, гніль, трухля’ (Касп.; в.-дзв., Шатал.), ‘гнілое дрэва’, ‘нямоглая жанчына’, ‘зусім слабая асоба’ (Юрч. СНЛ), трупяхля́вый ‘падгнілы’ (там жа), трупе́хнуць ‘трухлець, парахнець, гніць да трухлявасці, распадацца’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Касп., Нік., Оч.; в.-дзв., Шатал.; полац., Нар. лекс.). Параўн. рус. дыял. трупе́хлый, трупе́рхлый ‘трухлявы, гнілы (пра дрэва)’, смал. трупе́хнуть ‘рабіцца трухлявым’. У аснове назоўнік *трупеха, вытворны ад труп, гл.; параўн. укр. трупахи́, трупехи́ ‘від сліў’, якія ўзводзяцца да струп (ЕСУМ, 5, 454). Параўн. палаталізаваны варыянт, гл. трупешлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Азо́рнік ’нахабны, шалапут’ (Нас.), азарнок (Сержп.), азарны (Касп., Нас.) да а‑зор‑нік, гл. рус. озорник, озорной. Першапачаткова ’той, хто сочыць за кім-небудзь, падглядвае’. Параўн. рус. озор у тым жа значэнні. Няправільна Ільінскі (PF, 11, 199) адносіць да кораня ‑ор‑ з наступнай дэкампазіцыяй прэфіксаў. Параўн. Фасмер, 3, 126.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лускерка ’рыба гусцяра, Blicca bjoerkna L.’ (Зах. Дзвіна; віц., Нік. Очерки), укр. луски́рь ’рыба’, рус. ласкы́рь, лыска́рь ’рыба Abramis blicca; Abramis vimba’, паводле Фасмера (2, 462), звязаны з лыска́рь (бел. луска́р) ’рыдлёўка’, таму што нос у гэтай рыбы выступае наперад; аналагічна новав.-ням. Näsling, Meernase (дзе Nase ’нос’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́цепка, паводле апісання: «изба без топки печи, находящаяся чрез сени часто без печи, хотя и с приготовленным фундаментом для неё, служащая отчасти кладовою, а отчасти (летней порою) спальнею, так как здесь меньше мух и блох» (Нік. Очерки, 1, 103). З ⁺не‑цепл‑ка, вытворнае ад цепліць ’ацяпляць, паліць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)