1. Мыючы, ачысціць ад чаго‑н.; вымыць. Я толькі цяпер заўважаю на Міхайлавых далонях чорныя крапінкі. Іх не адмылі ні вада, ні час.Даніленка.А маці цэлы экзамен учынілі [жандары], загадалі ёй вагон звонку адмыць.Лынькоў.// Мыццём зняць, вывесці (плямы, пахі і пад.). Адмыць чарнільныя плямы. □ Рукі пахнуць травой — лебядой, Сырадоем і кропам. Гэтых пахаў ніякай вадой Не адмыеш ні троху.Гілевіч.//перан. Зняць віну, ганьбу, грэх, вярнуць гонар. [Змітрок:] — Бруд, калі ён зверху, адмываецца, а вось калі душа чорная, яе ніколі не адмыеш!Ваданосаў.Нікому, нават Кастусю, ніколі.. [Толя] аб гэтым не гаварыў. Нічым, здавалася яму, нават тысячай забітых ім фашыстаў, нельга будзе хоць трохі адмыць з яго страшную ганьбу.Брыль.
2. Размываючы плынню, патокам, аддзяліць. Рака адмыла частку берага.
3.Спец.Аддзяліць, ачысціць ад прымесей прамываннем. Адмыць залаты пясок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адрэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак.
1.што. Аддзяліць частку чаго‑н. рэжучым інструментам. Выняўшы свежую, дамашняй выпечкі, буханку хлеба, [цётка] адрэзала акраец.Скрыпка.Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж.Прыказка.
2.што. Аддзяліць частку зямельнага ўчастка. [Якуб] не раз абводзіў вачыма раўніну Жагулавага поля, абкружанага з усіх бакоў высокай сцяной бору, і стараўся ўгадаць, з якога боку адрэжуць у Жагулы лішні кусок зямлі, дзе давядзецца Якубу забудавацца.Крапіва.Карычанцы прыйшлі, каб ім панскай зямлі адрэзалі па кавалку.Скрыган.
3.што, адчагошто. Аддзяліць, разлучыць, пазбавіўшы зносін, сувязі з кім‑, чым‑н. Адрэзаць авангард ад галоўных сіл.
4.што. Перагарадзіць (дарогу, праход і пад.). Трэба было хутчэй дапаўзці да лесу, пакуль браневікі не адрэзалі нам дарогу.Карпюк.Матка развязвае матузы ад фартуха, становячыся бліжэй да дзвярэй, каб адрэзаць Міколку ўсякія шляхі да адступлення.Лынькоў.// Зрабіць немагчымым дасягненне якой‑н. мэты. Некалькі разоў парываўся [Іван] вярнуцца .. назад дадому, але жонка адрэзала ўсе шляхі да гэтага звароту: перасварылася з усім калгасам.Васілевіч.
5.без дап.Разм. Рэзка і ў катэгарычнай форме сказаць, заявіць. [Камендант:] — Кідай зброю!.. — І не падумаю, — адрэзала Юзя.Бажко.— Мне з вамі няма аб чым гаварыць, — адрэзала Ніна і пакінула Гаркуна пасярод хаты.Гроднеў.
•••
Як (нажом) адрэзаць — катэгарычна (сказаць), рашуча прыпыніць якое‑н. дзеянне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсы́паць, ‑сы́плю, ‑сы́плеш, ‑сы́пле; зак.
Аддзяліць частку якога‑н. сыпкага рэчыва або дробных прадметаў, перасыпаўшы куды‑н. Адсыпаць мукі. □ — А ты не бядуй, — уцешыла дзяўчынка Косціка, — У наступны раз я навучу цябе, як зачараваць гарлачык. Тады набярэш поўны. А зараз дай я табе трохі адсыплю.Даніленка.
адсыпа́ць1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да адсы́паць.
адсыпа́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.да адаспа́ць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Раздзяліць, правёўшы межы, граніцы. Размежаваць поле. □ Старыя сябры і прыяцелі, Турсевіч і Лабановіч, размясціліся ў кватэры найлепшым чынам. Усё падзялілі, размежавалі, і ніводзін ні ў чым не замінаў другому.Колас.
2.перан.Аддзяліць, адмежаваць адно (аднаго) ад другога. Адкрыла [Стэфа] вочы, але не адразу размежавала тое, што перажыла, і тое, што ўбачыла.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяло́кIIм. (яйка) Wéiße n -n (im Ei), Éiweiß n -es;
узбі́ты бяло́ккул. geschlágenes Éiweiß, Éischnee m -s;
аддзялі́ць бяло́к ад жаўтка́ das Éiweiß vom Éigelb trénnen, Ei trénnen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
2. (сашчаміць разам) (mit der Stécknadel) zusámmenheften vt, zusámmenstecken vt;
3. (зраніць) durchstéchen*vt, zerstéchen*vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Наодлукі ’абы-як (рабіць)’ (беласт., Ніва, 5 жніўня 1979 г.), параўн. укр.наодлуці ’аддзяліўшыся’. Семантычна цяжка звязаць беларускае і ўкраінскае словы; магчыма, да адлучыць ’аддзяліць’ (гл. лучыць) у сэнсе ’адвязацца, адчапіцца’, тады першапачатковае значэнне прыслоўя было б ’абы адвязацца (рабіць)’. Фармальна суадноснае серб.-харв.ддлука ’рашэнне’ дэманструе процілеглую семантыку як вытворнае ад дзеяслова одлучити ’скончыць, падвесці вынікі і пад.’ Іншая версія: да лука ’выгін, крывізна’, *на‑од‑лукі адпавядала б семантычна рус. ’вкривь и вкось’, параўн. улукаткі ’зігзагамі (бегчы)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Како́хнуць ’цяжка ўздыхнуць’: «Не какохня няродная маці па чужому дзіцяці» (Косіч, 2, 26). Бел. слова нельга аддзяліць ад рус.бран.какохнуць ’стагнаць ад болю’, смал.кохнуть ’для перадачы стогнаў хворага’ і інш. Мясцовая інавацыя на базе гукапераймальнага слова. Пры гэтым бел. слова з бран. адпаведнікам, відаць, яшчэ больш абмежаванае па геаграфіі. Па структуры гэта лексема — утварэнне з рэдуплікацыяй першага складу, не выключана, што пад уплывам канструкцыі кох‑кох або наогул на яе базе. Магчыма, бел.кохлік ’кашаль’ (гл).
1.Аддзяліць, адгарадзіць, павесіўшы што‑н. (штору, занавеску і пад.). [Юрканс] адпяў свой ложак у кутку тоўстай коўдрай і займеў нешта накшталт асобнага пакоя.Броўка.
2. Адвязаць пасак (падпінак). Боганчык успомніў, што жарабок не кормлены з начы. Вярнуўшыся раніцай з Карчаватак, ён кінуў яго пад асверам на двары нераспрэжанага. Не адпяў нават, забыўся.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)