газанафтавае радовішча ў Саудаўскай Аравіі, адно з найбуйнейшых у свеце. За 20 км на З ад г. Эль-Хуфуф. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1948, распрацоўваецца з 1951. Пач. запасы нафты 10 136 млн.т, газу 1013 млрд.м³. Паклады на глыб. 1,5—3 км. Шчыльн. нафты 850—865 кг/м³. Свідравіны фантануючыя. Нафтаправоды ў парты Рас-Танура і Янбу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАШЧА́ТЫ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 20 км на Пд ад г. Полацк. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 0,83 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 7 м, даўж. берагавой лініі каля 6,4 км. Пл. вадазбору 660 км². На Пд упадае р. Турэц, на З выцякае пратока ў воз. Гомель, на якой пабудавана плаціна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́МАНТАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ.
У Сургуцкім р-не Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі Расійскай Федэрацыі. Уваходзіць у Заходне-Сібірскую нафтагазаносную правінцыю. Адкрыта ў 1965. Распрацоўваецца з 1970. Выяўлены 4 нафтавыя гарызонты на глыб. 1,9—2,5 км у адкладах ніжняга мелу. Паклады пластовыя, скляпенневыя, пластова-літалагічныя. Эфектыўная магутнасць пластоў 12—30 м. Шчыльн. нафты 0,87—0,89 г/см³, уключае серу 1,3—2,08%. Спосаб эксплуатацыі — законтурнае завадненне. Цэнтр здабычы г. Ніжнявартаўск.
адносіны патоку выпрамянення, што паглынаецца целам, да патоку, які падае на яго паверхню. Залежыць ад частаты выпрамянення, прыроды рэчыва, формы і т-ры цела. Калі П.з. цела ў некаторым дыяпазоне частот і т-р роўная 1, то цела лічыцца абсалютна чорным. П.з. уваходзіць у Кірхгофа закон Выпрамянення і характарызуе адхіленне паглынальных уласцівасцей дадзенага цела ад уласцівасцей абсалютна чорнага цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУАПЕ́ХУ (Ruapehu),
дзеючы вулкан у цэнтр.ч. Паўночнага в-ва Новай Зеландыі. Самая высокая вяршыня на Вулканічным плато, выш. 2796 м. Уяўляе сабой усечаны конус, складзены з андэзітаў. Мае 2 кратэры, адзін з іх запоўнены гарачай вадой, якая часам закіпае. На схілах лясы з чырв. буку і хмызнякі, вышэй за 1700—2000 м снягі, ледавікі. Уваходзіць у нац. парк Тангарыра, уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАТЛО́РСКАЕ РАДО́ВІШЧАнафтавае.
У Цюменскай вобл., Расія. Уваходзіць у Заходне-Сібірскую нафтагазаносную правінцыю. Адкрыта ў 1965, эксплуатуецца з 1969. Паклады ў тэрыгенных адкладах ніжняга мелу і верхняй юры на глыб. 1610—2350 м. Выяўлена 10 пакладаў нафты нафтэнаметанавага тыпу, у т. л. з газавай шапкай. Пач. дэбіт свідравін 47—200 т/сут. Шчыльн. нафты 0,85 г/см³, мае 0,68—0,86% серы. Цэнтр здабычы — г. Ніжнявартаўск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ПЕЛЬ (ад галанд. stapel),
адкрытая, нахіленая да вады пляцоўка для будаўніцтва (рамонту) і спуску на ваду суднаў. Уваходзіць у склад верфі. Мае бетонны фундамент з высокімі апорамі (кільблокамі) для судна, а таксама грузападымальнае і інш. абсталяванне. Адносна размяшчэння ад берагавой лініі бываюць падоўжныя і папярочныя. Са С. судна спускаюць на ваду з дапамогай спец. прыстасаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРАКА́РТА (Surakarta), Сола,
горад у Інданезіі, у цэнтр.ч. в-ва Ява. Уваходзіць у правінцыю Цэнтр. Ява. Засн. ў 18 ст. Каля 550 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сцьтэкст. і харчовая. Традыц.маст. промыслы (выраб тканіны батык і інш.). Музеі: гіст., старадаўняй яванскай культуры ў палацы Сола. Мячэць Мангкунегаран (16 ст.), 2 палацы султана (18 ст.), галандскі форт (1779).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУКО́ЗА,
монацукрыд у саставе алігацукрыдаў, глікапратэідаў, глікаліпідаў і мукаполіцукрыдаў. Прысутнічае ў расл., жывёльных, бактэрыяльных клетках. Найб. пашыраны L-ізамер Ф. (уваходзіць у састаў сываратачных імунаглабулінаў, антыгенаў груп крыві, шэрагу гармонаў, напр., фалікуластымулявальнага гармону).
Малекулярная маса 164,2. Добра раствараецца ў вадзе. L- і D-Ф. ўтвараюць адкрытую альдэгідную і некалькі цыклічных форм. Удзельнічае ў працэсах міжклетачнага ўзаемадзеяння, звязвання біялагічна актыўных злучэнняў з рэцэптарамі клетак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННЫ ПАМНАЖА́ЛЬНІК,
электронная прылада для ўзмацнення (памнажэння) электронных патокаў за кошт другаснай электроннай эмісіі. Уваходзіць у склад некат. прылад (фотаэлектроннага памнажальніка, электронна-аптычнага пераўтваральніка, некат. перадавальных электронна-прамянёвых прылад і інш.) або як самаст. прылада выкарыстоўваецца для непасрэднай рэгістрацыі эл.-магн. выпрамянення або часціц.
Дыскрэтныя дынодныя сістэмы электроннага памнажальніка: 1 — жалюзійная; 2 — каробчаста-сеткавая; 3 — коўшападобная. Чырвоным колерам вылучаны дыноды, сінія стрэлкі — шлях электронаў.