Ля́мант ’адчайны, немы крык, кліч на дапамогу’, ’працяглы моцны крык, плач’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Яруш.), ле́мент ’прарэзлівы крык, галашэнне’ (Некр., ТС; мазыр., Шн. 2), ст.-бел. ляментъ (XVII ст.), запазычанае са ст.-польск. lament ’моцны плач, звычайна са скаргай, шкадаваннем, цярпеннем, нараканнем’ (Булыка, Лекс. запазыч., 136), якое з лац. lāmentum ’галосная скарга, шкадаванне і галашэнне’ (Слаўскі, 4, 38). Сюды ж лямантава́ць, лямантава́цца, лемантава́ць, лементоваць, лымынтува́тэ ’моцна і працягла крычаць, сварыцца’, ’галасіць, плакаць гучна, нудна’, ’прарэзліва галасіць’, ’крычаць ад болю’ (ТСБМ, Жд. 1, Шат., Гарэц., Др.-Падб., Некр., ТС; драг., КЭС; міёр., Нар. лекс.; шчуч., маст., Сл. ПЗБ), лемантава́ць ’абцяжарваць, ускладняць, ламаць’ (Нас.), ст.-бел. ляментовати ’лямантаваць’ (пач. XVII ст.), запазычанае са ст.-польск. lamentować ’тс’ і ст.-бел. ляментацыя ’плач, элегія’ (XVII ст.), якое са ст.-польск. lamentacyja ’тс’ < лац. lāmentātiō ’жаласнае нараканне, енкі’ (Булыка, там жа; Слаўскі, 4, 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыгата́ць ‘утвараць гукі скрыгату’, ‘скрыпець’, ‘рыпець’, ‘вішчаць’ (ТСБМ, Др.-Падб., Байк. і Некр., Касп., Гарэц., Сл. ПЗБ), скрыгіта́ць (Нас., Янк. 2, Сцяшк., Скарбы), скагата́ць ‘тс’ (Др.-Падб.), скры́гаць ‘тс’ (Нас., ТСБМ, Шат., Бяльк.), скро́гат (Нас., ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр.), скры́гат (ТСБМ, Др.-Падб.), ст.-бел. скрыгнуть зубамі (Альтбаўэр). Укр. скрегота́ти, скре́гіт, рус. скрегота́ть, скрежета́ть, скре́жет, ст.-рус. скрегътати, скрежьтати, скрьгътати, рус.-ц.-слав. скръгътати, польск. zgrzytać, чэш. skřehotati ‘каркаць, квакаць’, серб.-харв. шкргу́тати ‘скрыпець’, славен. skŕgati, skrgútati ‘трашчаць’, балг. скъ́рцам ‘скрыплю’, макед. скрца ‘тс’, ст.-слав. скрьжьтъ ‘скрогат (зубоў)’. Гукапераймальнае (Фасмер, 3, 656–657; Махэк₂, 549). Параўноўваюць з ст.-ісл. skrǼkr ‘крык’, skrǼkja ‘крычаць’, англ. schriek ‘тс’, с.-н.-ням. schrêkenгучна смяяцца’, літ. kregždė̃ ‘ластаўка’, kregéti ‘рохкаць’ і г. д. (Фасмер, там жа). Борысь (739) узнаўляе прасл. *skъrgati ‘скрыгаць’, ад якіх утвораны інтэнсіўныя дзеясловы з суф. ‑ъt‑, ‑ot‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́паць ‘ісці, няхутка ступаць, стукаючы нагамі’ (Нас., Байк. і Некр., Гарэц., ТС), ‘хадзіць не спяшаючыся’ (Скарбы,), ‘корпацца ў хаце’ (Ласт.), ‘працаваць па гаспадарцы’, ‘дагаджаць некаму, прыслужвацца, каб дамагчыся даверу’ (Варл.), ту́пать ‘хадзіць па-старэчы, ледзь рухацца’ (Растарг.), ту́пати ‘стукаць нагамі пры хадзьбе’ (Вруб.). Параўн. укр. ту́па́ти ‘тс’, рус. дыял. ту́пать ‘стукаць нагамі; перасоўвацца, ісці’, польск. tupać, старое tępać, каш. tëpać/tupać, в.-луж. tupać, н.-луж. tupaś ‘шумна ступаць’, серб. цімак. тупа ‘стукаць, біць; хадзіць туды-сюды’, балг. ту́пам ‘стукаць, грукаць, гучна ступаць’, макед. тупа ‘тс’. Агульнаславянскае ўтварэнне гукапераймальнага паходжання, што ўзыходзіць да прасл. *tupati ‘грукаць, асабліва нагамі па зямлі, утвараючы глухі гук’ (Борысь, 654), паралельнае да то́паць, гл. (Фасмер, 4, 121). Запазычана ў ідыш tupen ‘тс’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), на базе якога ўтворана ід. tupeniš ‘тупат’ (Geller, Jidysz, Język Żydów polskich, Warszawa, 1994, 198) і, магчыма, тупані́на ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

mouth1 [maʊθ] n. (pl. muths [maʊðz])

1. рот;

in the mouth у ро́це;

2. : He has five mouths to feed. Яму трэба карміць пяць ратоў.

3. адту́ліна; увахо́д;

the mouth of the tunnel увахо́д у тунэ́ль

4. ву́сце (ракі)

5. ры́льца (бутэлькі)

have a big mouth

1) гавары́ць гу́чна і мно́га

2) гавары́ць наха́бна;

keep one’s mouth shut маўча́ць, не выдава́ць сакрэ́т;

Shut your mouth! Замаўчы!;

live from hand to mouth жыць у бе́днасці;

my mouth waters y мяне́ слі́нка цячэ́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

урэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны; зак.

1. што. Адрэзаўшы частку, укараціць, паменшыць.

У. крысо.

2. перан., што. Зменшыць, убавіць; абмежаваць.

У. расходы.

У. паўнамоцтвы.

3. што ў што. Уставіць у выразанае месца.

У. замок у дзверы.

4. што і чаго (пераважна з адмоўем). З цяжкасцю адрэзаць (што-н. надта цвёрдае; разм.).

Мяса такое мёрзлае, што не ў.

5. што і чаго. Адрэзаць, нарэзаць невялікую колькасць чаго-н. (разм.).

У. вяндліны.

У. сечкі карове.

6. перан., што і без дап. Нечакана і гучна заіграць, заспяваць (разм.).

У. польку.

7. каму, па чым і без дап. Моцна ўдарыць, пабіць, збіць (разм.).

У. па твары.

Так урэзалі яму, што і з ног зваліўся.

8. што і без дап. Сказаць прама і рэзка, заявіць што-н. (разм.).

У. праўду.

|| незак. ураза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.) і урэ́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).

|| наз. ураза́нне, -я, н. (да 1—3 знач.), урэ́званне, -я, н. (да 1—3 знач.) і урэ́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сёрбацьгучна есці ці піць’, ‘сморгаць’, ‘сцябаць’ (ТСБМ, Нас., Касп., Варл., Чач., Мядзв., Бес., Нар. лекс.), сярба́ць ‘тс’ (Нас., Бяльк.), серба́ць ‘тс’ (ТС), сёрб ‘глыток’ (Байк. і Некр., Нас., Нар. лекс.), ‘выклічнік ад сёрбаць’ (Нас., Янк. 3.). Укр. сьо́рба́ти, рус. дыял. серба́ть, сёрбаць, стерба́ть, ст.-рус. серебати, польск. sarbać, sorbać, siorbać, в.-луж. srěbać, н.-луж. sŕebaś, чэш. střebati, славац. strebať, харв. srȅbati, славен. srẹ́bati, балг. съ́рбам, макед. срба, ст.-слав. сръбати. Прасл. *sьrb‑/*sъrb‑/*serb‑. Бліжэйшыя адпаведнікі: літ. sur̃bti, srė̃bti, лат. surbt, strèbt, лац. sorbeō, sorbēre ‘сёрбаць’, ст.-в.-ням. sürpfeln ‘тс’; гл. Траўтман, 294; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1125; Торп, 445; Брукнер, 481; Махэк₂, 585; Фасмер, 3, 604. Сной₁ (600) узводзіць да і.-е. базы *ser‑bh‑ ‘смактаць’ і сцвярджае роднасць з прасл. *srъkati ‘смактаць, ссаць’, параўн. чэш. srkati, якое Махэк₂ (572) лічыць гукапераймальным. Паводле Глухака (577), абедзве асновы маюць гукапераймальны характар. Борысь (549) прыводзіць апафанічны рад: і.-е. *sr̥b(h)‑/*serb(h)‑/*sreb(h)‑. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1348; ЕСУМ, 5, 493.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарато́рыць ’гаварыць вельмі хутка, скарагаворкай’ (ТСБМ), ’гаварыць хутка, гучна’ (мёрск., Нар. лекс.), ’балбатаць, гаварыць абы-што’ (Ласт., ТС), тарахто́рыць ’балбатаць, лапатаць, сакатаць’ (Скарбы); сюды і тарата́рыць, гл. Параўн. укр. дыял. тарато́рити ’балбатаць, плявузгаць’, рус. тарато́ритъ ’лапатаць’, чэш. trátořiti, славац. trátoriť ’шмат гаварыць, балбатаць’. Прасл. дыял. *tortoriti з прасл. *tortor‑, якое з’яўляецца падвоеным індаеўрапейскім коранем *tor‑ ’гучны; выразны’, магчымы варыянт *ter‑ (Анікін, ОЛА, Исследов., 1984, 284–286). З непадвоеным коранем у серб.-харв. тр̀тосити ’балбатаць не змаўкаючы’, рус. дыял. бато́рить ’балбатаць’, гл. таксама гутарыць, што да *toriti, гл. ЭССЯ, 1, 166; Атрэмбскі, Зб. Романскаму, 72; параўн. таксама славен. trtrati ’шумець, мармытаць’ < *tьr‑tьr‑ (Куркіна, Диал. структура, 86: узводзіць да *terti, гл. церці). Індаеўрапейскія адпаведнікі: літ. tarýti > tar̃ti ’вымавіць; сказаць’, грэч. τορός ’прарэзлівы’, *τορέω ’выразна абвяшчаю; прабіваю’, ст.-інд. tāṛá‑ ’гучны; праніклівы’, хец. tar‑ ’казаць; называць’ (Фасмер, 4, 86–87; Махэк₂, 636; Карскі 2–3, 87; Чарных, 2, 229; Новое в рус. этим., 230; ЕСУМ, 5, 521).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жлоб1 ’жолаб’ (смаргон., Шатал.). З польск. żłób (р. скл. żłoba) ’тс’. Зафіксавана ўжо ў 1589 г. жлобъ (Булыка, Запазыч., 114). Параўн. з поўнагалоссем жолаб.

Жлоб2 ’скнара’ (хойн., Шатал.). Рус. наварас. жло́ба ’тс’, рус., укр. прастамоўе жлоб ’скнара, эгаіст, упарты, неразвіты, цёмны чалавек’, польск. żłób ’цёмны, неразвіты, дурны чалавек’. Параўн. ідыш [žlob] ’правінцыял, дзеравеншчына, грубы, неадукаваны чалавек’, дзе слова, аднак, не этымалагізуецца надзейна. Параўн. яшчэ шалапут (гл.) з магчымасцю экспрэсіўнага азванчэння зычных і польск. непоўнагалоснай формай. Аднак у польск. адпаведная глухая форма, здаецца, адсутнічае, а іначай цяжка тлумачыць бел. форму. Перанос у польск. żłób ’жолаб, яслі’ на ’вясковец’ і далейшае развіццё значэння семантычна неверагодныя. Магчымасць сувязі з żłopać ’піць жадна і гучна’ (параўн. жлокаць): ’той, хто прагна п’е, есць з чвяканнем’ > ’скнара, неадукаваны чалавек’ не выключана, але і не мае дакладнага семантычнага і фармальнага пацвярджэння, хаця і зафіксавана польск. варш. żłopak ’п’яніца’ (Вечаркевіч, Słownik; Тувім, Słownik). Слова амаль не фіксавалася ва ўсх.-слав. лексікаграфіі, хаця вядома ў прастамоўі дастаткова шырока.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зяле́паць ’ціўкаць, пішчаць (пра куранят)’ (ашмян., Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. желіпнутигучна закрычаць’, желіпати ’есці’. Магчыма, прасл. дыялектызм zelp‑a‑ti. Параўн. літ. želpùoti ’балбатаць’, якое, паводле Бугі (Фрэнкель, 1296), роднаснае санскр. jálpati ’мармытаць, гаварыць’. Параўн. у Покарнага (1, 428) і.-е. корань *ghel‑ з падаўжэннем ‑b‑, ‑bh‑: с.-в.-ням. gelpfen ’крычаць, спяваць, прасіць’. Махэк₂ (200) адносіў сюды чэш. chlubiti se, польск. chlubić się ’ганарыцца’, дзе дапускаў змену ch < g; паводле Покарнага, сюды літ. gulbinti ’хваліць’, рус. (без падаўжэння ‑b‑) галиться ’высмейваць’. Калі дапусціць, што корань меў варыянт gʼhel‑ (як *gʼhel‑ ’блішчаць’, прадстаўлены ў зялены, зала, золата, магчыма, меў варыянт *ghel‑, што даў жоўты), ён мог быць падоўжаны ‑p‑ і даць *gʼhel‑p, адкуль зялепаць і інш. Іншая магчымасць — дапушчэнне старажытнага сінкрэтызму свячэння і гучання ў значэнні кораня gʼhel‑ ’блішчаць’ (гл. зялёны), да гэтага схіляюць словы зялепуха, зеляпан (гл.), што захоўваюць, відаць, сувязь з зялёны. Супрун, Baltistica XX (1), 1984, 65–67. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страля́ць ‘пускаць стрэлы, кулі, снарады’, ‘забіваць, расстрэльваць’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Сцяшк., Бяльк., Сл. ПЗБ), стрэля́ць ‘тс’ (ТС, Пятк. 2), страля́ць ‘біць, паліць (пра пярун)’ (Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), ‘гучна лопацца, трэскацца’ (Сл. ПЗБ), сюды ж стрэ́ліць ‘выстраліць’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Байк. і Некр., Стан., ТС), ‘забіць; ударыць’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. стріля́ти, рус. стреля́ть, стараж.-рус. стрѣляти, польск. strzelać, в.-луж. třelić, н.-луж. stśelaś, чэш. střeliti, славац. strielať, серб.-харв. стријѐљити, славен. stréljati, балг. стре́лям, макед. стрела. Прасл. *strěliti вытворнае ад *strěla (гл. страла1), з першасным значэннем ‘пускаць стрэлы’; гл. Фасмер, 3, 774; Бязлай, 3, 327. Сюды ж стрэл ‘выстрал’ (ТСБМ, Нас., Касп., Ласт.), ‘стральба, страляніна’ (Сл. ПЗБ, ТС), страле́ц ‘стралок; паляўнічы’ (ТСБМ, Пятк. 2, Нар. Гом., Сержп., Сцяшк., Барад., Сл. Брэс.), страллё ‘стрэльба’ (Сцяшк. Сл.), стральба́ (стрѣльба) ‘паляванне’ (віц., Яшк. Мясц.), ст.-бел. стреленье ‘выстрал; адзінка вымярэння адлегласці стрэлу, роўная 60–80 м’ (Ст.-бел. лексікон). Гл. таксама стрэльба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)