эмансіпа́цыя, ‑і, ж.

Вызваленне ад якой‑н. залежнасці, прыгнёту; адмена якіх‑н. абмежаванняў. Адной з характэрных рыс светапогляду Скарыны было імкненне да эмансіпацыі ад заплеснеўшых царкоўна-феадальных традыцый, да абгрунтавання прынцыпаў развіцця царкоўна-феадальных традыцый, да абгрунтавання прынцыпаў развіцця свабоднай чалавечай асобы. Алексютовіч. // Грамадою рух у Заходняй Еўропе і дарэвалюцыйнай Расіі за роўныя правы жанчын з мужчынамі ў галіне грамадскага і працоўнага жыцця. За сваю эмансіпацыю, мне здаецца, жанчына дорага заплаціла: за ёй засталіся ўсе яе жаночыя абавязкі, і звыш таго, яна яшчэ ўзваліла на свае плечы вельмі многія мужчынскія. Сіпакоў.

[Лац. emancipatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

cause​1 [kɔ:z] n.

1. прычы́на; падста́ва; наго́да;

the cause of war/fire прычы́на вайны́/пажа́ру;

without good cause без ува́жлівай прычы́ны;

There is no cause for anxiety. Няма ніякай падставы для хвалявання;

You have no cause for complaint/no cause to complain. У вас/у цябе няма падставы для скаргі/для таго, каб скардзіцца.

2. спра́ва;

fight for the cause of justice змага́цца за справядлі́вую спра́ву;

make common cause with smb. станаві́цца на чый-н. бок, далуча́цца да каго́-н. для агу́льнае спра́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

entschúldigen

1. vt дарава́ць, выбача́ць

2. ~, sich (bei j-m, wegen G) прасі́ць праба́чыць, прасі́ць прабачэ́ння (у каго-н. за што-н.);

◊

wer sich entschúldigt, klagt sich an ≅ на зло́дзеі ша́пка гары́ць; хто парася́ ўкра́ў, у таго́ ў вуша́х пішчы́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

предоста́вить сов.

1. (дать в пользование что-л., дать возможность обладания) даць; адда́ць; уступі́ць;

2. (дать возможность сделать что-л., распорядиться чем-л.) даць (магчы́масць, пра́ва, дазво́л і да таго́ падо́бнае); пакі́нуць; дазво́ліць; см. предоставля́ть;

предоста́вить самому́ себе́ дазво́ліць (даць магчы́масць) дзе́йнічаць самасто́йна; (перестать заботиться, бросить на произвол судьбы) пакі́нуць на само́га сябе́, пакі́нуць на во́лю лёсу;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

mehr (comp ад viel) adv бо́лей, больш;

nicht ~ больш не; ужо́ не;

noch ~ больш таго́;

um so ~ als тым больш, што;

nicht ~ als не больш, чым;

~ als éinmal не раз;

~ denn je больш чым калі́-н.;

mehr tot als lebéndig паўжывы́;

nicht ~ und nicht wéniger не больш і не менш;

um ~ als das Dóppelte больш чым у два разы́;

je ~, désto bésser чым больш, тым лепш;

und desgléichen ~ і да таго́ падо́бнае (скар. u.dgl.m. – і да т.п.);

das darf nicht ~ vórkommen*! каб гэ́тага больш не было́ [не зда́рылася]!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Nil magis amat cupiditas, quam quod non licet

Жаданне і страсць нічога не любіць больш, чым тое, што забаронена.

Страсть ничего не любит больше, чем то, что запрещено.

бел. Дзе плот ды дзядуля, там смачнейшыя дулі. Як кажуць «не», то хочацца ўдвайне. За высокім плотам слівы смачнейшыя. Чаго нельга, таго хочацца.

рус. Запретный плод сладок. Краденое яичко школьнику слаще. Чужая жена ‒ лебёдушка, а своя жена ‒ полынь горькая. Просватанная невеста всем хороша. В чужую жену чёрт ложку мёда кладёт. На запретный плод весь базарки дается.

фр. Chose défendue, chose désirée (Запрещенная вещь ‒ желанная вещь).

англ. The apples on the other side of the wall are the sweetest (Самые сладкие яблоки ‒ за забором).

нем. Verbotene Früchte schmecken am besten (Запретные плоды вкуснее всего). Verbotene Frucht ist süß (Запретный плод сладок).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Qui semel furatur, semper fur habetur

Хто хоць раз украў, назаўсёды злодзеем застанецца.

Кто хоть раз украл, навсегда вором останется.

бел. Хто раз украў, а навек славу замараў. Калі хочаш прапасці, то пачні красці. Хто раз украў, таго і цягне. Хто змоладу ўзвычаіўся красці, той і пад старасць не мусіць перастаць.

рус. Раз украл, а навек вором стал. Не украл, так взял, а вором стал. Воровство да разум: на час ума не стало ‒ до веку дураком прослыл; раз украл ‒ по век вором ославился.

фр. On ne croit pas un menteur, même quand il dit la vérité (He верят лгуну, даже когда он говорит правду).

англ. Once a thief, always a thief (Укравший раз ‒ навсегда вор).

нем. Wer einmal stiehlt, bleibt immer ein Dieb (Кто украл однажды, остаётся навсегда вором).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Ве́снікі мн. л. ’вароты ў двор, зробленыя з дошак, або з лазы’ (карэліц., Янк. Мат.), ве́сьнікі ’вароты’ (Касп., Чач.), ві͡е́сьнікі ’шырокія вясковыя вароты, брамка’ (Мал.), вілен., мін., гродз. ве́снікі ’простыя вясковыя вароты’, ве́снічкі ’вузкія, як прайсці чалавеку, дзверы ў плоце, варотцы’ (КТС). Рус. перм. ве́шники ’праходы ў плацінах для выпуску лішняй вады’, вяц., кір. вешники́ ’тс’, перм. ’слупы ў гэтых праходах’, ярасл. ’вяршнік у веснічках’, польск. wieśnik ’весніцы ў канцы вёскі’. Паходзіць ад vьsь ’вёска’; звычайна лексема ўжываецца з суф. ‑ніц‑ы (гл. ве́шніцы), суфікс ‑нік(і) можна растлумачыць уплывам семантычнай сувязі з ве́снік (гл.): вароты ў пачатку вёскі былі першым сведкам і вестуном таго, што ў вёску прыбываў новы, незнаёмы чалавек.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́кідзь ’густы снег, які падае камякамі’ (Янк. III), о́кыдʼ снег, які выпадае ранняй вясной пасля таго, як зімні снег ужо растаў, окітʼ‑ ’вясенні снег, які выпадае на кароткі час і звычайна скора растае’ (Талст., 13). Рус. дыял. о́кидь ’шэрань, іней’, карп. окидь ’іней, лёд, снег на ветках дрэў; вясенні замаразак’ (Талст., 13), мар.-славац. окуď ’сыры снег, які ў вялікім мностве ляжыць на дрэвах’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад окідаць (Махэк₂, 313); не звязана з серб.-харв. кити́на ’камякі снегу на галінках дрэў’, о̀китити ’упрыгожыць’, як гэта лічыць Талстой, 13, таму што яны належаць да гнязда кітка і г. д. (Скок, 2, 73). У семантычных адносінах параўн. вобліў (гл.) галалёдзіца, лёд, якім пры галалёдзіцы пакрываюцца дрэвы’, ад абліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Като́ры ’каторы’. Параўн. ст.-бел. который (у Скарыны). Рус. кото́рый, ст.-укр. которы(и), котры(и) ’тс’, укр. кото́рий, котри́й, ст.-слав. которъ, которыи, котерыи, балг. ко́трий, котри́, серб.-харв. koteri, kotori (дыял.), славен. koteri, славац. koterý, kolorý, kotrý, в.-луж. kotry, н.-луж. kótary. Прасл. *koterъ(jь), *kotorъ(jь). Слав. формы працягваюць утварэнні яшчэ і.-е. часу (і.-е. *k​u̯o‑ter‑o‑, ад пытальнага займенніка *k​u̯o (таго, што ў прасл. *kъjь ’які’) з суфіксам вышэйшай ступені ‑ter‑. Роднаснымі формамі лічацца літ. katràs ’які (з двух)’, kataràs, ст.-інд. kataras ’тс’, ст.-іран. katāra‑, ст.-грэч. πότερος, κότερος і інш. Гл. Фасмер, 2, 353–354; Трубачоў, Эт. сл., 11, 201–202.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)