РУ́РЫКАВІЧЫ,

род старажытнарускіх князёў і маскоўскіх цароў, якія лічыліся нашчадкамі Рурыка (гл. Рурык-Сінявус—Трувор). Існуе меркаванне, што сапр. генеалагічнае дрэва Р. уключала ў сябе акрамя варага Рурыка і родавых слав. правадыроў. Бясспрэчным родапачынальнікам Р. быў кіеўскі кн. Ігар (у сканд. сагах Ігар Стары), якога «Аповесць мінулых гадоў» называе сынам Рурыка. Гэта першая рэальная гіст. фігура дынастыі Р. У 11—13 ст. некат. адгалінаванні Р. называліся таксама па імёнах сваіх родапачынальнікаў — Ізяславічы («Рагвалодавы ўнукі»), Манамашычы, Ольгавічы, Расціславічы і інш. Пазней у ВКЛ нашчадкамі Р., верагодна, былі княжацкія роды Адзінцэвічаў, Друцкіх, Астрожскіх, Вішнявецкіх, Гарадзецкіх, Дольскіх, Збаражскіх, Лукомскіх, Нясвіцкіх, Палубінскіх, Парэцкіх, Сцяпанскіх, Талочак, Чацвярцінскіх і інш. З утварэннем вакол Маскоўскага вялікага княства Рус. цэнтралізаванай дзяржавы б. ўдзельныя князі ператвараліся там у вышэйшы пласт маскоўскіх служылых людзей. Вярх. ўлада ў Маскоўскай (Расійскай) дзяржаве да смерці ў 1598 цара Фёдара Іванавіча знаходзілася ў руках уладзіміра-суздальскіх Манамашычаў. З роду ніжагародскіх князёў Р. быў цар Васіль Іванавіч Шуйскі [1606—10]. Аднак «Смута» пач. 17 ст. канчаткова звяла Р. з гіст. сцэны як правіцеляў, і на змену ім прыйшла дынастыя Раманавых (былі ў сваяцтве з Р.). У наступныя стагоддзі частка Р. страціла княжацкі тытул і змяшалася з нетытулаванымі дваранскімі родамі. У той жа час многія Р. (Валконскія, Абаленскія, Гарчаковы, Далгарукія і інш.) займалі ў Расіі важныя дзярж. пасады, але ніколі, як правіла, не прэтэндавалі на царскі (імператарскі) прастол.

Літ.:

Творогов О.В. Князья Рюриковичи: Краткие биогр. М., 1992;

Коган В.М. История дома Рюриковичей: (опыт ист.генеалог. исслед.). СПб., 1993;

Шишов А. Русские князья. Ростов н/Д, 1999;

Богуславский В.В., Бурминов В.В. Русь. Рюриковичи: Ил. ист. словарь. М., 2000.

С.​В.​Пазняк.

т. 13, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

памылі́цца, ‑мылюся, ‑мылішся, ‑моліцца; зак.

Зрабіць памылку. [Мяснікоў] можа памыліцца, але здольны прызнаць памылку і хутка яе выправіць. Гурскі. Хто можа з.. [Аленаю] справіцца. Не толькі на полі.. А пасадзі яе за кросны! Няхай другая паспрабуе выткаць абрусы і коўдры ў шаснаццаць нітоў! А яна не памыліцца, не зблытае. Чарнышэвіч. — Можа, мы памыліліся? — выказаў меркаванне Валодзя. — Можа, гэта зусім не конь іржаў, а птушка якая? Курто. // у кім. Скласці пра каго‑н. няправільнае ўяўленне. Каб не памыліцца ў чалавеку на вайне, трэба ўбачыць яго ў небяспецы. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ánnahme f -, -n

1) прыём, прыня́цце

2) прыёмны пункт

3) меркава́нне, гіпо́тэза, дапушчэ́нне;

in [únter] der ~ дапуска́ючы, мярку́ючы;

die ~ liegt náhe мо́жна дапусці́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ся́жань, побач з са́жань ’мера ў стан чалавека, як можна сягнуць уверх рукой, роўная 3 аршынам’ (Ласт.). Параўн. стараж.-рус. сяжень, сажень ’мера даўжыні’. Да прасл. *sęžьnь, вытворнага ад *sęgati, гл. сягаць. Выказваецца меркаванне пра наяўнасць рэканструяваных варыянтаў прасл. *seg‑/*sog‑ без назалізацыі (параўн. Анікін, Этимология–1983, 55), гл. таксама сажань.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спрыя́льны

1. (які спрыяе чаму-н.) günstig;

спрыя́льныя ўмо́вы günstige Bedíngungen;

2. (добры, ухвальны) lóbend, ánerkennend, béifällig;

спрыя́льнае меркава́нне béifälliges [lóbendes] Úrteil;

паказа́ць спра́ву ў спрыя́льным святле́ éine Sáche in ein vórteilhaftes [günstiges] Licht rücken

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

better​1 [ˈbetə] n. ле́пшы, ле́пшае;

change for the better змяні́цца да ле́пшага;

think (all) the better of smb. мець найле́пшае меркава́нне пра каго́-н.

♦

for better or (for) worse у ра́дасці і ў го́ры;

so much the better тым лепш

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

essence [ˈesns] n.

1. су́тнасць; і́снасць;

in essence па су́тнасці; на са́май спра́ве

2. эсэ́нцыя; экстра́кт

♦

be of the essence быць ве́льмі ва́жным, неабхо́дным;

In this situation their opinion is of the essence. У гэтай сітуацыі іх меркаванне вельмі важнае.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Абру́с ’кусок спецыяльна вытканай тканіны, якой засцілаюць стол’, абрусны ’ручнік на іконах’, укр. обрус, рус. обрус, чэш. obrus, славац. obrus, польск. obrus ’абрус’, балг. обрус ’уціральнік’, славен. obrus ’абрус’; o‑brusъ: brъsnǫti: ц.-слав. бръснѧти, славен. (o)brisati, серб.-харв. бри̏сати, ’уціраць’ (Фасмер, 3, 108). Меркаванне аб польскім паходжанні бел. абрус (Мядзв.) беспадстаўнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

orzeczenie

н.

1. заключэнне; думка; меркаванне;

orzeczenie lekarskie — медыцынскае заключэнне;

2. юр. пастанова;

orzeczenie sądowe — судовая пастанова;

3. грам. выказнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Áuffassung f -, -en

1) разуме́нне, успрыма́нне; ду́мка, меркава́нне

2) ке́млівасць;

er ist der ~, dass… ён лі́чыць, што…;

in díeser ~ з гэ́тага пу́нкту по́гляду

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)