1. Паласа, участак ворнай зямлі, поля. На полі ветла, самавіта У рад стаялі копкі жыта, Так аздабляючы загоны.Колас.З левага боку .. кусцілася жыта, а па правую руку ляжалі старанна забаранаваныя вагоны.Алешка.
2. Агароджанае пад адкрытым небам месца для жывёлы. Егеры выпусцілі з загонаў гадавальніка адзін зубрыны статак.Краўчанка.
заго́н2, ‑а і ‑у, м.
1.‑у. Дзеяннепаводледзеясл. заганяць 1 — загнаць (у 1 знач.).
2.‑а. Ланцуг загоншчыкаў на паляванні. Воўк зразумеў, што загоншчыкі, якія крычалі наперадзе, значна больш бяспечныя, чым стрэлы ззаду, і прарваўся праз загон.«Беларусь».
•••
У загоне — у закінутым стане, пад уціскам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зара́нка1, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Ранішняя або вячэрняя зорка. Вечар быў цёплы. Вогнішчы гарэлі за ракою, а ў рацэ адбівалася вячэрняя заранка, куды больш яркая і барвяная, чым на небе.Караткевіч.Хутчэй, заранка ранняя, Спускайся на зямлю.А. Александровіч.// Увогуле зорка (у 1 знач.). Далёка наперадзе над дарогай успыхвалі густыя, чырвоныя заранкі.Пташнікаў.У змрочным вячэрнім небе замігцелі крывавыя заранкі.Лынькоў.
зара́нка2, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Тое, што і малінаўка 1. Івалгі аспрэчвалі першынство па мастацкаму свісту ў чырванагрудых заранак, жаваранкі не ўступалі па спевах чарнапёрым драздам.Вірня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наво́дшыбе,
1.прысл. Убаку, на некаторай адлегласці. Адна хата стаяла наводшыбе. Жыць наводшыбе. □ Зусім наводшыбе стаіць адзінокая старая бяроза.Грамовіч./узнач.прыназ.(успалучэнніз «ад»). З завулка ехалі конна хлопцы і мужчыны. Белабароды Павал ехаў наперадзе, наводшыбе ад усіх — конь яго меў самы шырокі крок.Чорны.Касцёл стаяў за ракой, крыху наводшыбе ад мястэчка.Машара.
2.прыназ.зР. Выражае прасторавыя адносіны: указвае на размяшчэнне ўбаку, на некаторай адлегласці ад каго‑, чаго‑н. Камунальны аддзел не ў будынку райвыканкома, а наводшыбе мястэчка, у доміку з зялёнымі аканіцамі.Навуменка.Алесь і Уладзік зайшлі на нямецкі хутар, што стаяў наводшыбе вялікай вёскі.Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парале́льны, ‑ая, ‑ае.
1.Спец. Які знаходзіцца на ўсім працягу на аднолькавай адлегласці ад якой‑н. лініі (плоскасці) і пры прадаўжэнні не перасякаецца з ёю. Паралельныя лініі.
2. Які размяшчаецца ў адным напрамку, знаходзіцца на ўсім працягу прыблізна на роўнай адлегласці ад чаго‑н. Калі апошні вагон праплыў перад Віцевымі вачыма, хлопец заўважыў, што на паралельным пуці стаіць новы састаў.Нядзведскі.Далёка наперадзе і паралельнымі дарогамі снавалі разведчыкі.Лынькоў.
3. Які дубліруе, паўтарае што‑н.; аднолькавы, падобны. Паралельныя функцыі. Паралельныя граматычныя формы. □ Няўжо гэта той хлопчык-задзіра з паралельнага «Б» класа?Гарбук.
4. Які адбываецца адначасова, побач з кім‑н. Паралельнае чытанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
роў1, рова; мн. равы, ‑оў; м.
Доўгае паглыбленне, выкапанае ў зямлі; канава. Над нёманскай далінай узвышалася поле з глыбокімі равамі, пракладзенымі снегавою і навальнічнаю вадою, з высокімі пагоркамі, заросшымі хмызам.Колас.Дзе мост над ровам — Летам на світанку Не замаўкаюць песні салаўёў.Хведаровіч.
роў2, рову, м.
1. Моцны працяглы крык некаторых жывёл. Раптам.. [Яніна] пачула наперадзе мядзведжы роў.Мурашка.// Гукі, якія напамінаюць такі крык. З ровам самалётаў шырылася радаснае хваляванне ў грудзях.Мележ.На дарозе пуста. Даўно ўжо знік лесавоз з вачэй, ні яго рову, ні пылу.Ракітны.
2.Разм. Моцны плач. І плачу было тут, і слёз, і рову.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уда́рнік1, ‑а, м.
Перадавы работнік сацыялістычнай вытворчасці, які перавыконвае нормы. Ударнікі калгасных палёў. □ Ударнік.., як на барыкаду, Вядзе на штурм прарываў Ударную брыгаду.Купала.Ударнік той, хто заўсёды і пры ўсякіх умовах паказвае іншым прыклад у рабоце, сам ідучы наперадзе.Арабей.// Пра перадавое прадпрыемства. Калійны камбінат з’яўляецца ўдарнікам будоўлі сямігодкі.«Звязда».
уда́рнік2, ‑а, м.
1. Частка затвора агнястрэльнай зброі, прызначаная для ўдару па капсулі патрона.
2. Дэталь, прыстасаванне ў якім‑н. механізме, інструменце для атрымання гуку ўдарамі.
3.Разм. Музыкант, які іграе на ўдарных інструментах. Джазавы ўдарнік. □ [Яругіна] цягнула ў рэстараны, дзе джазавыя ўдарнікі выбівалі модныя рытмы.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарэ́нга, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.
1. Рад людзей, якія стаяць па прамой лініі і тварам у адзін бок (першапачаткова толькі ваенных і звычайна па росту). Усхваляваныя, радасныя людзі сталі ў шарэнгу метраў на пяць адзін ад аднаго і пайшлі.Новікаў.// Аб прадметах, размешчаных у лінію, доўгі рад. Людзі ўважліва агледзелі доўгую шарэнгу цыстэрн.Лынькоў.Наперадзе цэлай шарэнгай свецяцца агні.Галавач.
2.перан.; каго або якая. Група людзей, аб’яднаных сумеснай дзейнасцю, агульнымі мэтамі, інтарэсамі і пад. Станавіся ў шарэнгі свабодных Будаваць свой разбураны край!Глебка.
•••
У адной шарэнзезкім — у адным, роўным становішчы з кім‑н. (быць, знаходзіцца і пад.).
[Ад польск. szereg.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вяду́чы
1. (які ідзе наперадзе) führend;
вяду́чы самалёт Führungsflugzeug n -(e)s, -e;
вяду́чае сло́ваграм. Léitwort n -(e)s, -wörter;
2. (галоўны, кіруючы) führend, léitend;
займа́ць вяду́чае ме́сца an der Spítze stehen*; éine Führungsposition ínnehaben*;
3. (на тэлебачанні, радыёі г.д.) Moderátor m -s, -tóren, Ánsager m -s, -;
4.тэх.
вяду́чае ко́ла Tríebrad n -(e)s, -räder, Ántriebsrad n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Vórdermannm -(e)s, -männer
1) які́ стаі́ць напе́радзе (тс.вайск.);
auf ~ stéhen* стая́ць адзі́н за адны́м;
auf ~ tréten* стаць адзі́н за адны́м;
den ~ überspríngen* апярэ́дзіць каго́-н.; атрыма́ць што-н. [дабі́цца чаго́-н.] без чаргі́
2) старэ́йшы (званнем, рангам, пасадай і г.д.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пярэ́дні, ‑яя, ‑яе.
Які знаходзіцца, размяшчаецца наперадзе такіх жа або падобных прадметаў; проціл. задні. Пярэднія падводы. Пярэднія колы. □ Пярэднія танкі ўжо гарэлі, заднія іх аб’ехаць не маглі, бо тут былі толькі дзве вузкія пераправы.Чорны.Пярэдняй тройкай заўзята кіраваў дзед Архіп.Лынькоў.Выпускнікі прыадзеліся і з нейкім асабліва радасным пачуццём на сэрцы сядзелі ў пярэдніх радах.С. Александровіч.// Які знаходзіцца ў той частцы, што з’яўляецца перадам. Пярэднія лапы. Пярэднія зубы.// Які ўтварае тую частку прадмета, што звернута ўперад. Пярэдні план сцэны. □ Вялізныя вокны .. былі выразаны ў чатыры рады ў пярэднім фасадзе дома з боку вуліцы.Бядуля.[Рыгор] цвёрдым крокам накіраваўся да пярэдня[й] пляцоўкі вагона.Гартны.
•••
Пярэдні крайгл. край 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)