3) прызначаны для абслугоўвання лініі сувязі ці шляхоў зносін (напр. л. дыспетчар);
4) які складае аснову баявых злучэнняў арміі ці флоту (напр. л. крэйсер);
5) мат. які адносіцца да першай ступені (напр. л-ае ўраўненне).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКІ АБЛАСНЫ́ КАМІТЭ́Тпры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў (БАК). Дзейнічаў у ліст. 1917—18. Створаны ў Петраградзе з дэлегатаў ад бел. губерняў на Усерас. з’ездах сял. дэпутатаў, членаў Устаноўчага сходу, а таксама з прадстаўнікоў арміі і флоту (усяго 70 чал.). Старшыня Я.С.Канчар. Выступаў за аўтаномію Беларусі ў складзе Рас. Федэратыўнай Рэспублікі, імкнуўся ўзначаліць бел.нац. рух, разам з Вял.бел. радай узяў на сябе ініцыятыву склікання Усебеларускага з’езда 1917 у Мінску. Наладзіў кантакт з Наркамнацам, пры якім быў створаны Бел. аддзел у складзе прадстаўнікоў к-та П.М.Караткевіча і В.С.Селіванава. Спрабаваў паслаць свайго прадстаўніка на мірныя перагаворы ў Брэст-Літоўск. Выдаў працы Я.Ф.Карскага «Беларуская мова» і «Этнаграфічная карта беларускага племя» (1918). У пач. 1918 спрабаваў склікаць 2-і Усебел. з’езд, пасля чаго спыніў сваю дзейнасць.
Літ.:
Канчер Е.С. Из истории общественных, национальных и революционных движений белорусов // Нёман. 1993. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НЭДЗІ ((Kennedy) Джон Фіцджэралд) (29.5.1917, г. Бруклайн, ЗША — 22.11.1963),
палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Брат Р.Ф.Кенэдзі. Скончыў Гарвардскі ун-т (1940). Удзельнік 2-й сусв. вайны, афіцэр флоту. Пасля вайны журналіст. У 1947—53 чл. палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША, у 1953—61 сенатар ад штата Масачусетс. У 1961—63 прэзідэнт ЗША ад Дэмакр. партыі. Намагаўся ажыццявіць праграму сац.-эканам. рэформ, у т. л. абмежаваць расавую дыскрымінацыю неграў у ЗША, імкнуўся вырашыць складаныя міжнар. праблемы праз перагаворы (напр., Карыбскі крызіс 1962). Аўтар кніг «Нацыя імігрантаў» (1959), «Рысы мужнасці» (1962) і інш. Забіты ў г. Далас у час паездкі па краіне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 1964. Паводле афіц. версіі спец. камісіі на чале з старшынёй Вярх. суда ЗША Э.Уорэнам (вер. 1964), прызначанай прэзідэнтам ЗША Л.Джонсанам, К. забіў амерыканец Л.Х.Освальд (некаторы час жыў у Мінску), які нібыта дзейнічаў адзін.
Літ.:
Громыко А. Даллаская трагедия // Покушение или убийство по политическим мотивам. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́РЧАНСКА-ФЕАДАСІ́ЙСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1941—42,
дэсантная аперацыя войск Закаўказскага, з 30.12.1941 Каўк. фронту (камандуючы ген.-лейт. Дз.Ц.Казлоў, ажыццяўляў агульнае кіраўніцтва аперацыяй), сіл Чарнаморскага флоту (віцэ-адм. П.С.Акцябрскі) і Азоўскай ваен. флатыліі (контр-адм. С.Г.Гаршкоў) супраць ням.-фаш. і рум. войск у Вял.Айч. вайну. Праведзена 25.12.1941—2.1.1942 з мэтай авалодання Керчанскім п-вам і стварэння ўмоў для поўнага вызвалення Крыма. Удзельнічалі 44-я і 51-я арміі (6 стралк. дывізій, 2 стралк. брыгады, 2 горнастралк. палкі — усяго каля 42 тыс.чал.), 500 самалётаў франтавой авіяцыі, больш за 250 караблёў і суднаў. 26 снеж. пачалася высадка дэсантаў на ўсх. узбярэжжы Керчанскага п-ва, 29 снеж. — у раёне г. Феадосія. 29 снеж. вызвалена Феадосія, 30 снеж. Керч, да 2.1.1942 — увесь Керчанскі п-ваў. К.-ф.а. адцягнула значную колькасць ням.-фаш. войск ад Севастопаля, але далейшага развіцця не атрымала.
Літ.:
Зубков А.И. Керченско-Феодосийская десантная операция. М., 1974;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАНШТА́Т,
горад у Ленінградскай вобл. Расіі, на в-ве Котлін, у Фінскім заліве. 45,5 тыс.ж. (1996). Порт. Суднарамонт. Прадпрыемствы лёгкай і харч. прам-сці. Ваенна-марскі музей і кабінет-музей А.С.Папова. Арх. помнікі: Італьянскі палац (1720—24), дом Мініха (1721—24), ансамблі Адміралцейства (1784—97), Марскі сабор (1903—13) і інш. Помнікі: Пятру I (1841), П.К.Пахтусаву (1886), Ф.Ф.Белінсгаўзену (1870), С.В.Макараву (1913) і інш.
Засн. Пятром I зімой 1703—04 як марская крэпасць Краншлот для абароны зах. падыходаў да Пецярбурга. Гар.буд-ва з 1709—10. Сучасная назва з 1723. З 1820-х г.гал. база Балт.флотуВМФ Расіі. Месца паўстанняў гарнізона ў 1905 і 1906, Кранштацкага паўстання 1921, баёў у Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАХО́Д,
1) сукупнасць дзеянняў арміі (флоту), якія ўключаюць перамяшчэнне войск (караблёў) на вял. адлегласці, уварванне на тэр. праціўніка, вядзенне баёў і бітваў. У мінулым П. складаў пэўны этап вайны (кампаніі) або вайну ў цэлым. У гісторыі войнаў П. вядомы са старажытнасці. іх учынялі Аляксандр Македонскі, Юлій Цэзар, кіеўскія князі, Алег, Ігар, Святаслаў Ігаравіч, князі ВКЛАльгерд і Вітаўт (гл.Паходы Альгерда на Маскву 1368—72, Паходы Вітаўта на Смаленск 1395—1404), рас. палкаводзец А.В.Сувораў (гл.Швейцарскі паход Суворава 1799). З шэрагу П. складаліся Напалеонаўскія войны і інш., а таксама паходы Тэўтонскага ордэна на Беларусь. Вядомы марскія П., у т. л. славян у Візантыю, нарманаў у 8—11 ст. і інш. У наш час тэрмін «П.» захаваўся толькі ў ВМФ, дзе яны бываюць вучэбныя (штурманскія, збор-паходы і інш.) і баявыя.
2) У старой рас. арміі II. — асобы барабанны бой (марш), як ушанаванне выдатных ваен. дзеянняў. У кожным гв. палку, які вызначыўся ў баях, быў свой «гвардзейскі П.».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛАГА (Málaga),
горад на Пд Іспаніі, у аўт. вобласці Андалусія. Адм. ц. правінцыі Малага. 512 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог, рыбалоўны і нафтавы порт на Міжземным м. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., у т. л. суднабудаванне, хім. і нафтахім., вінаробчая, алейная, кансервавая, мылаварная. Цэнтр вінаградарства. Ун-т. Музей. Руіны рым. тэатра. Помнікі араб. архітэктуры: Алькасба (8—12 ст.), замак-маяк «Хібральфара» (13 ст.). Сабор (16—17 ст.), царква Нуэстра Сеньёра дэ ла Вікторыя (1487). Клімат. курорт.
Засн. фінікійцамі пад назвай Малака пасля 1100 да н.э. Пазней належала Карфагену, Рыму (з 3 ст. да н.э.), вестготам (з 571 н.э.), Візантыі (554—624). Пры арабах (з 711) значны эканам. (вытв-сць шоўку, керамікі) і адм. (з 11 ст.) цэнтр эмірата Гранада. У 1487 адваявана Кастыліяй. Ў 1501 і 1568—71 адзін з цэнтраў паўстання марыскаў. У 1810—12 акупіравана франц. войскамі. У Ісп. рэвалюцыю 1868—74 у горадзе адбылося кантанальнае паўстанне бакуністаў. У Іспанскую рэвалюцыю 1931—39 М. — база рэсп.флоту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРУСЕ́ВІЧ (Казімір Казіміравіч) (23.3.1906, Мінск — 26.3.1982),
бел. і польскі вучоны-біёлаг, удзельнік рэв. руху ў Зах. Беларусі. Акад.АН Польшчы (1952), д-рбіял.н. (1937). Сын К.А.Петрусевіча. Скончыў Віленскі ун-т (1933), у якім працаваў асістэнтам (1928—37). Адзін з арганізатараў і сакратар студэнцкай арг-цыі «Фронт». У 1937 арыштаваны польскімі ўладамі і прыгавораны да 4 гадоў турэмнага зняволення. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР (вер. 1939) дырэктар сярэдняй школы ў Ганцавіцкім р-не Пінскай вол. У час акупацыі Беларусі ням.-фашыстамі за сувязь з партызанамі схоплены гітлераўцамі і прыгавораны да расстрэлу, аднак паранены цудам выратаваўся. З 1942 у партыз. спецатрадзе НКДБСССР «Сокалы». З 1944 у Польшчы: нам. міністра харч. забеспячэння, марскога гандл.флоту, заг. аддзела навукі і ВНУЦК ПАРП. У 1949—69 праф. Варшаўскага ун-та, адначасова ў 1952—72 арганізатар і дырэктар Ін-та экалогіі АН Польшчы. Аўтар прац па экалогіі і папуляцыі.