СЕ́НГЕР, Сангер (Sanger) Фрэдэрык (н. 13.8.1918, Рэндкамб, Вялікабрытанія), англійскі біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1954). Ганаровычл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1958). Д-р філасофіі (1943). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1939). У 1944 у Мед. даследчым савеце, з 1951 кіраўнік аддзела хіміі бялку лабараторыі малекулярнай біялогіі Кембрыджскага ун-та. Навук. працы па вызначэнні структур малекул бялкоў і нуклеінавых к-т. Вызначыў хім. будову малекулы інсуліну і першасную структуру гена, які кадзіруе сінтэз інсуліну. Прапанаваў метад расшыфроўкі першаснай структуры ДНК, заснаваны на ферментатыўным сінтэзе высокарадыеактыўнай камплементарнай паслядоўнасці. Нобелеўскія прэміі 1958, 1980 (разам з П.Бергам і У.Гілбертам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІЯПАРЭ́ЛІ ((Schiaparelli) Джавані Вірджыніо) (14.3.1835, г. Савільяна, Італія — 4.7.1910),
італьянскі астраном. Замежны чл.-кар. (1874) і ганаровычл. (1904) Пецярбургскай АН. Скончыў Турынскі ун-т (1854). З 1859 у Пулкаўскай абсерваторыі. З 1860 у астр. абсерваторыі ў Мілане (у 1862—90 дырэктар). Навук. працы па даследаванні планет, камет і падвойных зорак, а таксама гісторыі астраноміі, матэматыцы і метэаралогіі. Распрацаваў тэорыю метэораў і ўстанавіў сувязь метэорных патокаў з каметамі (1866). Выявіў на паверхні Марса сетку тонкіх ліній, т.зв. «каналаў» (1877), гіпотэза аб штучным паходжанні якіх не атрымала пацвярджэння. Правёў грунтоўныя назіранні Меркурыя і Венеры.
Літ.:
Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ.М., 1966. С. 411—418.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ДАЙ ((Kodály) Золтан) (16.12.1882, г. Кечкемет, Венгрыя — 6.3.1967),
венгерскі кампазітар, музыказнавец-фалькларыст, педагог; адзін з заснавальнікаў венг. кампазітарскай школы 20 ст.Чл.Венг.АН (з 1943, у 1946—49 прэзідэнт). Ганаровычл.Бельг.АН (1957), ганаровыпраф. Маск. кансерваторыі (1963). Скончыў Акадэмію музыкі (1905) і ун-т (1906) у Будапешце. З 1907 выкладаў у Вышэйшай муз. школе (у 1919 і 1921—40 віцэ-дырэктар). З 1905 вывучаў венг.муз. фальклор, запісаў каля 3,5 тыс.нар. напеваў і танц. мелодый. Разам з Б.Бартакам выявіў найб.стараж. пласт венг.муз. фальклору, заснаваны на пентатоніцы. Яго музыцы, глыбока нац. у сваёй аснове, характэрны арганічны сплаў класічнай еўрап. традыцыі і муз. стылістыкі пач. 20 ст., спалучэнне тэндэнцый неакласіцызму, рамантызму і імпрэсіянізму. Вядомасць К. прынеслі «Венгерскі псалом» (1923) і героіка-камічная опера «Хары Янаш» (1926). Сярод інш. твораў: опера «Секейская прадзільня» (паст. 1924); «Будаварскі Te Deum» (з арганам, 1936), Missa brevis (1944) для хору, салістаў і арк.; сімфонія (1961), «Танцы з Марашсека» (1930), «Танцы з Галанты» (1933), канцэрт (1940) для сімф. аркестра; камерна-інстр. ансамблі («Венгерскае ронда», 1917); п’есы для фп.; хары a cappella; цыклы песень для голасу з фп. Аўтар падручнікаў па спевах, метадычных зборнікаў па муз. выхаванні і інш. Прэзідэнт Міжнар.т-ванар. музыкі, Міжнар.т-вамуз. выхавання (абодвух з 1963). Прэміі імя Л.Кошута 1948, 1952, 1957.
Літ. тв.: Рус.пер. — Венгерская народная музыка. Будапешт, 1961.
Літ.:
Мартынов И.И. Золган Кодай. 2 изд. М., 1983;
Эсе Л. Золтан Кодай: День за днем: Пер. с венг.М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
runda
ж.спарт.
1. круг; кола; (на бегавой дарожцы і да т.п.);
runda honorowa — ганаровы круг;
2. круг; тур; раунд
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АТРЫГА́НЬЕЎ (Мікалай Аляксеевіч) (1823, Чарнігаўская вобласць — 14.6.1892),
рускі жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскім ін-це інжынераў шляхоў зносін. У 1845—48 служыў на Каўказе. Удзельнік «Т-ва выставак маст. твораў». З 1860-х г. наведваў Беларусь, з пач. 1880-х г. да канца жыцця жыў у Магілёўскай губ., там і памёр. Пісаў пейзажы: «Краявід у Магілёўскай губерні» (Пецярбургская АМ за гэты пейзаж прысвоіла Атрыганьеву званне «Ганаровы вольны супольнік»), «Восень», «Вечар» (усе ў 1886), «Перад заходам сонца» (1889), «Дубовы гай» і «Пасля дажджу» (1890) і інш. У Нац.маст. музеі Беларусі карціны «Вечар у Мінскай губерні (Пейзаж з капліцай)» (1854), «Расшчэплены дуб» (1889).
М.Атрыганьеў. Вечар у Мінскай губерні (Пейзаж э капліцай). 1854.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ШКАВІЧ, Боскавіч (Bošković) Руджар Іосіп (18.5.1711, г. Дуброўнік, Харватыя — 13.2.1787), харвацкі фізік, матэматык і астраном. Чл.-кар. Французскай АН (з 1759), замежны ганаровычл. Пецярбургскай АН (з 1760), чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (з 1761). Вучыўся ў Рымскай калегіі. З 1773 працаваў у Францыі. Зрабіў вымярэнне дугі мерыдыяна ў 2 градусы паміж Рымам і Рыміні (1755). Вывучаў форму Зямлі, тэорыю руху камет, даў матэм. тэорыю некаторых астр. інструментаў. У гал. працы «Тэорыя натуральнай філасофіі...» (1758) развіў тэорыю будовы рэчыва і выказаў гіпотэзу пра залежнасць сіл узаемадзеяння паміж часцінкамі ад адлегласці.
Літ.:
Кольман Э. Жизнь и научная деятельность Руджера Бошковича (1711—1787) // Вопросы истории, естествознания и техники. М., 1956. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЙЦАЎ (Васіль Раманавіч) (10.3.1878, в. Забялышын Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. — 6.7.1964),
савецкі хірург. Брат І.Р.Брайцава і Я.Брайцава. Акад.АМНСССР (1945). Засл. дз. нав. РСФСР (1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1906). У 1911—13 земскі ўрач у Пінску. З 1919 у Вышэйшай мед. школе, Цэнтр. клінічнай бальніцы імя М.А.Сямашкі, з 1937 адначасова ў Цэнтр. ін-це ўдасканалення ўрачоў у Маскве. Навук. працы па праблемах раку прамой кішкі, лячэнні язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі, пластыцы стрававода, метадах лячэння раненняў крывяносных сасудаў і перыферычных нерв. ствалоў. Ганаровычл.Хірург.т-ва Беларусі.
Тв.:
Острый аппендицит. М., 1946;
Заболевания прямой кишки. М., 1952;
Врожденные (дизонтогенетические) образования средостения и лёгких. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАЗЦО́Ў (Сяргей Уладзіміравіч) (5.7.1901, Масква — 8.5.1992),
рускі тэатр. дзеяч, акцёр і рэжысёр. Нар.арт.СССР (1954). Герой Сац. Працы (1971). З 1931 кіраўнік Цэнтр.т-ра лялек у Маскве. Распрацаваў тэорыю і методыку т-ра, стварыў рэпертуар, выхаваў плеяду акцёраў і рэжысёраў. З 1973 праф.Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва. Прэзідэнт Міжнар. саюза лялечнікаў (з 1976, з 1984 ганаровы прэзідэнт) і Сав. цэнтра гэтай арг-цыі (з 1958). Працаваў таксама ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1946, Дзярж. прэмія Расіі 1967, Ленінская прэмія 1984.
Тв.:
О том, что я увидел, узнал и понял во время двух поездок в Лондон. М., 1957;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПА́РЫН (Аляксандр Іванавіч) (2.3.1894, г. Угліч, Расія — 21.4.1980),
савецкі вучоны-біяхімік, грамадскі дзеяч. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. 1939), ганаровычл. акадэмій навук Балгарыі, ГДР, Кубы, Іспаніі, Італіі. Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917). З 1929 праф. гэтага ун-та. У 1935 з А.М.Бахам арганізаваў Ін-т біяхіміі АНСССР, з 1946 яго дырэктар. Навук. працы па біяхіміі раслін, праблеме ўзнікнення жыцця на Зямлі. Заснавальнік эвалюцыйнай біяхіміі, вучэння пра хім. эвалюцыю дабіялагічнага перыяду развіцця жыцця. Ленінская прэмія 1974. Залатыя медалі імя І.І.Мечнікава (1960) і М.В.Ламаносава (1979).
Тв.:
Возникновение жизни на Земле. 3 изд. М., 1957;
Жизнь, ее природа, происхождение и развитие. 2 изд. М., 1968.
пісьменнік, публіцыст, краязнавец. Ганаровы куратар школ Віцебскай губ. У 1842—49 выдаваў час. «Rubon» («Рубон»), супрацоўнічаў у час. «Tygodnik Petersburski» («Пецярбургскі штотыднёвік»), «Athenaeum» («Атэнэум») і інш. Актыўны чл. Віленскай археал. камісіі. Садзейнічаў адкрыццю Віленскага музея старажытнасцей, якому перадаў сваю калекцыю знаходак з Падзвіння і матэрыялы апісання Зах. Дзвіны. Шмат вандраваў па Падзвінні, апісаў значную колькасць населеных пунктаў краю. Апубл.этнагр.-краязнаўчы нарыс «Падарожжа па малых дарогах» (т. 1—2, 1841), аповесці «Сястра Гертруда» (1842), «Новая вандроўка па малых дарогах» (т. 1—2, 1852), «Старая паненка» (1855), якія часткова засн. на бел. матэрыяле. Аўтар вершаванай «Камедыі», апавяданняў і вершаў на польск. мове.