шэрсць, поўсць, пільсць / цвёрдая: шчацінне, шчаціна / авечая: воўна / цвёрдая: шчэць (разм.) / авечая: руно (кніжн. паэт.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

bristle

[ˈbrɪsəl]

1.

n.

1) шчаці́ньне n., шчэць f.

2) шту́чнае шчаці́ньне

a brush with nylon bristles — шчо́тка з нэйлёнавай шчаці́наю

2.

v.i.

1) ашчаці́ньвацца, натапы́рвацца, станаві́цца ду́бам

Dog’s hair bristled — Шэрсьць у саба́кі ста́ла ду́бам (натапы́рылася)

The dog bristled — Саба́ка ашчаці́ніўся

2) выка́зваць злосьць, раздражне́ньне

3.

v.t.

1) пакрыва́ць шчаці́ньнем

2) тапы́рыць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

По́ршні мн. л. ’абутак з кавалка ялавай або свіной сырамятнай скуры’ (ТСБМ, Анім.), рус. по́ршни, по́рушни ’абутак, зроблены з загнутага кавалка скуры з поўсцю’, ’гатунак абутку з адрэзанага кавалка скуры, сандалі’, по́рошень ’тс’. Не зусім ясна. Фасмер пагаджаецца з Сабалеўскім (Фасмер, 3, 337), выводзячы слова ад порт > порчни > поршни (гл. порт); Вахрас (Наим. об., 161) збліжае рус. і бел. поршни/поршні з порхлый/порхлы ’рыхлы, мяккі’, што падаецца семантычна далёкім, аднак уключае названыя словы ў шырокае гняздо прасл. *pъrxъ ’россып: бухматасць’. Малаверагодным падаецца старажытнае германскае запазычанне, бо падабенства (гл. Лявіцкі, 2, 98) прасочваюцца ў ням. Borste ’шчацінне, шчэць’, дзе другую частку слова можна звязаць з Riester ’кавалак скуры для рамонту абутку’, дац. ros ’абрэзкі’, нарв. дыял. rus ’шкарлупінне, скурка’, ст.-ісл. holdrosa ’мяса са скурай’, ням. rauh ’шурпаты, грубы, неапрацаваны’, англ. rough ’тс’, ст.-англ. rūh ’пакрыты валасамі’. Тады поршні — утварэнне з прыстаўкай по- ад *‑rug‑/*‑rъg > *‑ruz‑/*‑rъz‑ > *‑rus‑/*‑rъs‑. Паводле Краўчука (Бел.-укр. ізал., 37), рус. по́ршни ’від прымітыўнага абутку’ разам з бо́ршни ’чаравікі з аднаго кавалка скуры без падэшваў і абцасаў’ праз рус. смал. борсни́ ’скураныя пасталы’, бел. барсні ’лапці з пяньковых вяровак’ узыходзяць да барсаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)