летні сорт яблыні селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Атрыманы з сеянцаў сорту Лаўфам свабодным апыленнем. На Беларусі перспектыўны для вырошчвання ў прамысл. і прысядзібных садах.
Дрэва сярэднярослае, з кронай сярэдняй гушчыні, круглаватай формы, расце хутка. Сорт высокаўраджайны, сярэднеўстойлівы да паршы. Пладаносіць на клонавых прышчэпах на З-і год пасля пасадкі, на насенных — на 5-ы год. Плады буйныя (сярэдняя маса 160 г), правільнай круглавата-канічнай формы. Асн. афарбоўка зялёная, покрыўная — размытая цёмна-чырвоная. Мякаць белая, сярэдняй шчыльнасці, сакаўная, салодкая, са слабым пахам. Збор пладоў у жн.; захоўваюцца месяц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛЕ́ВЫ ШАРЛО́ТЫ АСТРАВЫ́ (Queen Charlotte Islands),
архіпелаг у Ціхім ак., каля ўзбярэжжа Канады (прав.Брыт. Калумбія). Пл. 10,3 тыс.км². Нас. больш за 3 тыс.чал.Буйныя а-вы — Грэям (выш. да 1250 м) і Морсбі. Належаць да знешняга пояса кан. горнай сістэмы Кардыльераў, часткова затопленага. Зах. берагі гарыстыя, фіёрдавыя. На ПнУ шырокая нізіна з унутр. бухтай Масет. Радовішчы каменнага вугалю. Клімат умераны, вельмі вільготны. Хвойныя лясы. Лесанарыхтоўка, рыбалоўства. Правінцыяльны парк Найкун. Гал. населены пункт — Куін-Шарлот. Адкрыты ў 1774 ісп. экспедыцыяй Х.Перэса. Названы ў гонар англ. каралевы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯНЕ́Ц (Asplenium),
род папарацей сям. аспленіевых. Каля 700 відаў. Пашыраны па ўсіх кантынентах. Растуць на вапнавых скалах.
Шматгадовыя травяністыя, наземныя, наскальныя ці эпіфітныя расліны выш, да 15 см з кароткім верт. ці паўзучым карэнішчам. У тропіках — буйныя, з перыстым ці суцэльным лісцем даўж. да 2 м, тоўстым карэнішчам і масай зблытаных каранёў, утвараюць падабенства гнёздаў на ствалах і галінах дрэў (гнездавыя эпіфіты). Сорусы лінейныя, уздоўж бакавых жылак ніжняй паверхні ліста, пакрыты плеўкай індузія. Многія віды ўтвараюць на лісці вывадкавыя пупышкі для вегетатыўнага размнажэння. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВЕ́ТКАВЫ ПЫЛО́К,
сукупнасць пылковых зерняў (пылінак), якія ўтвараюцца ў гнёздах пыльніка (мікраспарангіях) і служаць для палавога ўзнаўлення. Складаецца з асобных пылінак, што могуць заставацца ў мацярынскай абалонцы. Яны злучаны ў тэтрады і больш буйныя групы па 8, 12, 16, 32. Спосабы злучэнняў К.п. ў розных сямействаў адрозніваюцца і з’яўляюцца сістэм. адзнакай. У ветраапыляльных раслін К.п. сухі, з гладкай паверхняй, са спец. прыстасаваннямі для пераносу ветрам, у энтамафільных — буйны, клейкі, з яркім колерам і пахам для прываблівання насякомых. Назапашваецца пчоламі ў выглядзе пяргі і інш. насякомымі для кармлення лічынак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ПЫСКІЯ КАФЛЯ́НЫЯ ПРАДПРЫЕ́МСТВЫ.
Дзейнічалі з 1860 да 1914 у г. Копысь Горацкага пав. (цяпер г.п. Копысь у Аршанскім р-не Віцебскай вобл.). Уключалі 4 кафляныя і кафляна-ганчарныя мануфактуры, кафляна-ганчарную ф-ку, 2 з-ды (кафляны і кафляна-глазурны). Выпускалі кафлю, тэракоту, пазалочанае аздабленне для печаў, вазоны для кветак, сподкі з малюнкамі, паліву для кафляных і ганчарных з-даў. Найб.буйныя прадпрыемствы мелі конныя, газавыя (10 к. с.) і нафтавыя (40 к. с.) рухавікі. У розныя гады працавалі ад 9 да 131 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСКІ́Я СЛАНЫ́ (Mirounga),
род цюленевых атр. ластаногіх. 2 віды. Паўд. М.с. (M. leonina) пашыраны ў Паўд. паўшар’і (а-вы Кергелен, Макуоры, Паўд. Георгія і інш.), паўн. (M. angustirostris) — на ўзбярэжжы Мексікі і Каліфорніі. Сезонна мігрыруюць. Жывуць статкамі.
Найб. буйныя з ластаногіх: самцы даўж. да 6,5 м, маса да 3,5 т, самкі драбнейшыя. Валасяное покрыва кароткае, афарбоўка — ад светла-бурай да карычневай. На канцы морды ў самцоў скурны мяшок («хобат», адсюль назва) даўж 40—80 см. Кормяцца галаваногімі малюскамі, рыбай. Палігамы, у гарэме да 20 самак. Нараджаюць 1 дзіцяня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАПЕ́РСТАЎКА (Digitalis),
род кветкавых раслін сям. залознікавых. Каля 35 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Зах. Азіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 від — Н. буйнакветная (D. grandiflora). Трапляецца ў хмызняках, на ўзлесках. Культывуецца Н. пурпуровая (D. purpurea).
Двух- і шматгадовыя травяністыя расліны, радзей кусты і паўкусты. Сцёблы прамыя, негалінастыя Лісце чаргаванае, суцэльнае, ланцэтападобнае або прадаўгавата-яйцападобнае. Кветкі ў верхавінкавых густых гронкападобных суквеццях, няправільныя, пераважна буйныя, жоўтыя, пурпуровыя, рудаватыя. Вяночак двухгубы, званочкавы, нагадвае напарстак (адсюль назва) або шарападобна ўздуты. Плод — каробачка. Трава Н. (пераважна лісце) выкарыстоўваецца ў медыцыне. Лек. і дэкар. расліны. Ядавітыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПІРО́ЎКА, Алебастравы, Белы наліў,
раннялетні сорт яблыні народнай селекцыі. Пашыраны на Беларусі; на паўн. усходзе часта падмярзае.
Дрэва сярэднярослае з круглявай кронай. Пладаносіць пасля пасадкі на 4—5 на клонавых прышчэпах — на 2—3 год. Зімаўстойлівы. Плады сярэдняй велічыні, на маладых дрэвах буйныя, круглавата-канічныя, часам маюць шво (вострая падоўжная складка скуркі плода). Афарбоўка белавата-жоўтая з шэра-зялёнымі кропкамі. Скурка ўкрыта васковым налётам, гладкая, тонкая. Мякаць белая, рыхлая, далікатная, сакавітая, буйназярністая, кісла-салодкая, пры пераспяванні мучністая. Захоўваецца не болей як 2 тыдні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНОЧНАКАЎКА́ЗСКАЯ ПАРО́ДАавечак.
Выведзена у 1944—61 у Стаўрапольскім краі скрыжаваннем матак стаўрапольскай пароды і бараноў лінкольн і ромні-марш. Паўтанкарунныя, мяса-воўнавага кірунку.
Жывёлы буйныя, грудзі і кумпякі шырокія, галава кароткая, шырокая, бязрогая. Маса бараноў да 115 кг, матак да 60 кг. Воўна аднародная, з раўнамернай пакручастасцю, даўж. 12—13 см. Настрыг з бараноў 9—13, з матак 5,8—6,5 кг, выхад чыстай воўны 55—58%. Плоднасць 130—140 ягнят на 100 матак. Гадуюць на Паўн. Каўказе, у Закаўказзі, цэнтр. абласцях Расіі, Казахстане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫГО́ЖАЯ ЯФІ́МАВА,
сорт груш, выведзены У.А.Яфімавым ад скрыжавання сартоў Танкаветкі і Любіміцы Клапа. Раянаваны па Мінскай вобл.
Дрэва сярэднярослае, з шырокапірамідальнай кронай. Пладаносіць на 6—7-ы год пасля пасадкі. Адрозніваецца ўраджайнасцю, зімаўстойлівасцю, сярэдняй устойлівасцю да паршы, адноснай устойлівасцю да бактэрыяльнага раку. Плады сярэдняй велічыні, правільнай грушападобнай формы. Скурка жаўтавата-зялёная з інтэнсіўным ярка-кармінавым румянцам. Падскуркавыя кропкі буйныя, бурага колеру. Мякаць сакавітая, масляністая, крыху аскомістая, кісла-салодкая. Спажывецкая спеласць настае ў пач. верасня. Лёжкасць каля 2 тыдняў.