КУЮ́КАЎ (Міхаіл Міхайлавіч) (5.11.1924, с. Отара-Абашава Кемераўскай вобл., Расія — 30.9.1943),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч.вайну з 1942 на Цэнтр. фронце. Кулямётчык радавы К. вызначыўся пры вызваленні Гомельскага р-на: 30.9.1943 у баі за пас. Скіток адбіў 3 контратакі ворага, цяжка паранены адстрэльваўся да апошняга патрона.
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Гомельскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч.вайну. Герой Сав. Саюза (1965). Вучыўся ў Маскоўскім паліграф. ін-це (1941). У Айч.вайну арганізаваў і ўзначаліў групу падпольшчыкаў. З ліст. 1941 кіраўнік Гомельскага падп. аператыўнага цэнтра па каардынацыі дзейнасці падп. груп. У маі 1942 з некалькімі чл. групы арыштаваны фашыстамі і расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
неабхо́днасць, ‑і, ж.
1. Патрэба ў кім‑, чым‑н. Прадметы першай неабходнасці. □ Разам з Ваўчком яны і прайшлі ўсю вайну, то адыходзячы з атрадам, калі ў гэтым была неабходнасць, ад Лашыцкага паёна, то вяртаючыся сюды зноў.Хадкевіч.// Што‑н. абавязковае, непазбежнае. Разважаць, фантазіраваць было для [Майбарады] першай жыццёвай неабходнасцю, і, калі не было субяседніка, ён гутарыў і нават спрачаўся з самім сабою.Шамякін.
2. Філасофская катэгорыя — з’ява, рэч у іх усеагульнай заканамернай сувязі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкумата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Матляючы, тузаючы ў розныя бакі, ірваць, імкнуцца парваць на часткі. Вецер усё не ўціхаў і злосна шкуматаў полы шынялёў.Быкаў.Тут жа, скалячы зубы, гойсаў Туман. Скакаў як апантаны, хапаў зубамі то мячык, то зайку, то клоуна. Шкуматаў, падкідваў уверх, трыбушыў лапамі.Шыловіч.//перан. Прыносіць гора, пакуты, няшчасце. Шмат з іх [людзей] спазнала вайну, шмат іх вайна шкуматала, Многія бачылі з іх гора людскога нямала.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАРТЫ́НАЎ (Іван Аляксеевіч) (19.9. 1923, с. Нікола-Сергіеўка Тамбоўскай вобл., Расія — 25.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Хабараўскае кулямётна-мінамётнае вучылішча (1943). У Вял.Айч.вайну з вер. 1943 на 1-м Прыбалт. фронце. Старшы лейт. М. вызначыўся 23—25 чэрв. ў баях пры фарсіраванні Зах. Дзвіны каля в. Дворышча Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Паўднёва-Заходні фронт (у 1-ю сусв. вайну) 2/114, 302, 409, 607; 3/253, 310, 584
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Калінінскі фронт (у Вял. Айч. вайну) 4/532; 7/62; 8/590, 607; 9/600; 12/174
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«АЎРО́РА»,
крэйсер рас. Балтыйскага флоту. У страі з 1903; удзельнічаў у марскіх баях пры Цусіме (май 1905), на Балтыйскім м. ў 1-ю сусв.вайну. 25.10(7.11).1917 «Аўрора» зрабіла халасты стрэл — сігнал да штурму Зімняга палаца. З 1923 вучэбны карабель. У Вял.Айч.вайну гарматы «Аўроры» выкарыстоўваліся пры абароне Ленінграда. З 1948 крэйсер стаіць на Няве як помнік Кастр. рэвалюцыі ў Петраградзе; у 1957 на ім створаны музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РДЗІ, Хардзі (Hardie) Джэймс Кейр (15.8.1856, Легбранак, каля г. Ланарк, Вялікабрытанія — 26.9.1915), дзеяч англ. рабочага руху. У 1870—80-я г.прафс. лідэр шатл. гарнякоў. У 1888 заснаваў Шатл. рабочую партыю, у 1893 — Незалежную рабочую партыю Вялікабрытаніі. У 1892—95, 1900—07 чл. Палаты абшчын англ. парламента. Пасля стварэння Лейбарысцкай партыі (1900) адзін з яе лідэраў. Асуджаў англа-бурскую вайну 1899—1902, у 1-ю сусв.вайну на пацыфісцкіх пазіцыях.