Паго́дкі ’памінкі праз год’ (Мат. Гом., Інстр. II). Суфіксальнае ўтварэнне ад прыназоўнікавага словазлучэння па году з суф. ‑к. Гл. го́д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матлахо́н ’нясталы, непаседлівы чалавек’ (маладз., Янк. Мат.). Да матла́ць, матлаха́ць. Утворана пры дапамозе рэдкага экспрэсіўнага суфікса ‑он, параўн. лапацо̂н (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мато́н (абразл.) ’манюка’ (жлоб., Мат. Гом.; бялын., Нар. сл.). Да мата́ць (гл.). Экспрэсіўнае адценне было прычынай мены суфікса ‑ун > ‑он.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мачольнік ’вехаць’ (хойн., ельск., Мат. Гом.). Да мача́ла 1. Нязвыклым з’яўляецца ‑о‑ ў суфіксе (аб гэтым Карскі, 1, 98–99).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Муля́к, муля́ч ’мазоль, пацёртае, мулянае месца’ (Шат., Сцяц., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.; лельч., Нар. лекс.). Да му́ліць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мя́льшчык, мя́льшчыца ’мужчына, жанчына, якія труць лён’ (ветк., чачэр., карм. Мат. Гом.). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 110), з рус. мяльщик, мяльщица.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бало́сь ’балазе’ (Янк. Мат., 152). Мабыць, з *балозь, якое з’яўляецца дыялектным скарачэннем ад балазе́ (гл.). Перамяшчэнне націску, аднак, вытлумачыць цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крэ́ткі ’рознакаляровыя алоўкі’ (Сцяшк. Сл., Мат. Гом.). Запазычанне з польск. kredki, kretki ’крэйдачкі’. Польск. kreta з лац. crēta Гл. крэйда.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кудла́ты ’лахматы’ (ТСБМ, Шат., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Грыг., Яруш., КЭС, лаг., Мат. Гом., Сцяшк., Ян.). Да кудлы (гл).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кудо́ю ’куды’ (Янк. Мат., Бяльк.). Рыфмаваныя формы кудою — сюдою заключаюць у сабе флексію творн. скл. ж. р. («ісці шпаркай хадою»).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)