На́дсыр ’сыравата’ (Янк. 1), ’сыраваты, недавараны’ (Мат. Гом., калінк., З нар. сл.; мін., Жыв. сл.; слуц., Нар. сл.; ТС). Са спалучэння прыназоўніка над (значэнне меры) і назоўніка сыр ’сырызна’ ў форме старога він. скл. адз. л. Параўн. надзелень (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́растак ’маладая галінка расліны, якая вырасла ад больш старога сцябла або ствала, флянс; сцябло расліны’ (ТСБМ, Шат., Др.-Падб.). Дэрыват ад парасці < расці (гл.) з суф. ‑ак. Па́раска ’тс’ (Сл. ПЗБ) утворана ад таго ж дзеяслова з суф. ‑ка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аметабалі́я
(ад а- + гр. metabole = перамена)
адсутнасць метамарфозы, развіццё некаторых ніжэйшых насякомых, пры якім пераход ад маладой фазы да дарослай зводзіцца толькі да росту і скідання старога хітынавага покрыву (лінькі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
папро́к, ‑у, м.
Дакор, незадавальненне, абвінавачанне, выказаныя словамі, позіркам і пад. — Вы, Поля, зноў вяртаецеся да старога! — прамовіў Карніцкі з нейкім папрокам у голасе.Паслядовіч.— Ну, вядома, — чалавек шукае, дзе яму лепей, — тонам лёгкага папроку адказаў Раман.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Стаць крывым, несіметрычным; перакасіцца. Перакрывілася страха. Перакрывілася дошка.
2. Скрывіцца ад болю, страху і пад. (пра твар, губы). Твар у .. [Мартына] перакрывіўся ад страху, плечы, як у старога дзеда, сагнуліся ў дугу.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Змяшчаць у сабе, умяшчаць; размяшчаць, даваць прыстанішча. Невялікі ўтульны пакой бібліятэкі мясціў у сабе цяжкі пісьмовы стол і дзве шырокія шафы.Галавач.У старога сёння свята, І гасцей не месціць хата.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1987). Скончыў Ташкенцкі ін-ттэатр. мастацтва (1950), Школу-студыю МХАТ (1955). На сцэне з 1950. З 1961 у Маскоўскім драм. т-ры на Малой Броннай, з 1988 у т-ры «Ленком». Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Лыняеў («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Блахін («Казкі старога Арбата» А.Арбузава), Сярпілін («Салдатамі не нараджаюцца» паводле К.Сіманава). З 1965 здымаецца ў кіна- і тэлефільмах: «Семнаццаць імгненняў вясны» (Дзярж. прэмія Расіі імя бр. Васільевых, 1976), «Выконваючы абавязкі», «Узброены і вельмі небяспечны», «Той самы Мюнхаўзен», «Пакроўскія вароты», «Нябёсы запаветныя» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́НТУПСКІ АНДРЭ́ЕЎСКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры неабарока ў г.п. Лынтупы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1908—14 на месцы старога драўлянага храма, фундаванага віленскім ваяводам Андрэем Альгердавічам у 1459. Мураваная 2-вежавая 3-нефавая базіліка з паўкруглай апсідай. 2-ярусны «карабель» храма схаваны за кулісай гал. фасада, цэнтр якога вылучаны 2-ярусным рызалітам пад трохвугольным франтонам. На фасадзе і верхніх ярусах чатырохгранных веж-званіц, завершаных гранёнымі ліхтарамі над гранёнымі сферычнымі купалкамі, сканцэнтравана арх.-дэкар. пластыка: тонкапрафіляваныя карнізы, пілястры, арачныя нішы-экседры, круглыя люкарны. Рытміку плоскасных бакавых фасадаў ствараюць высокія арачныя аконныя праёмы. Вакол касцёла бутавая агародка з 3-пралётнай брамай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЯ́ЛЬНАЯ ЛЯ́МПА,
награвальная прылада з адкрытым накіраваным полымем. Полымя ўтвараецца на выхадзе трубы Пл. пры гарэнні сумесі пары вадкага паліва (бензіну, спірту, газы) з паветрам, прадукты гарэння ўтвараюць выцягнуты факел. Найб. пашыраны П.л. фарсуначнага тыпу (гл.Фарсунка) з ёмістасцю рэзервуара да 2 л. Выкарыстоўваюцца для награвання рабочай часткі паяльніка і дэталей, расплаўлення прыпою ў працэсе пайкі, а таксама награвання металу для праўкі, гібкі і інш., выдалення рэшткаў старога масла, фарбы, лаку з драўляных і метал. вырабаў і інш.
украінскі пісьменнік. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це (з 1906), адкуль за антыўрадавую дзейнасць быў выключаны і высланы. Друкаваўся з 1917. Аўтар зб-каў баек «Байкаўніца» (1922), «Байкі» (1927), «Свінні на дубе» (1932), кніг апавяданняў і гумарэсак «Асколкі жыцця» (1925), «Кара» (1927), «Анекдоты старога рэдактара» (1933), аповесці «Востраў Драйкрайцэн» (1930), публіцыстычных і літ.знаўчых артыкулаў. Адзін з першых перакладчыкаў вершаў і баек Я.Купалы (з 1917), пераклаў таксама асобныя творы Ц.Гартнага, М.Чарота, З.Бядулі, К.Крапівы. Рэдактар альманаха «Нова Білорусь» (Харкаў, 1929). На бел. мову байку П. «Грамафон» пераклаў Э.Валасевіч.