Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
папала́м, прысл.
1. На дзве прыблізна роўныя часткі, напалавіну. З трэскам рвануліся дзверы, раскалоліся папалам, і адна палавіна іх упала.Чорны.Адразу ўдарыла некалькі аўтаматаў. Мужчына зваліўся, перасечаны папалам, трох чалавек раніла.Ставер.// Пароўну, у аднолькавая колькасці. Больш га год Паліводскі.. дзяліў з .. [Нявадам] папалам усё, што сам меў.Чорны.Даўно з братамі хлеб і соль мы дзелім, І вось вада — таксама папалам.Пысін.
2. На роўных долях з кім‑н. Зняць пакой папалам.
3. Напалам, у сумесі з чым‑н. Хлеба ледзь да каляд хапала, і то папалам з мякінай.Чарнышэвіч.
•••
З горам (грахом) папалам — з вялікай цяжкасцю, ледзь-ледзь, так-сяк. Вучыцца [Алег] не хацеў, з горам папалам дабіў сем класаў.Радкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
славе́снасць, ‑і, ж.
Уст.
1. Мастацкая літаратура і вусная творчасць якога‑н. народа. Руская славеснасць.
2. Філалагічныя навукі (лінгвістыка, літаратуразнаўства і пад.). Кафедра славеснасці. Лекцыя па славеснасці. □ Справа была ясная: да славеснасці .. [Багдановіч] меў найбольшую схільнасць.Майхровіч.// Назва вучэбнага прадмета ў дарэвалюцыйнай сярэдняй школе, які даваў сістэматычныя веды па літаратуры. Урок славеснасці. Выкладчык славеснасці. □ Мне прыйшлося вучыцца ў настаўніка Міцкевіча дзве зімы. Ён быў вельмі добры настаўнік. Добра вучыў рускай славеснасці, пісьму і арыфметыцы. І ніколі не караў, як іншыя настаўнікі.«Помнікі».
3. Вусныя заняткі з салдатамі па вывучэнню воінскіх статутаў у дарэвалюцыйнай рускай арміі. [Ротны Гланда:] — Панове афіцэры, Бярыце ўзводы! Замест славеснасці пустой Займіцеся работаю другой: Байцам тлумачце сэнс свабоды І ўрада новага намеры.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стацыяна́р, ‑а, м.
1. Установа пастаяннага тыпу. Бібліятэка-стацыянар. □ І ніхто не заўважыў, дзе частка [фільма] скончылася і пайшла ўжо другая. Стацыянар! А ў ім — свае, дыпламаваныя кінамеханікі.Ракітны.// Бальніца (у адрозненне ад паліклінікі). [Лукаш:] — Дайце вы яму [Юрасю] якія-небудзь таблеткі. Або ў стацыянар кладзіце...Савіцкі.На нямое запытанне Вішнёвай дакторка адказала: — Сур’ёзнага няма. Але трэба пакласці ў стацыянар...Грамовіч.//Разм. Дзённае аддзяленне ў ВНУ (у адрозненне ад вячэрняга і завочнага). Вучыцца і Вадзімка, але ён на стацыянары. Праз колькі год кончыць і будзе аграномам.Сабаленка.Увесь час вучобы паэтэсы [Цёткі] ў Львоўскім універсітэце — гэта гісторыя змагання за тое, каб быць паўнапраўнай студэнткай стацыянара.«Полымя».
2.Спец. Нерухомы фундамент якой‑н. машыны, збудавання. Дызель устаноўлен на стацыянары.
[Ад лац. stationarius — нерухомы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уцягну́цца, уцягнуся, уцягнешся, уцягнецца; зак.
1. Прасунуцца ў вузкую адтуліну. Нітка ўцягнулася ў іголку.
2. Прыняць удзел у чым‑н. [Сымон] пакрысе ўцягнуўся ў гаворку і нарэшце сам пачаў гаварыць гладка і цікава.Чорны.Вера шмыгнула да сваіх кароў. Не хацелася ёй адказваць на кпіны, каб не ўцягнуцца ў пустую балбатню.Гаўрылкін.
3.перан. Паступова прывыкнуць, прызвычаіцца да чаго‑н.; асвоіцца з чым‑н. Уцягнуцца ў работу. □ [Павел Іванавіч:] — Канешне, на першых часах нялёгка будзе, але пачнеш вучыцца, уцягнешся, і ўсё стане на сваё месяца.Кулакоўскі.Часам.. бывае так, што от чалавек нясе ношку, і хоць яна нялёгкая, аднак уцягнецца і нясе.Сабаленка.
4.перан. Прыахвоціцца да чаго‑н. — Так уцягнуўся Анціп у гарэлку — рады няма, — казаў Архіп Архіпавіч.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Tátsachef -, -n факт;
~? няўжо́?;
éine náckte ~ го́лы факт;
das ist ~! гэ́та факт!;
der ~ Réchnung trágen* лічы́цца з фа́ктамі;
j-n vor éine ~ stéllen паста́віць каго́-н. пе́рад фа́ктам;
aus ~n lérnenвучы́цца на фа́ктах;
die ~ bleibt bestéhen факт застае́цца фа́ктам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
school1[sku:l]n.
1. шко́ла;
a primary/secondary school пачатко́вая/сярэ́дняя шко́ла;
a public/private school прыва́тная шко́ла;
an art scho ol шко́ла маста́цтваў
2. шко́ла, заня́ткі;
go to schoolвучы́цца ў шко́ле;
leave school зако́нчыць шко́лу;
School begins at 9.00. Заняткі пачынаюцца a 9 гадзіне.
3. факультэ́т універсітэ́та;
the law school юрыды́чны факультэ́т
4. кіру́нак, шко́ла (у навуцы, мастацтве і да т.п.)
5. : a school of life жыццёвы во́пыт
♦
a school of artsAustralE се́льскі клуб;
a school of thought шко́ла аднаду́мцаў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
pobierać
незак.
1. атрымліваць;
pobierać emeryturę — атрымліваць пенсію;
2. браць; паглынаць; успрымаць;
pobierać ciepło фіз. паглынаць цяпло;
3. браць; спаганяць, сыскваць;
pobierać opłatę — браць плату;
pobierać podatki — збіраць падаткі;
pobierać naukę (nauki) уст.вучыцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
szkoła
szkoł|a
ж. школа;
~a średnia — сярэдняя школа;
~a podstawowa — пачатковая школа;
~a rzemieślnicza — рамесная школа;
chodzić do ~y — хадзіць у школу; вучыцца ў школе;
dać komu ~ę — правучыць каго; навучыць каго розуму
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
отли́чно
1.нареч., в знач. сказ. ве́льмі до́бра, надзвы́чай до́бра, выда́тна;