По́каст ’пакост’ (бар., Сл. ПЗБ). Гл. пакост ’тс’. Банькоўскі (2, 682) польск. pokost выводзіць ад дзеяслова pokościć ’пакрыць дрэва палітурай, прыдаўшы фактуру паліраванай косці’, што да kość (гл. косць), параўн. у выразе у одном поко́сце ’ў нязменным стане, выглядзе (пра чалавека)’ (ТС), і покосці́ць ’пакрываць пакостам’ (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасці́ць ’прабачыць’ (Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка (там жа) узводзяць да рус. прости́ть ’тс’ < прасл. *prostiti, параўн. укр. прости́ти, ст.-рус. простити ’прабачыць’, ’вылячыць’, серб.-харв. про̀стити, славен. prostíti, чэш. prostiti ’звольніць’. Да *prostъ (гл. просты), г. зн. ’зрабіць вольным ад чаго-небудзь’; гл. Фасмер, 3, 380. Параўн. прошча.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нашы́кацца экспр. ’напіцца (гарэлкі)’ (ТС). Паводле каментарыяў складальнікаў слоўніка, выключна «жаночае» слова, адпавядае «мужчынскаму» наклюкацца ’тс’ (там жа), што дае падставы бачыць у ім экспрэсіўнае ўтварэнне на базе гукапераймальнага шыкаць ’цвыркаць, шаптаць, выдаваць гук ш-ш-ш і г. д.’, параўн. натыкацца ’нашаптацца’, хутчэй за ўсё вобразны эўфемізм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ну́здзечка ’вуздэчка для язды вярхом, лепшай якасці, з цуглямі’ (Маш.), параўн. укр. нуздечка ’тс’. Ад вуздзечка (гл. вуздэчка) пад уплывам зануздаць ’зацугляць’ (гл. нуздаць), іншы варыянт замены: муздзечкі (Шн. 1), замуздаць (там жа), паводле Карскага (1, 324), па тыпу Школай, Мікста (рус. Николай, Никита), параўн. таксама пастронкі//настрамкі.⇉,
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паведэ́нцыя ’паводзіны; абыходжанне, ветлівасць; звычай, завядзенне’ (Нас.). Рус. пск. асташк. поведёнция; у Гогаля поведенц; у рус. пераўтварэнне ў мове семінарыстаў слова поведение паводле аналогіі з лац. benevolentia, diligentia і інш. (гл. Фасмер, 3, 293; там жа і інш. літ-pa). У бел. м. з рус. (Гіст. лекс., 249).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вісмут ’назва хімічнага элемента’. Запазычана з рус. мовы, куды (пач. XVIII ст.) трапіла з нямецкай. Там першапачаткова (с.-н.-ням. Wesemot) абазначала ’кобальтавыя руды, якія здабываліся ў Саксоніі ў XVI ст.’ < Wiesen ’назва мясцовасці’ + muten ’вырабляць (руду)’, пасля — Wismut ’метал, здабыты ў Візэне’ (Клюге, 866; Шанскі, 1, В, 106).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гранато́вы ’цёмна-сіні’ (Сцяц.). Ужо ў ст.-бел. кгранатъ, гранатъ ’гранат; цёмна-сіняя тканіна’, кгранатовый (Булыка, Запазыч., 151). Запазычанне з польск. granatowy ’тс’ (Булыка, там жа), як і ўкр. гранато́вий ’тс’ (націск!). Аб паходжанні ўсёй групы слоў гл. Слаўскі, 1, 339 (с.-в.-ням. grān, gran ’назва пэўнай барвы’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэба́ты ’дэбаты’ (БРС). Рус. де́баты, укр. деба́ти ’тс’. У рус. мове запазычанне з англ. мовы (англ. debate). Бел. і ўкр. словы, відаць, узяты непасрэдна з рус. Падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 33. Дзеяслоў дэбатава́ць, укр. дебатува́ти < рус. дебати́ровать (< ням. debattieren; магчыма і франц. крыніца; Шанскі, там жа, 32).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блюзні́ць ’хлусіць, гаварыць дрэннае, блюзнерыць’ (Нас.), блю́зніць (Бяльк., БРС); з іншым вакалізмам блу́зніць ’трызніць’ (Шат.). Ст.-бел. блюзнити, блузнити ’ганьбіць’, блюзнерца, блузнерца ’блюзнер, богазневажальнік’ (Булыка, Запазыч.). Паводле Булыкі, там жа, запазычанне з польск. blužnić (аб польскім слове Брукнер, 30; Слаўскі, 1, 34). Гл. яшчэ Рыхардт, Poln., 36; Рудніцкі, 151.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бы́дла (засведчана з XV ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. би́дло (з XV ст.), рус. дыял. бы́дло. Запазычанне з польск. bydło ’тс’ (*by‑dlo, да *byti ’быць’, гл. Слаўскі, 1, 52). Слаўскі, там жа; Рыхардт, Poln., 38; Кюнэ, Poln., 47; Рудніцкі, 121; Фасмер, 1, 258. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 243.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)