старажытны горад, які ўпершыню згадваецца пад 1138 у Статуце Смаленскага кн. Расціслава Мсціславіча, потым пад 1173 у Іпацьеўскім летапісе як месца нараджэння ў кн. Рамана Расціславіча сына, у гонар якога ў Л. быў пабудаваны храм св. Міхаіла, у грамаце «Аб пагароддзі і пачэсці» пад 1211—18 згадваецца ў ліку гарадоў, што плацілі даніну смаленскаму епіскапу. Месцазнаходжанне горада дакладна не вызначана. Адзіным месцам магчымай лакалізацыі летапіснага Л., дзе тапанімічныя і археал. звесткі супадаюць з пісьмовым сведчаннем Іпацьеўскага летапісу, з’яўляецца гарадзішча каля в.Лучын ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕГІ́ДА (сучаснае гарадзішчаТэль-эль-Мутэсялім на Пн Ізраіля),
старажытны горад і крэпасць на скрыжаванні важных у старажытнасці гандл. шляхоў Пярэдняй Азіі. Узнікненне М. адносяць да сярэдзіны 4-га тыс. да н.э. Да канца 2-га тыс. да н.э. належаў ханаанеям. У пач. 2-га тыс. да н.э. ў М. знаходзіўся егіпецкі намеснік; у 1502 да н.э. фараон Тутмос III разрабаваў М. У канцы 2-га тыс. да н.э. М. заваяваны ізраільцянамі. Пасля разбурэння ў 732 да н.э. Тыглатпаласарам III тут узнікла асірыйская крэпасць. Да 6—4 ст. да н.э. адносяцца рэшткі персідскага горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́ЎСКІ ЦАРКО́ЎНА-АРХЕАЛАГІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й.
Адкрыты ў 1915 у г. Мсціслаў Магілёўскай губ. пры духоўным вучылішчы. У 1923 меў 1157 экспанатаў; аддзелы: археал., нумізматычны, этнагр., царк. старажытнасцей, 100-годдзя вучылішча. Сярод экспанатаў косці маманта з кар’ера мясц. цагельні, каменныя сякеры і кераміка з гарадзішча, манеты ВКЛ, Рус. дзяржавы 17—18 ст., старадрукі і рукапісныя царк. кнігі, узоры нар. адзення, с.-г. прылады працы, вырабы з лазы, лыка, дрэва. У 1924 створаны аддзелы: прыродна-гіст., мастацка-прамысловы, бібліяграфічны. Пры музеі дзейнічалі гурткі краязнаўцаў і аховы гіст. помнікаў, быў выпрацаваны статут музея. Экспанаты загінулі ў час Вял.Айч. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЛЕ́ПЫ,
вёска ў Прылепскім с/с Смалявіцкага р-на Мінскай вобл., на р. Усяжа. Цэнтр калгаса. За 21 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Смалявічы, 31 км ад Мінска. 477 ж., 164 двары (2000). Цэхі па вытв-сці макаронных вырабаў, газіраваных напіткаў, дрэваапрацоўчы. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. У П. гарадзішча і за 1,5 км на У ад вёскі курганны могільнік (3-я чвэрць 1-га тыс.н.э.). У Вял.Айч. вайну дзейнічала Прылепскае патрыятычнае падполле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ТРА (ням. Rethra, слав. Радыгашч, Радгашч),
рэлігійны цэнтр і ўмацаванне 10—11 ст. прыбалт. зах.-слав. племя радарыяў (ратараў, ратран), якое ўваходзіла ў саюз плямён люцічаў; цяпер — гарадзішча каля г. Фельдберг (Германія). У 1068 разбурана войскамі епіскапа Бурхарда II Гальберштацкага, а ў пач. 12 ст. — імператарам Лотарам III. Звесткі аб Р. сучаснікаў-храністаў Адама Брэменскага і Цітмара Мерзебургскага пацверджаны раскопкамі ням. археолага К.Шухарта (1922). Р. была абкружана 2 землянымі валамі з 3 вял. і 3 малымі вежамі з брамамі. У цэнтры быў драўляны храм бога сонца і агню Радагаста, ці Сварожыча. Каля храма выяўлены рэшткі 10 жылых пабудоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
таўка́чСт.-бел. Востраў сярод балота.
□ ур. Таўка́ч (гарадзішча на астраўку сярод балота, парослае лесам) каля в. Гаравыя Пол. («Савецкая краіна», 1932, № 5, травень, 76), в. Таўкачоўка Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ГАРКУ́ША (Іван Федасеевіч) (29.4.1896, с.Гарадзішча Чаркаскай вобл., Украіна — 6.8.1970),
бел. савецкі глебазнавец. Акад.АН Беларусі (1961), Акадэміі агр. навук (1959), д-рс.-г.н., праф. (1954). Засл. дз. нав. Беларусі (1956). Скончыў Херсонскі с.-г.ін-т (1928). З 1933 ва Усесаюзным ін-це ўгнаенняў, агратэхнікі і аграглебазнаўства, з 1942 дырэктар лабараторыі Туркменскага філіяла АНСССР. З 1944 прарэктар, у 1952—65 рэктар БСГА. Навук. працы па эвалюцыі дзярнова-падзолістых і тарфяна-балотных глеб пад уздзеяннем акультурвання. Прэмія імя Вільямса (1947, 1957) АНСССР. Аўтар падручніка «Глебазнаўства» (1940, 6-е выд. 1962) і манаграфіі «Акультурванне глеб як сучасны этап глебаўтварэння» (1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛА́К-АРЦЯМО́ЎСКІ (Пётр Пятровіч) (27.1.1790, г.Гарадзішча Чаркаскай вобл., Украіна — 13.10.1865),
украінскі паэт, байкапісец, родапачынальнік жанру балады ва ўкр. л-ры. Вучыўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі (да 1813). Скончыў Харкаўскі ун-т (1821). З 1825 прафесар, у 1841—49 рэктар гэтага ун-та. Арыгінальныя творы Гулака-Арцямоўскага прасякнуты гумарам і песеннасцю, нар. матывамі (байкі «Пан і сабака», 1818; «Бацька і сын», 1827; балада «Твардоўскі», 1827, і інш.). Перакладаў на рус. мову творы Гарацыя, Ж.Ж.Русо, Дж.Мільтана, А.Міцкевіча. На бел. мову асобныя творы Гулака-Арцямоўскага пераклалі Э.Валасевіч, П.Місько.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХЕАЛАГІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й «БЯРЭ́СЦЕ».
Заснаваны ў 1972, адкрыты 2.3.1982 на тэр. Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці як філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея ў спецыяльна пабудаваным будынку. 14 экспазіцыйных залаў, пл. экспазіцыі 2400 м², больш за 40 тыс. экспанатаў (1995). Знаёміць з паліт., эканам. і культ. развіццём Бярэсця ў 11—14 ст. Аснову экспазіцыі складаюць больш за 30 драўляных жылых і гасп. пабудоў, рэшткі маставых, частаколы і інш. збудаванні, выяўленыя ў выніку археал. раскопак Берасцейскага гарадзішча, якія дзякуючы кансервавальным якасцям магутнага культ. пласта добра захаваліся на выш. да 12 вянкоў. Сярод экспанатаў прылады працы, прадметы побыту, упрыгожанні, а таксама рэдкія знаходкі — самшытавы грэбень з выразанымі кірылічнымі літарамі, касцяныя мастыхін, пісала, шахматная фігурка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РАЎНА,
вёска ў Беларусі, у Горацкім с/с Лепельскага р-на Віцебскай вобл. За 7 км на У ад Лепеля, 122 км ад Віцебска, на аўтадарозе Лепель—Чашнікі. 164 ж., 72 двары (1995). Пач. школа, клуб, б-ка. Каля вёскі гарадзішча днепра-дзвінскай (3—5 ст.н.э.) і банцараўскай (6—8 ст.н.э.) культур.
У гіст. крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1503, калі на гэта сяло разам з Лепелем (сучасная назва в. Стары Лепель) атрымаў пацвярджэнне віцебскі касцёл. З 1541 уласнасць віленскага капітула, з 1586 — Льва Сапегі. У 1897 было 549 ж., 80 двароў. З 1923 Б. ў Бачэйкаўскім пав. Віцебскай губ., з 1924 у Лепельскім р-не. У 1970 у Бораўне 259 ж., 81 двор.