Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Gléichesub
1) m, f -n, -n раўня́
2) n:
ein ~s tun* рабі́ць то́е ж са́мае
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ЦЕБСКІ СТАНКАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д ІМЯ́ С.М.КІ́РАВА, «ВІСТАН». Створаны ў 1918 на базе армейскіх майстэрняў (дзейнічалі з 1914) як з-дс.-г. машын. З 1922 з-д «Чырвоны металіст» у складзе Віцебскага аб’яднання металаапр. прадпрыемстваў. З 1934 металаапр.з-д імя Кірава. У Вял.Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў Арэнбург (Расія). Адноўлены ў Віцебску ў 1945. За пасляваен. гады з-д вырас у буйное станкабуд. прадпрыемства, самаевял. ў Беларусі па вытв-сці прэцызійнага абсталявання. У 1986—89 галаўное прадпрыемства Віцебскага станкабуд. вытв. аб’яднання. З 1989 ВА «ВІСТАН». Дзейнічаюць загатоўчы, ліцейны, механічныя і зборачны цэхі. Асн. прадукцыя (1996): круглашліфавальныя бясцэнтравыя аўтаматы і паўаўтаматы высокай і асабліва высокай дакладнасці, спец. станкі на іх базе, суперфінішныя цэнтравыя і бясцэнтравыя паўаўтаматы і аўтаматы, шараапрацоўчыя станкі, шматмэтавыя фрэзерна-свідравальна-расточныя станкі з лікавым праграмным кіраваннем, камплект абсталявання для апрацоўкі акулярных лінзаў, дрэваапр. абсталяванне, універсальныя малагабарытныя металарэзныя станкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РГАНЦУ АКСІ́ДЫ,
аксіды, якія ўтварае марганец. Вядомыя: монааксід MnO, сесквіаксід Mn2O3, аксід Mn(II, III) Mn3O4, дыаксід MnO2, аксід Mn (VII) ці марганцавы ангідрыд Mn2O7. Дыаксід — самае пашыранае ў прыродзе злучэнне марганцу. Для MnO2 вядомыя 5 крышт. медыфікацый; найб. устойлівая β-MnO2 — мінерал піралюзіт. Іншыя М.а. таксама трапляюцца ў выглядзе мінералаў: MnO — манганазіт, α-Mn2O3 — курнаіт, β-Mn2O3 — біксбііт, Mn3O4 — гаўсманіт.
М.а. — крышт. рэчывы (акрамя Mn2O7 — масляная зялёная вадкасць, tпл 5,9 °C, шчыльн. 2400 кг/м³), не раствараюцца ў вадзе. Пры награванні вышэйшых М.а. вылучаецца кісларод і ўтвараюцца ніжэйшыя (меншай валентнасці) М.а. (напр., аксід Mn(IV) MnO2 раскладаецца пры т-ры каля 600 °C з утварэннем аксіду Mn(III) Mn2O3). Найб. шырока выкарыстоўваюць MnO2: для атрымання марганцу і яго злучэнняў, сікатываў, як дэпалярызатар у сухіх элементах, кампанент рудога пігменту (умбры) для фарбаў, акісляльнік у гідраметалургіі цынку, медзі, урану, для асвятлення шкла і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дублі́раваць
(фр. doubler)
1) выконваць паралельна з кім-н. аднолькавую работу; рабіць тое ж самае ў другі раз;
2) замяняць асноўнага выканаўцу якой-н. ролі (у тэатры, кіно);
3) замяняць мову кінафільма іншай мовай (д. фільм).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кансерваты́зм, ‑у, м.
Схільнасць да ўсяго старога, аджыўшага і варожасць да новага, прагрэсіўнага; кансерватыўныя погляды. Кансерватызм у кіраўніцтве. □ [Ён] рэзка нападаў на звычкі свайго народа, жорстка высмейваў яго забабоны і .. бічаваў яго акасцянеласць і кансерватызм.Колас.— Самае страшнае, таварышы, калі людзі звыкаюцца са становішчам, якое ёсць. Гэта называецца кансерватызмам, застоем.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасказа́ць, ‑скажу, ‑скажаш, ‑скажа; зак., што.
Сказаць недагаворанае; выказаць што‑н. да канца; дагаварыць. Адчуваючы, што яна самае важнае ўжо асмелілася сказаць, .. [Ірынка] павышае голас да самых высокіх нот і перамагае сваю нерашучасць дасказаць усё да канца.Чорны.Рыгор не даў гаспадару дасказаць, рашуча не згадзіўшыся з яго прымірэнчымі ліберальнымі дарадамі.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсушы́цца, ‑сушуся, ‑сушышся, ‑сушыцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Крыху, злёгку высушыцца, стаць сушэйшым.
2. Злёгку абсушыць сябе, сваю вопратку. — Вось, — і я паказаў.. на свае ногі, з якіх сцякала на падлогу вада. — Пад дажджом з самае раніцы — змёрз страшэнна. Ці нельга было б падсушыцца і абагрэцца?Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Барда́1 ’брага’ (Сцяшк., Сцяшк. МГ). Рус.барда́, укр.барда. Лічыцца запазычаннем з цюрк. моў: тое ж самае, што і бурда́ (гл.). Фасмер (1, 126) указвае на паралелі салта́н|султа́н. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 43; Рудніцкі, 80. Сюды і бел.бардахлы́ст ’п’яніца’ (Нас.) да барда́ і хлыста́ць. Парася. рус.бурдохлы́ст ’вельмі дрэнная ежа, дрэнны напітак’ (гл. Фасмер, 1, 207, пад брандахлы́ст).