МЕРЛО́-ПАНЦІ́ ((Merleau-Ponty) Марыс) (14.3.1908, г. Рашфор-сюр-Мер, Францыя — 4.5.1961),
французскі філосаф, прадстаўнік фенаменалогіі. Адукацыю атрымаў у Вышэйшай нармальнай школе. з 1945 праф. у Ліёне, у 1949—52 у Сарбоне, Калеж дэ Франс. Аўтар прац «Структура паводзін» (1942), «Фенаменалогія перцэпцыі» (1945), «Гуманізм і тэрор» (1947), «Прыгоды дыялектыкі» (1955) і інш. Быццё чалавека (яго экзістэнцыя), паводле М.-П., рэалізуецца ў дыялогу суб’екта са светам; свядомасць чалавека і ўся яго істота перажывае і асэнсоўвае свет, валодае спецыфічнай інтэнцыянальнасцю (здольнасць ствараць свой прадметны свет, напаўняць яго зместам, набываць сэнс і значэнне). Яго філас. ідэі знаходзяць адлюстраванне ў філас. герменеўтыцы, структуралізме, экзістэнцыялізме і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ДРАСЦЬ,
вышэйшы духоўны патэнцыял чалавека, які сінтэзуе многія віды пазнання і актыўныя адносіны чалавека да свету. Летазлічэнне духоўнай культуры кожнага народа пачынаецца з першых мудрацоў, дзякуючы якім якасць мыслення становіцца адным з найважнейшых паказчыкаў грамадскага прагрэсу. Вобраз мудрага чалавека — носьбіта ісціны, эталона жыццёвых паводзін — заўсёды разглядаўся як зямное ўвасабленне філас. ісціны. У хрысціянстве разуменне М. ўзнікае разам з ідэяй асабістага выратавання і грамадскага ўдасканалення: мудрэц — пераўтваральнік і настаўнік жыцця. Этычны сэнс М. ў тым, што нар. свядомасць захоўвае слова «мудры» для абазначэння таго, хто спалучае ў сабе любоў і праўду, пракладвае шлях да міру і згоды, нясе людзям дабро і справядлівасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
literal
[ˈlɪtərəl]
adj.
літара́льны, дасло́ўны; про́сты
the literal meaning of a word — літара́льнае значэ́ньне сло́ва
literal and figurative sense — про́сты і перано́сны сэнс
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
да́а
(кіт. dao = шлях, закон, прынцып)
паняцце старажытнакітайскай філасофіі, якое абазначала ў тэорыі пазнання заканамернасць прыроды, у этыцы — сэнс жыццёвага шляху чалавека, этычную норму, у логіцы — падставу, аснову, аргумент.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
афарбава́цца, ‑буецца; зак.
1. Пакрыцца або насыціцца фарбай, чым‑н. фарбуючым. Тканіна добра афарбавалася.
2. Набыць які‑н. колер. Неба раз’яснілася, афарбавалася ў зеленаваты халодны колер.Колас.Брыдка было ад нечага, калі ўвайшла [Макрына] у хату. Адразу афарбаваўся твар.Баранавых.//перан. Набыць якое‑н. значэнне, які‑н. сэнс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праламля́цца, ‑яецца; незак.
1.Незак.да праламацца (у 2 знач.).
2.перан.Кніжн. Атрымліваць, набываць іншы, новы сэнс, змест у чым‑н. Хораша, такім чынам, раскрываў крытык эвалюцыю светаўспрымання Брусава, заўважаючы, як супярэчліва праламлялася яна ў змесце і форме яго паэзіі.Лойка.
3.Зал.да праламляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раўну́ючы,
1.Дзеепрысл.незак.ад раўнаваць.
2.(задмоўем)узнач.пабочн. Надае значэнне прабачэння за грубае параўнанне, змякчае сэнс параўнання. Мазалі на руках зажылі скора, не раўнуючы, як на сабаку.Чарнышэвіч.— Панове! — імкнуўся прымірыць Лытка. — Чаго вы так усхадзіліся? Не раўнуючы, як куры на седале.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)