2.(1і2ас.неўжыв.). Пападацца, трапляцца паміж кім‑, чым‑н.; пракідацца. Сям-там прыкідаліся белыя гімнасцёркі і казённыя раменныя папругі.Колас.Бярэзінка была жоўтая, але сям-там прыкідаліся яшчэ і зялёныя лісточкі.С. Александровіч.Між.. вазоў таўклося процьма дзяўчат і хлопцаў, між якімі рэдкімі адзінкамі прыкідаліся чыноўнікі з блішчастымі цэшкамі.Гартны.
3.Зал.да прыгадаць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хром, ‑у, м.
1. Хімічны элемент, цвёрды метал шэра-стальнога колеру, які выкарыстоўваецца для вырабу цвёрдых сплаваў, для пакрыцця металічных вырабаў.
2.Жоўтая, аранжавая, чырвоная ці зялёная мінеральная фарба (вокіс хрому або соль хромавай кіслаты).
3. Сорт мяккай тонкай скуры. Міхась сумеўся: было нязручна вось так адразу расчынаць гаворку пра хром, падэшвы, усцілкі.Асіпенка.Баўтрукоў не ішоў, а амаль бег да сцэны, суха шоргаючы рукавамі спартыўнага пінжака з карычневага хрому.Савіцкі.
[Ад грэч. chrōma — колер, фарба.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пля́маж., прям., перен. пятно́ср.;
чарні́льная п. — черни́льное пятно́;
гане́бная п. — позо́рное пятно́;
○ жо́ўтая п. — анат. жёлтое пятно́;
сляпа́я п. — слепо́е пятно́;
со́нечныя ~мы — со́лнечные пя́тна;
радзі́мая п. — роди́мое пятно́;
◊ бе́лая п. — бе́лое пятно́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АПЕ́НЬКА (Armillaria),
род базідыяльных грыбоў парадку агарыкальных. Каля 12 відаў. Касмапаліты. На Беларусі трапляюцца апенька сапраўдная, або восеньская (A. mellea), апенька марнеючая (A. tabescens) і апенька скараспелая, або ранняя (A. praecox). Факультатыўныя паразіты (на старых або аслабленых дрэвах), часцей існуюць як сапратрофы. Растуць групамі на пнях, ствалах, каля дрэў у хвойных і лісцевых лясах. Ядомыя (спажываюцца смажаныя, вараныя, салёныя, сушаныя і марынаваныя).
Шапка ў маладых апенек выпуклая, пазней плоская, гладкая або лускаватая, сухая, зрэдку слізістая, дыям. да 12 см, жоўта-бурая або жаўтавата-карычневая. Пласцінкі жоўта-белыя, бураватыя. Ножка з добра выяўленым кольцам, рэдка без яго. Апенькай часта наз. грыбы інш. родаў, напр. ядомая апенька летняя (Kuehneromyces mutabilis), а таксама ядавітыя апенька несапраўдная серна-жоўтая (Nematoloma fasciculare) і апенька несапраўдная цагельна-чырвоная (N. sublateritium).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЛА́ЧЫК ЖО́ЎТЫ (Nuphar),
род кветкавых раслін сям. гарлачыкавых. Больш за 10 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі трапляюцца звычайны гарлачык жоўты жоўты, або жоўтая вадзяная лілея (N. lutea), і вельмі рэдкі гарлачык жоўты малы (N. pumila), занесены ў Чырв. кнігу. Растуць у азёрах, вадасховішчах, у рэках з павольнай плынню на глыб. да 2 м, нярэдка ўтвараюць зараснікі. Вядомы міжвідавыя гібрыды.
Шматгадовыя бессцябловыя травяністыя расліны з моцным тоўстым гарыз. карэнішчам і плаваючым на паверхні вады авальна-эліптычным, глыбока-сэрцападобным скурыстым лісцем на доўгіх чаранках. Кветкі адзіночныя, двухполыя, жоўтыя ці аранжавыя, з моцным пахам, дыяметрам да 2—5 см, на доўгіх кветаножках. Плод — падобная на гарлачык (адсюль назва) шматнасенная мясістая зялёная ягада. Лек., кармавыя і дэкар. расліны. Карэнішча мае ядавіты алкалоід нуфарын, крухмал, дубільныя і інш. рэчывы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ка́дмій
(н.-лац. cadmium, ад гр. kadmeia = цынкавая руда)
1) хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які знаходзіцца пераважна ў цынкавых рудах;
2) жоўтаяфарба розных адценняў, якая прымяняецца ў алейным жывапісе, кераміцы і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сафо́ра
(н.-лац. sophora, ад ар. sofara = жоўтая расліна)
дрэвавая або кустовая расліна сям. бабовых з непарнаперыстым лісцем і белымі, ружовымі або фіялетавымі кветкамі ў гронках або мяцёлках, пашыраная пераважна ў тропіках і субтропіках.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пле́сня, ‑і, ж.
1. Мікраскапічны грыбок у выглядзе пушыстага налёту розных колераў, які ўтвараецца на харчовых прадуктах, рэчах хатняга ўжытку, на жывёльных і раслінных рэштках пры пэўнай тэмпературы і вільготнасці. Накрытая плесняю, стаяла ў канале жоўтая, падобная на чай, тарфяная вада.Краўчанка.Сцены і столь ад вільгаці пакрыліся плесняй, абвальваецца тынкоўка.«Звязда».
2.перан. Пра элементы распаду, разлажэння ў псіхіцы, ідэалогіі і пад. [Пракоп] не бачыць плесні заскарузлага ў сваёй старадаўнасці вясковага жыцця.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хво́йка1, ‑і, ДМ хвойцы; Рмн. хвоек; ж.
1.Памянш.-ласк.да хвоя: маладая, невялікая хвоя. Раскусціўся пры дарозе ракітнік, падраслі хвойкі на пясчаным узгорку.Грахоўскі.Уязджаем у лес. Спачатку рэдкія хвойкі, голыя бярозы, алешнік.Лынькоў.
2.зб.Абл. Ігліца. Жоўтая хвойка ўсцілала дол.Мурашка.Хоць хвойку жую, але на волі жыву.Прымаўка.
хво́йка2, ‑і, ДМ хвойцы; Рмн. хвоек; ж.
Жук чорнага або бурага колеру, шкоднік хваёвых дрэў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖОЎЦЬ,
вадкі сакрэт жаўтавата-карычневага колеру, які бесперапынна выпрацоўваецца жалезістымі клеткамі (гепатацытамі) печані пазваночных жывёл і чалавека. Ж. эмульгуе тлушчы, павялічвае ўсмоктванне прадуктаў гідролізу тлушчаў, павышае актыўнасць панкрэатычных і кішачных ферментаў, рэгулюе маторную і сакраторную дзейнасць страўніка і тонкага кішэчніка, валодае бактэрыяльна-статыстычнымі ўласцівасцямі, удзельнічае ва ўсмоктванні са страўніка тлушчарастваральных вітамінаў, халестэрыну, амінакіслот і солей кальцыю, інактывуе пепсін страўнікавага соку. Адрозніваюць пячоначную Ж., якая выдзяляецца непасрэдна ў кішэчнік незалежна ад стрававання (злёгку вязкая залаціста-жоўтая), і пузырную Ж., што збіраецца ў жоўцевым пузыры (вязкая жоўта-бурая або зялёная) і трапляе ў кішэчнік, калі там ёсць ежа. Ж. мае ў сабе ваду, солі жоўцевых кіслот, жоўцевыя пігменты, халестэрын, неарган. солі і інш. біялагічна актыўныя рэчывы: гармоны — тыраксін, ферменты — фасфатазы, таксама вітаміны, фосфаліпіды і інш. Печань дарослага чалавека выдзяляе за суткі да 2 л Ж., буйн. раг. жывёлы — да 9,5 л. Прэпараты Ж. выкарыстоўваюцца ў медыцыне.