Ахво́сце 1 (БРС), рус. охвостье, ухвостье. Ад хвост ’тое, што застаецца ззаду’ (пры веянні), параўн. славен. hvost ’тс’, балг. опашка ’хвост’ і ’збожжа, што падае пры веянні адразу за лепшым’, гл. Лекс. Палесся, 58 і наст.

Ахво́сце 2 ’месца за ўзгоркам і паваротам ракі’ (рэч., Яшкін). Параўн. рус. ухвостье доўгае, вузкае заканчэнне вострава, задні канец прадмета, выток ракі’, паводле Фасмера, 4, 178, ад хвост (вострава).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Híntermann m -(e)s, -männer)

1) які́ знахо́дзіцца зза́ду

2) камерц. індаса́нт

3) інспіра́тар, падбухто́ршчык

4) спарт. абаро́нца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ды́бачкі, ‑чак; адз. няма.

У выразах: на дыбачках або на дыбачкі — на кончыках (на кончыкі) пальцаў ног (падысці, стаць і пад.). Даніла падкраўся на дыбачках ззаду да Маланні, каб яна не пачула — папужаць яе надумаўся. Капыловіч. Алаіза ўзнімалася на дыбачкі, каб убачыць, хто нясе сцяг. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міну́цца, ‑нецца; зак.

1. Прайсці; скончыцца. Толькі што мінулася пара безупынных дажджоў. Чорны. Бацькаў гнеў даўно мінуўся. Колас.

2. Застацца ззаду; скончыцца. Мінулася невялічкае азярко, што краем падступіла да самай дарогі. Скрыган. Мінулася поле, пачаўся рэдкі лясок. Мележ. Калі мінуўся пясок, пачало трэсці на калдобінах. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Тое, што і напяць (у 1 знач.). — Но-о, маленькія! — пачуў я ззаду гарэзлівы жаночы голас і напнуў вяроўку. Кулакоўскі. Мы зноў селі на ўзмежак, напнулі над сабою паркалёвую хустку і так асталіся сядзець да канца навальніцы. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракасі́ць, ‑кашу, ‑носіш, ‑косіць; зак., што.

1. Касьбой утварыць свабодную прастору пасярод чаго‑н. Пракасіць паласу ў траве. Пракасіць дарожку.

2. Скасіць невялікі ўчастак. Апейка пракасіў першы трохі, тады побач, ззаду пайшоў Міканор, потым Хоня... Мележ.

3. і без дап. Касіць некаторы час. Пракасіць да абеду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрак, ‑а, м.

Парадны мужчынскі сурдут, звычайна чорнага колеру, з выразанымі спераду поламі і вузкімі доўгімі фалдамі ззаду. А колькі было бегатні, пакуль гурткоўцы раздабылі старую папоўскую расу або чорны хвастаты фрак для гарадскога дарэвалюцыйнага паніча. Краўчанка. Выходзіць у чорным фраку кіраўнік хору кампазітар Рагоўскі. Мядзёлка.

[Фр. frac.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шуфлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., што.

Зграбаць, сыпаць, перасыпаць і пад. што‑н. шуфлем. [Кісяленка:] — Часам чалавек дзесяць-пятнаццаць бяруць з кожнага барака на электрастанцыю вугаль шуфляваць. С. Александровіч. Выходжу на паляну — і раптам натыкаюся на той жа самы грузавік. Дзяўчаты ззаду ў яго пясок шуфлююць. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арга́ны, ‑аў; адз. арган, ‑а, м.

Духавы клавішны музычны інструмент вялікіх памераў, што складаецца з набору драўляных і металічных труб, у якія мяхамі напампоўваецца паветра. Мяккім музычным громам адклікаюцца арганы. Колас. Мы станавіліся ззаду і слухалі музыку органаў. Чорны. Магутныя гукі арганаў хапалі за душу і паводзілі сум. Карпюк.

[Ад грэч. organon — інструмент.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ар’ерга́рд, ‑а, М ‑дзе, м.

Частка войска або флоту, якая знаходзіцца ззаду галоўных сіл для аховы паходнага руху з фронту ў тыл. Франтавікі спакойна рыхтаваліся ў дарогу. Пастроіліся ў баявую калону, прыкрылі яе моцным ар’ергардам. Лынькоў. Атрад .. [Лубяна] знаходзіўся ў ар’ергардзе, ён павінен быў абараняць раненых і хворых. Шамякін.

[Фр. arriére-garde — тылавая ахова.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)