сцягно́, ‑а́; мн. сцёгны (зліч.2,3,4 сцягны́), ‑аў; н.
1. Частка нагі жывёлы або чалавека ад таза да калена. Ногі праваліліся ў снег, аж па сцёгны.Пташнікаў.Левая нага была раструшчана ў калене, асколак сядзеў глыбока ў сцягне.Васілевіч.— Харч добры на фабрыцы-кухні, — смеючыся, адказала Зіна і пляснула далонямі сябе па сцёгнах.Грамовіч.
2. Бядровая частка тушы; кумпяк. Добрую плату даў Шпак сваім «лясным сябрам» [кантрабандыстам]. А да ўсяго прывёз гарнец гарэлкі і вэнджанае сцягно на закуску.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Панажы́ ’прылада ў ткацкім станку ў выглядзе дзвюх або некалькіх дошчачак пад кроснамі, пры дапамозе якіх нагамі прыводзяцца ў рух ніты’ (ТСБМ, Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Касп., Бяльк., Мат. Гом.), поножэ́ (ТС), поножы́ (Сл. Брэс.), пана́ж, пано́ж, по́наж, панажы́, панажэ́, панажа́і, панажа́е (Сл. ПЗБ) ’тс’. Рус.поно́жи ’кайданы; сіло для лоўлі птушак; стар. частка лат, якімі закрываліся голень і пад’ём нагі’, укр.поно́жі ’панажы’. З па‑ і нага (Фасмер, 3, 325), з дапамогай суф. ‑jь. Першапачаткова понаж, панож, потым мн. л.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́пці ‘стаптаны, зношаны абутак’ (паст., Сл. ПЗБ; чэрык., ЛА, 4). Няясна; відаць, можа быць звязана з трэпаць (гл. трапаць2) ці трапятаць (гл.), параўн. польск.trzepiot, trzpiot ‘легкадумны, несур’ёзны чалавек’. Меркаванне Грынавяцкене — з літ.trèpčiai ‘тс’ (Сл. ПЗБ, 5, 142) — цяжка прыняць па фанетычных і лінгвагеаграфічных прычынах. Хутчэй кантамінацыя трэ́пы1 і тапці (гл.) або запазычанне з польск.trepcie (Вілен. сл.), мн. л. ад trepek, trepka ‘прымітыўны абутак на драўлянай падэшве, прымацоўваўся да нагі пры дапамозе раменьчыкаў’, гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
shift2[ʃɪft]v.
1. перамяшча́ць; перамяшча́цца;
shift the blame (onto others) зва́льваць віну́ (на і́ншых);
shift smb. from job to job пераво́дзіць каго́-н. з пра́цы на пра́цу
2. мяня́ць; мяня́цца;
shift from one foot to another пераступа́ць з нагі́ на нагу́;
The wind has shifted.Вецер змяніў напрамак.
♦
shift one’s ground мяня́ць по́гляды;
shift for oneselfBrE абыхо́дзіцца без (чыёй-н.) дапамо́гі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Насца́к ’выспятак’ (Ян.; браг., Нар. словатв.), ’выспятак, штуршок’ (Сцяшк.), параўн. носца, носцэм у выразах: даць носца (носцэм) ’даць выспятка’ (ТС). Як паказвае апошні прыклад, у аснове ўтварэння ляжыць незафіксаванае *носец ’насок’, паралельнае да сучаснага насик ’насок, пярэдняя частка ступні’: даць пасака ’даць выспятка’ (Мат. Маг.), насок ’пярэдняя частка абутку’: даць наском ’ударыць пальцамі нагі’ (Сл. ПЗБ), усё да нос (гл.). Разглядаемае слова ўтварылася суфіксальным шляхам на базе формы носца (род. скл. адз. л. ад *носец), успрынятай як прыслоўе тыпу басяки ’басяком’, драла ’бягом’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клы́паць ’марудна ісці, накульгваючы, перавальваючыся з нагі на нагу’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом., ТС, Др.-Падб., Нік. Посл., Сцяшк., Бір., Юрч., КЭС, лаг.). Лічыцца балтызмам. Рус.клыпаць ’тс’. Параўн. літ.klỹpti ’кульгаць’ (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 54 з літаратурай). Але, як адзначыў Трубачоў (Эт. сл., 10, 81–82), наяўнасць серб.-харв.кли̏пати(се) ’цяжка ісці, калываючыся ад стомы’, якое можна разглядаць як адпаведнік бел.клыпаць, укр.клипати, пярэчыць версіі аб балтыйскім паходжанні апошніх слоў і робіць верагоднай гіпотэзу аб прасл.klypati, якое адпавядае літ.klū́poti ’стаяць на каленях’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
калясі́ць, каляшу, калясіш, калясіць; незак.
Разм. Хадзіць або ездзіць пятляючы, робячы кругі. Тыдзень ужо, як Піня не мог упарадкаваць як след коней, а калясіў па паляўнічай сцежцы Крайскім бокам.Пташнікаў.[Раманенка і шафёр] калясілі па гарадку, шукаючы патрэбную вуліцу.Шамякін.// Шмат ездзіць або хадзіць на розных мясцінах, у розных напрамках. Калясіць па свеце. □ Лявон Свірыдовіч, шафёр першага класа, адчуваў стомленасць. Паездка была нялёгкай. Чацвёра сутак калясілі яны па дарогах вобласці.Корбан.Шмат калясіў ты, разведчык, Многім няўдачам па зло, Там, дзе нагі чалавечай Можа зусім не было.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мару́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
Рабіць што‑н. вельмі павольна, доўга не пачынаць якой‑н. справы. — Ідзі да брыгадзіра, запражы каня ды толькі не марудзь.Гроднеў.Каб паправіць становішча, трэба было хутчэй укараняць усе прапановы рабочых. А Булай чамусьці зноў марудзіў.Шыцік.//перан. Выказваць нерашучасць, быць нерашучым; муляцца. — Ёсць у мяне і больш складаная работа, але вельмі небяспечная. — сказаў Былінскі. — Якая? — Спецыяльная, — марудзіў з адказам Былінскі. — Рызыкаваць трэба.Гурскі.— Адчыняйце [веснічкі], дзядзька Іван, — падганяў Богдан Бобрыка, калі той марудзіў, пераступаючы з нагі на нагу.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Пракалоць, праткнуць наскрозь. [Юрка] тады са злосцю поркае прутком у зямлю і чуе, што прапароў свой чаравік, дастаў аж да нагі.Пташнікаў.
2. Панесці глыбокую рану, пракалоць чым‑н. вострым. [Талаш:] — А ведаеш, Саўка не такі ўжо прапашчы чалавек. Вось жа не сказаў Васілю пра нас, хоць злодзей і канакрад. З нажом кінуўся, бок прапароў.Колас.— Я таксама памагаў будаваць ім хату, ды нагу сабе прапароў цвіком.Масарэнка.
3. і без дап. Пароць некаторы час (гл. пароць у 1–3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
stump
[stʌmp]1.
n.
1) пень пня m.
2) абру́бак -ка m. (нагі́), ку́кса f.
3) каржакава́ты чалаве́к
4) імправізава́ная трыбу́на f. (для паліты́чных прамо́ўцаў)
5) цяжкі́ крок, цяжка́я хада́
6) драўля́ная нага́
2.
v.
1) карчава́ць пні
2) чыкільга́ць
3) аб’яжджа́ць з агіта́цыяй
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)