ФІТАФТО́РА (Phytophthora),

род ааміцэтавых грыбоў сям. пітыевых. Каля 70 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 6 відаў. Найб. вядомыя Ф.: інфестанс (Ph. infestans), бэзавая (Ph. syringae), какторум (Ph. cactorum), сунічная (Ph. fragariae), эрытрасептыка (Ph. erythroseptica). Паразіты, узбуджальнікі фітафтарозу с.-г. і дзікарослых раслін.

Міцэлій аднаклетачны, разгалінаваны, развіваецца ў тканках раслін-гаспадароў. Канідыяносцы буйныя, простыя або слаба разгалінаваныя, утвараюць шчыльны бураваты ці белаваты налёт. Канідыі шарападобныя, маюць двухжгуцікавыя зааспоры, якія распаўсюджваюцца з вадой. Ааспоры шарападобныя, светла-бурыя.

С.​І.​Бельская.

т. 16, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)