раўніна на ПдЗах. Сібіры, у міжрэччы Іртыша і Табола у Курганскай, Цюменскай і Омскай абласцях Расіі і Паўн.-Казахстанскай вобл. Казахстана. Перасякаецца р.Ішым. Выш. 120—150 м. Складзена з пясчана-гліністых неагенавых адкладаў, перакрытых лёсавіднымі лёсападобнымі* суглінкамі. Плоская раўніна, слаба нахіленая на У, для яе рэльефу характэрны грывы і лагчыны, што падзяляюць іх. У паніжэннях і далінах шмат (больш за 1600) прэсных, горка-салёных і салёных азёр (Салтаім, Ік, Сазыкуль і інш.). Летам невял. азёры і рэкі перасыхаюць. Глебы пераважна чарназёмныя, таксама шэрыя лясныя. Пераважаюць ландшафты лугавых стэпаў і бярозавых лясоў (калкі). Землі паўд. раёнаў узараныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАЧКО́Ў (Эдуард Ашэравіч) (н. 1933, г. Гомель),
бел. кампазітар, ваенны дырыжор. Засл. дз. культуры Беларусі (1968), засл. дз. маст.Расіі (1985). Скончыў Маскоўскі ін-тваен. дырыжораў (1957), Бел. кансерваторыю (1967, клас А.Багатырова). У 1969—87 ваен. дырыжор Групы сав. войск у Чэхаславакіі, у Хабараўску. Для яго творчасці характэрна апора на класічныя традыцыі. Сярод твораў: оперы для дзяцей, муз. камедыі і казкі; вак.-сімф. (у т. л. араторыя «Не! Nein! No passaran!», 1984; кантата «Акварэлі», 1976), камерна інстр. і камерна-вак. творы; хар. сюіта «Поры года» (1980) і канцэрт на нар. словы (1988); духавая музыка; песні; апрацоўкі бел.нар. песень і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́ЙНЫЯ СО́ЛІ, каліевыя солі,
асадкавыя горныя пароды, складзеныя з лёгкарастваральных каліевых і каліева-магніевых мінералаў: сільвіну, карналіту, палігаліту і інш. Па марфалогіі саляных пакладаў вылучаюць: пластавыя, лінза-, купала-, штока- і гнездападобныя радовішчы. Колькасць аксіду калію K2O у прамысл. пакладах 12—30%. К.с. — асн. сыравіна, з якой атрымліваюць калійныя ўгнаенні, метал. калій і яго злучэнні. Найб. радовішчы ў Канадзе, Германіі, Расіі, Казахстане, ЗША. На Беларусі К.с. звязаны з саляноснай тоўшчай верхняга дэвону Прыпяцкага прагіну. Прамысл. запасы (1996) ацэньваюцца ў 6484,9 млн.т сырых солей (1128,7 млн.т аксіду калію) і сканцэнтраваны на Старобінскім і Петрыкаўскім радовішчах. Старобінскае радовішча распрацоўвае (запасы каля 800 млн.т аксіду калію) ВА«Беларуськалій».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЕ́ЎСКІ (Амінадаў Майсеевіч) (29.3.1898, г. Кіраваград, Украіна — 14.6.1976),
расійскі графік. Нар.маст.Расіі (1966). Нар.маст.СССР. Акад.АМСССР (1973). Скончыў Вышэйшы маст.-тэхн. ін-т (Масква, 1930). Аўтар ілюстрацый да дзіцячых кніг, якія вызначаюцца жывым гумарам, камічнай гіпербалізацыяй сітуацый і вобразаў («Залаты ключык, альбо Прыгоды Бураціна» А.Талстога, 1942—43; «Мыйдадзір» К.Чукоўскага, 1950), да твораў М.Салтыкова-Шчадрына («За мяжой», 1939), У.Маякоўскага (зб. «Сатыра», 1967), М.Гогаля («Іван Фёдаравіч Шпонька і яго цётухна», 1946). Працаваў у жанрах карыкатуры (з 1936 супрацоўнік час. «Крокодил»), плаката, у станковым малюнку.
А.Канеўскі. Ілюстрацыя да аповесці М.В.Гогаля «Іван Фёдаравіч Шпонька і яго цётухна». 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАПУ́СНІК»,
жартаўлівае гумарыстычнае парадыйнае тэатралізаванае прадстаўленне. Узнік у дарэв.Расіі. «К.» наладжвалі работнікі т-раў у час Вял. посту (назва ад традыц. поснага блюда — капусты ці пірага з капустай). У Пецярбургу найб. вядомы т. зв. «Варламаўскія К.» (вечары ў доме акцёра К.А.Варламава). У Маскве першыя «К.» ў выглядзе закрытых вечарын з пародыямі і жартамі арганізоўвала Т-ва мастацтва і л-ры. Пазней праводзіліся ў МХАТ (1902, 1903, 1908). У сав. час былі пашыраны як від маст. самадзейнасці. Форма вечароў «К.» захавалася да нашага часу ў вядучых бел. т-рах у дні свят, юбілеяў, а таксама як студэнцкія вечарыны.
рускі гісторык, пісьменнік. Скончыў Пецярбургскі ун-т. З 1880-х г. камісар па сял. справах у Царстве Польскім, потым (да 1900) чыноўнік па асобых даручэннях пры Іркуцкім ген.-губернатару. За ўдзел у акцыі пратэсту супраць разгону дэманстрацыі ў 1901 высланы ў Саратаў. Удзельнічаў у стварэнні партыі кадэтаў, у 1905—08, 1915—17 сакратар яе ЦК. З 1909 праф. Пецярбургскага. політэхн. ін-та, дзе чытаў курс па гісторыі Расіі 19 ст. Аўтар прац па гісторыі рас. грамадскага руху 1830—50-х г., сял. рэформы 1861 і інш., хронікі сям’і Бакуніных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ТКАЯ (Таццяна Пятроўна) (н. 5.1.1951, в. Анеліна Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1997). Скончыла БДУ (1973). З 1973 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі. Даследуе тэарэтыка-метадалагічныя асновы фарміравання і станаўлення традыц.рэліг. філасофіі і філас.-рэліг. мадэрнізму ў Расіі і Беларусі ў канцы 19 — пач. 20 ст., гісторыю і спецыфіку функцыянавання розных рэліг. плыняў на Беларусі ў сучасны перыяд.
Тв.:
Религиозная философия в Белоруссии начала XX в. Мн., 1983;
Старообрядчество в Беларуси. Мн., 1992 (разам з Е.С.Пракошынай, Г.А.Чуднікавай);
В поисках новой рациональности: Религ. философия в России конца XIX — нач. XX в. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯКО́Ў (Аляксей Мікалаевіч) (28.3.1887, г. Серпухаў Маскоўскай вобл. — 30.8.1957),
расійскі вучоны ў галіне меліярацыі. Чл.-кар.АНСССР (1933). Акад. УАСГНІЛ (1935). Скончыў Маскоўскі с.-г.ін-т (1912). У 1912—19 арганізаваў першыя ў Расіі доследна-меліярацыйныя даследаванні. Заснавальнік і ў 1923—29 дырэктар Ін-та с.-г. меліярацыі, з 1930 у Маскоўскім ін-це інжынераў воднай гаспадаркі. Навук. працы па арашэнні і тэхніцы паліву с.-г. культур, барацьбе са стратамі вады, метадах планавання, праектавання і буд-вамеліярац. сістэм і інш.Дзярж. прэміі СССР 1951, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАРЦЫ́Т,
метамарфічная горная парода, складзеная пераважна з кварцу. Прадукт перакрышталізацыі кварцавых пясчанікаў і інш. крэменязёмістых адкладаў або замяшчэння кварцам парод інш. зыходнага складу. Мае больш як 97% аксіду крэмнію, SiO2. Трываласць на сцісканне 100—450 МПа, вогнетрываласць да 1770 °C. Залягаюць у выглядзе суцэльных пластоў вял. працягласці. Найб. характэрны для адкладаў пратэразою. Змяшчаюць радовішчы медзі, золата, серабра, сернага калчадану, жалеза (радовішчы Крывога Рога на Украіне, Курскай магн. анамаліі ў Расіі, Аколаўскае на Беларусі і інш.). Выкарыстоўваюцца для вытв-сці вогнетрывалых вырабаў (дынас), атрымання метал. крэмнію, як флюс у металургіі, кіслотатрывалы матэрыял, буд. (у т. л. дэкаратыўны) камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІМБЕРЛІ́Т (ад назвы г. Кімберлі ў Паўд.-Афрыканскай Рэспубліцы),
вулканічная і субвулканічная ультраасноўная шчолачнага саставу брэкчыя- або туфападобная горная парода. Складаецца з алівіну, кальцыту, піропу, піраксену, храміту, ільменіту і інш. мінералаў, уключаных у дробназярністую асн. масу (серпентын, кальцыт, флагапіт і інш.). Колер чорны, з сіняватым і зеленаватым адценнем. Запаўняе трубкі выбуху (дыятрэмы) і трапляецца ў выглядзе жыл, даек, сіл; пашырана пераважна на стараж. платформах. Вядома больш за 1500 цел К., з якіх 8—10% алмазаносныя. Асн. алмазаносныя К. ў ПАР і Расіі (Рэспубліка Саха, б. Якуція). На Беларусі праводзяцца пошукавыя работы на К.