О́ЛЕУМ (ад лац. oleum vitrioli купарваснае масла),
раствор трыаксіду серы SO3 у бязводнай сернай кіслаце.
Звычайна вырабляюць О., што мае па масе 18—20% SO3 (часам — да 60%). Цяжкая масляністая вадкасць, «дыміць» у вільготным паветры. Выкарыстоўваюць у вытв-сці сернай к-ты. фарбавальнікаў, выбуховых рэчываў і інш. Вельмі агрэсіўнае рэчыва: пашкоджвае слізістыя абалонкі і дыхальныя шляхі (ГДК аэразолю ў паветры рабочай зоны 1 мг/м³), выклікае апёкі скуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СМАС (ад грэч. ōsmos штуршок, ціск),
аднабаковая дыфузія рэчыва (звычайна растваральніку) праз паўпранікальную перагародку (мембрану), што раздзяляе 2 растворы рознай канцэнтрацыі ці чысты растваральнік і раствор. Абумоўлены імкненнем сістэмы да тэрмадынамічнай раўнавагі і выраўноўвання канцэнтрацыі раствору з розных бакоў мембраны. Характарызуецца асматычным ціскам. Мае выключнае значэнне ў жыццядзейнасці раслін і жывёльных арганізмаў (гл.Осмарэгуляцыя). У хіміі з дапамогай асмаметрыі (сукупнасць метадаў вызначэння асматычнага ціску) вызначаюць малекулярную масу палімераў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАПЕРАГРАВА́ЛЬНІК,
элемент паравога катла, у якім насычаная вадзяная пара, што рухаецца ўнутры змеевікоў і награецца гарачымі дымавымі газамі, пераўтвараецца ў перагрэтую пару Канвектыўныя П. размяшчаюць у газаходах катла, радыяцыйныя — на столі і сценах топкі, радыяцыйна-канвектыўныя (шырмавыя) — на выхадзе з топкі.
Звычайна П. робяць камбінаванымі. Выкарыстанне П. значна павышае ккдз парасілавых установак.
Параперагравальнік: 1 — выхадны калектар для адводу перагрэтай пары; 2 — уваходны калектар для падводу насычанай пары; 3 — змеевікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРО́Г,
мелкаводны камяністы або скалісты ўчастак у рэчышчы ракі з рэзкім падзеннем узроўню вады і вял. скорасцю цячэння. Утвараецца звычайна ў месцах выхаду цяжка размываемых горных парод або нагрувашчвання валуноў і абломкаў горных парод. П. перашкаджаюць суднаходству і лесасплаву. Ніжэй П. часта будуюць ГЭС (напр., Днепрагэс, Усць-Ілімская ГЭС на р. Ангара). На Беларусі П. трапляюцца на рэках Зах. Дзвіна (Вярхоўскі П. вышэй г. Віцебск), Дняпро (Кабяляцкія П. каля г. Орша).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПНЕЎМАТО́ЛІЗ (ад грэч. pneuma павеў, паветра, дыханне + лізіс),
утварэнне мінералаў за кошт вылучаных з магмы пры яе раскрышталізацыі лятучых кампанентаў (пара- і газападобных) ці ад уздзеяння іх на горныя пароды. Пры ўздзеянні магматычных эманацый, складзеных пераважна са злучэнняў бору, фтору, хлору, фосфару і шчолачных металаў, на ўмяшчальныя пароды адбываецца пнеўматалітавы метасаматоз (гл.Метасаматызм), адкладваюцца злучэнні металаў і металоідаў (мінералы: касітэрыт, вальфраміт, шэеліт, берыл, тапаз і інш.). Звычайна П. суправаджаецца гідратэрмальнымі працэсамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТЭІНАТЭРАПІ́Я (ад пратэіны + тэрапія),
метад лячэння захворванняў бялковымі рэчывамі, якія ўводзяць у арганізм чалавека або жывёлы, мінаючы страўнікава-кішачны тракт. Для П. звычайна выкарыстоўваюць уласную кроў хворага (аўтагематэрапія), донарскую (ізагематэрапія), сывараткі (сератэрапія) і вакцыны (вакцынатэрапія), малако ў выглядзе 5% раствору казеіну (лактатэрапія). П. стымулюе імунную сістэму, паскарае загойванне язваў і ран, якія доўга рубцуюцца. Ужываецца пры некат. формах хранічных захворванняў суставаў, гідрадэніту і інш. Пры хранічных інфекцыях спалучаюць П. з антыбіётыкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭА́МБУЛА (франц. préambule ад лац. praeambulus той, які наперадзе, папярэдні),
уводная або ўступная частка заканад. або інш. прававога акта, а таксама дэкларацыі ці міжнар. дагавора, у якіх звычайна выкладаюцца прынцыповыя палажэнні, пабуджальныя матывы, мэты выдання адпаведнага акта. Змяшчае т.зв. «нормы-мэты» і «нормы-прынцыпы», якія не валодаюць непасрэднай юрыд. сілай, але могуць прымацца пад увагу пры тлумачэнні інш. палажэнняў акта, а таксама пры неабходнасці высвятлення іх агульнага кантэксту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
крэ́сла, ‑а, н.
1. Прадмет мэблі, звычайна са спінкай, прызначаны для сядзення аднаго чалавека. Венскае крэсла. □ Вялікая гасціная была ўстаўлена добрым дзесяткам крэслаў вакол круглага стала.Ваданосаў.// Такі прадмет мэблі з мяккай абіўкай і ручкамі-падлакотнікамі. [Дзяўчына] падышла пад акно, зірнула на двор і толькі тады вярнулася і села ў мяккае крэсла каля канапы.Мурашка.
2.перан.; звычайназазначэннем. Разм. Месца работы, пасада. Заняць міністэрскае крэсла. □ Летась залічыў у штат жонку майго лепшага сябра Радзівонава — раскрытыкавалі так, што ледзь у крэсле ўтрымаўся.Вірня.
•••
Крэсла-ложак — раскладное крэсла, якое можна выкарыстоўваць у якасці ложка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́па, ‑ы, ж.
1. Група дрэў, кустоў, якія густа растуць. Усцяж дарогі ўздымаліся стромкія хвоі, чарнелі купы кустоў, падобныя на нейкія прывіды.Шчарбатаў.За драбналессем паказалася густая купа старых сосен.Новікаў.
2. Гурт, група (звычайна пра людзей). Рыгор угледзеў наперадзе густую купу людзей.Гартны.Калі робіш у купе, то не баліць у пупе.З нар.
3.Абл. Тое, што і куча (у 1 знач.). У застаронку каля сцяны ляжала толькі купа саломы.Мележ.
4.Абл. Торф, звычайна сухі. Дыміць тытунь у піпцы прэлай купаю.Барадулін.
•••
Да купы — у адно месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.што і чаго. Набыць паступова, назапасіць. — Якая там гаспадарка, — махнуў рукою Тарэнта. — Мусіць, ніколі ўжо яе не нажыву.Галавач.— Мілы браце! У чужой хаце Не нажыць табе багацця.Колас.// Набыць, купіць што‑н. Надзейны я нажыў карэц, Заўсёды п’ю ім квас.Непачаловіч.
2.каго-што і каго-чаго. Атрымаць, набыць (звычайна што‑н. непрыемнае, непажаданае). Нажыць гора. Нажыць сораму. Нажыць ворага. □ Мы ў зямлянках Чэрствы хлеб жавалі, Рэўматызмы Дружна нажывалі.Панчанка.
3.Разм. Пражыць нейкі час (звычайна нядоўгі). У гасцях доўга не нажывеш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)