Паві́дла ’густая салодкая маса з працёртых ягад або фруктаў, звараная з цукрам’ (ТСБМ). Рус. пови́дло, укр. пови́дло, польск. powidło, чэш. povidla. Адзначана яшчэ ў ст.-чэш. і, на думку Махэка, можа быць даволі старажытным. Брукнер (433) лічыць роднасным слав. viti (гл. віць), г. зн. po‑vi‑dlo. Інакш Махэк (476), які параўноўвае са ст.-інд. pavitra, лац. pūrus ’чысты’. Ва ўсходнеслав. запазычанне з польск. (Трубачоў, гл. Фасмер, 3, 294), мяркуючы па суфіксацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падо́л ’ніжні край сукенкі, кашулі і пад.’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Касп., Юрч.), подо́л ’тс’ (ТС), ’плыткае месца ў рэчцы, дзе мыюць бялізну’ (Касп., Юрч., Янк., Сцяшк. Сл.), падо́л, паддо́л ’прыпол; падол’ (Сл. ПЗБ). Рус. подо́л ’край адзежы; падэшва гары; нізкае месца пабліз ракі’, укр. поді́л ’нізкае месца; падол жаночай кашулі’, польск. podołek ’падол адзежы’, чэш. podol застар. ’доўгая даліна’, podolek ’падол адзежы’, padol ’доўгая даліна’. Да po‑ і dolъ (Фасмер, 3, 299; Махэк, 134).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падро́бкі ’вантробы сярэдніх і дробных жывёл’ (Нас.), падрабя́жжа ’унутранасці жывёлы’ (Сл. ПЗБ), подробэ́нькэ, пудрубы́нкы ’тс’ (Сл. Брэс.). Укр. подрі́б, подро́би, польск. podroby, dróbki ’тс’. У іншых славян безпрыставачныя: чэш. drob, drůbky, славац. droby, серб.-харв., славен. drob ’унутранасці жывёлін; дробязь, адкіды’, балг. дроб ’печань, лёгкія’. Вытворныя ад асновы drob‑ (гл. драбіць, дробны; параўн. яшчэ Трубачоў, ЭССЯ, 5, 122) (Брукнер, 87; Фасмер, 1, 539). Інакш Махэк (128), які звязвае з праслав. ǫtroba (гл. утроба).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Канапа́тка, кыныпа́тка ’дзяўчына з рабаціннем на твары’, кыныпацік ’тое ж пра хлапчука’ (Яўс.), кыныпа́цінькій ’тс’ (мсцісл., Нар. словатв.), конопя́тый ’рабы’ (пін., Шатал.), шчуч. канапа́ты ’тс’; івац., шальч. ’васпаваты’, ’шурпаты, з няроўнай паверхняй’, ’плямісты’ (шальч., Сл. паўн.-зах.). Рус. конопа́тка ’вяснушка’, ’воспіна’, конопа́тый ’тс’. Бел.-рус. ізалекса, утвораная ад канопа ’каноплі’ і суф. ‑ат (як барадаты, паласаты). Параўн. яшчэ рус. церск. конопля́ ’вяснушка’. Названа паводле падабенства вяснушак да насення канапель (Фасмер, 2, 311–312).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капа́нька ’карыта’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Паўн.-польск. kopań. ст.-польск. kopania, kopańka ’ночвы’, ’начынне, выдзеўбанае з дрэва’; н.-луж. kopanką ’ночвы’, ’выдзеўбаныя паўкруглыя дошкі на вільчыку’, kopanki ’вільчык’, славен. kopanja ’карыта, ночвы’, серб.-харв. копанка, славон. копан > , чакаўск. kopanja, макед. копана, kupóńa, копан ’карыта’, ’шырокая, выдзеўбаная з дрэва пасудзіна’, балг. копиня, копанка, копань ’тс’. Прасл. корань. kopanja, корапъка < z kopati ’рыць, выдзёўбваць’, ’капаць’ (Слаўскі, 2, 452–453; Фасмер, 2, 317; БЕР, 2, 609).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Качэ́ўе ’стаянка качэўнікаў, а таксама мясцовасць, на якой качуюць’, качэўнікі ’народ, племя, якія вядуць качавы спосаб жыцця’, качавы́ ’які не мае аселасці; вандроўны’, ’звязаны з частай пераменай месца жыхарства’ (ТСБМ); качава́ць ’весці неаселы спосаб жыцця’. Ужо ў ст.-рус. мове было слова кочевати. Гэта запазычанне з цюрк. моў. Параўн. уйг., чагат. köč ’паездка, падарожжа, перасяленне’, köčmäk ’качаваць’. Гл. Фасмер, 2, 357. Корань köč‑ ’качаваць’ сустракаецца ў многіх цюрк. мовах. Параўн. яшчэ Шанскі, 2, К, 362.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ара́сіна, аря́сина ’доўгая жэрдка’, ’нізкарослы, але нязграбны малады чалавек’ (Нас.). Рус. паўн. орясина, рясина, арясина ’жэрдка’, ’высокі хлопец’, ’поўха, удар’ (параўн. ряснуть ’ударыць’), сувязь ’жэрдкі’ з ’ударам’ магчымая, але не пэўная. Дзеяслоў вядомы і ў разанскіх гаворках. Каліма, Ostseefin., 211, лічыў запазычаннем з карэльск. roaša, фін. raasu ’прут’, Фасмер (3, 539) пісаў пра магчымасць паходжання ад *ręds‑ (як раска — гл.). Ці выпадковая блізкасць рус. ряснутьхряснуть і ці нельга вывесці ад ряснуть, рясина, орясина — няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асна́ч ’плытагон, сплаўшчык’, асна́к (Янк. БП) ’тс’. Рус., укр. оснач, ст.-рус. осначь ’тс’; рус. арханг. таксама пераносна ’легкадумны чалавек’. З остьнъ ’вастрыё’, ’бусак’ (> асон, гл.) + суфікс ‑ачь (остьнъ мае той жа корань *akʼ‑, што востры, гл.) ці ‑акъ (Супрун, Веснік БДУ, 1971, 1, 72–73). Думка Даля пра паходжанне ад снасть, оснастка, а таксама думка Мацэнауэра, 12, 173 (гл. таксама Міклашыч, 4; Бернекер, 32; Фасмер, 3, 162), пра паходжанне ад гоц. asneis ’падзёншчык’ непераканаўчыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атале́к ’пакой, адбой’ (Касп.). Па Трубачову (Слав. языкозн., 5, 176), аталек разам з ст.-слав. отълѣкъ і рус. дыял. отлепиться ’астацца’ ўзыходзіць да праслав. *ot(ъ)lěkъ, адкуль стары рускі тэрмін бортніцтва о́лек. Пра гэты корань гл. яшчэ Бернекер, 1, 710; Фасмер, 2, 477; З, 134, 171; Праабражэнскі, 1, 486–487, з літаратурай. Слова *otlěkъ роднаснае літ. ãtlaikas ’астатак’ (Траўтман, 155; Фрэнкель, 331) і словам іншых індаеўрапейскіх моў (і.-е. *leik​Покарны, 669).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахці, ахці мне выкл., абазначае журбу, здзіўленне (Нас.), а́хця мне ’гора мне’ (дзісн., Рам.), а́хці мненюшкі (Карскі 2–3, 85), ст.-бел. (з XV ст.) ахци ’на жаль’ (Карскі, там жа), рус. а́хти, а́хте ’ах’, ахти́ ’ах, вельмі’, а́хти мне ’ах’. Складанае слова выкл. ах + ці, ця энклітычная форма асабовага займенніка 2‑й асобы адз. л. у дав. або він. склоне, параўн. Карскі 2–3, 98, 192; Фасмер, 1, 97; Шанскі, 1, А, 180.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)