Набе́раткі ’набедрыкі, збруя’ (Бяльк.), набераткі ’паўшоры’ (маладз., Янк. Мат.), на́берадкі ’шляя’ (лаг., маладз., Шатал, Сл. ПЗБ). Відаць, дэфармаванае ў выніку дээтымалагізацыі набёдрыкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пад(г)у́за ’шляя’ (Нас., Гарэц.), падгу́зак ’частка збруі’ (Мат. Гом.), падгу́зы мн. ’набедрыкі’ (Сл. ПЗБ). Да слав.ǫz‑ęz‑ (гл. вуза, вузел, вязаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́бадры ’шоры, шляя’ (БРС), ’шлеі, частка збруі’ (Янк. БФ. 297, слуц., Сл. бел. нар. фраз.), ’медныя бляхі для збруі’ (Лупсякоў, Фальк. Гом.), на́бадрыкі ’шоры’ (стаўбц., Нар. сл.). Відаць, фанетычна змененае набе́дры, набе́дрыкі (набэ́дрыкі) ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шо́рный
1. шле́йны;
шо́рная у́пряжь шле́йная ву́праж, шляя́;
2.(относящийся к изготовлению шорных изделий) ры́марскі;
шо́рная мастерска́я ры́марская майстэ́рня;
шо́рные изде́лия ры́марскія вы́рабы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Нары́тнікі ’набедрыкі’ (Некр., ТС, Мат. Гом.), ’шляя’ (Маслен.; чач., Жыв. сл.), ’паўшоры’ (рэч., Нар. сл.), наритнікі ’набедрыкі’ (кір., Нар. сл.; гом., Мат. Гом.), нарыткі ’тс’ (ТС), нары(т)шнікі ’тс’ (Шат.), укр.наритники ’шляя’. Паводле Непакупнага (Связи, 48–49), корань ‑рот‑ ’бядро, бок, круп каня’ выводзіцца на падставе структурнай паралелі і семантычнага аналага на‑бедр‑ыкі і суадносіцца з літ.rietas ’бядро’, роднасным ст.-рус.рить ’капыт’, ст.-ц.-слав.рить, чэш.riť, польск.rzyć ’anus’, а само слова можа разглядацца як паўкалька ці лексіка-семантычны варыянт тэрміна набедрыкі. Параўн. таксама рыткі ’прыстасаванне для выроўнівання асновы пры навіванні яе на навой (дзве драўляныя планкі з зубцамі)’ (ТС, Уладз.), якое фармальна можна суаднесці з нарыткі ’набедрыкі’, аднак семантычная сувязь застаецца няяснай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шо́ры, -аў.
1. Цвёрдыя пласцінкі, прымацаваныя да вуздэчкі на ўзроўні вачэй, якія не даюць магчымасці каню глядзець па баках.
Хто згадзіўся надзець ш., той надзене і хамут (прыказка).
2. У парнай запрэжцы: збруя без дугі і хамута, са шлеямі (гл.шляя ў 2 знач.; спец.).
3.перан. Тое, што перашкаджае каму-н. правільна разумець наваколле; абмежаванасць (кніжн.).
Ш. на вачах у каго-небудзь.
Ш. некультурнасці.
◊
Браць у шоры, трымаць у шорахкаго (разм.) — строга абмяжоўваць чые-н. дзеянні, свабоду дзейнасці.
|| прым.шо́рны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Набе́дры, набедрыкі ’шлеі, частка збруі’ (докш., бабр., Янк. Мат., Янк. 1), ’шоры’ (карэл., Янк. Мат.), ’бакавыя раменьчыкі на мордзе каня’ (Маслен.), ’рамяні, каб хамут на вушы не падаў’ (ТС). Ад бядро (бо шляя апаясвае круп каня), значэнне ’шоры’, ’частка вузлы’ ў выніку падабенства па функцыі, параўн. Сцяцко, НЛС; параўн. таксама іншую назву гэтай дэталі — на‑рытнікі (гл.), корань якой Непакупны (Балто-северно-слав. яз. связи 48) звязвае з літ.rietas ’бядро’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВУ́ПРАЖ, збруя,
прыстасаванне для запрагання коней і інш. запражных жывёл (вала, вярблюда, сабакі і інш.) у мэтах перавозкі грузаў, верхавой язды. Вупраж для коней бывае аднаконная і параконная, дугавая і бездугавая. У склад аднаконнай дугавой вупражы ўваходзяць хамут з гужамі і супонню, дуга, падсядзёлак, церассядзёлак, падбрушнік, шляя, аброць з цуглямі і лейцы. У аднаконнай бездугавой вупражы гужы заменены раменнымі гортамі, якія змацоўваюць хамут з аглоблямі. Параконная вупраж для дышлевага запрагання ўключае хамуты, нагрудныя рамяні, пастронкі, шлеі, аброці з цуглямі і парныя лейцы. Галоўная частка збруі верхавога і ўючнага каня — сядло, вярблюджай вупражы — аброць, лейцы і шлейкі, для аленяў і сабак у нартах — шлейкі з адным пастронкам. Валовая парная вупраж уяўляе сабой драўлянае ярмо, якое надзяваюць на шыю і прымацоўваюць да дышля.
Вупраж ярэмнага тыпу самая старажытная, вядомая з часоў неаліту. На Беларусі была пашырана ў сял. гаспадарках на ПдЗ, дзе асн. рабочай жывёлай былі валы; амаль да сярэдзіны 20 ст. рабілі ярэмную вупраж на пару валоў, якія хадзілі ў дышлевай запрэжцы. Ярмо на аднаго вала (баўкун) выкарыстоўвалася ў аглабельнай або дышлевай запрэжцы. Вынаходства шляі (прататып хамута) дало пачатак выкарыстанню каня як цяглавай жывёлы. Першыя формы коннай вупражы праніклі ў Еўропу з У праз вандроўных гунаў, авараў, венграў. На Беларусі вядомы з 11 ст. Вупраж хамутовага тыпу была пашырана па ўсёй тэрыторыі, але найб. — на Паазер’і і Падняпроўі, дзе здаўна асн. цяглавай сілай быў конь. Вупраж, пераважна выязную, упрыгожвалі (выкарыстоўвалі колер, узорыстае шытво, цісненне, дадатковыя дэкар. дэталі — бліскучыя метал. накладкі, махры і кутасы). У час урачыстых выездаў на шыю каня надзявалі шархуны з бразготкамі. Вытв-сць вупражы была цесна звязана з рымарскім, шавецкім і дрэваапрацоўчымі рамёствамі.
В.С.Цітоў.
Вупраж каня: 1 — аброць з цуглямі; 2 — хамут (а — клешчы, б — хамуціна, в — покрыўка, г — супоня, д — гуж, е — лямцавая падкладка); 3 — падсядзёлак стаячы (гарбаты); 4 — правільная пастава цугляў у роце каня; 5 — цуглі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Нашы́льнік ’частка збруі — рэмень ад хамута да пярэдняга канца дышля’ (ТСБМ), укр.наши́льник ’тс’, рус.наши́льник ’назвы розных частак збруі’. Запазычана з польск.naszelnik ’тс’ яшчэ ў старабеларускі перыяд, параўн. ст.-бел.нашельникъ, нашилникъ, нашыльникъ ’частка збруі’ (з 1631 г., Булыка, Лекс. запазыч., 121), а праз беларускую — у рускую, дзе, як і ў іншых усходнеславянскіх, магло зблізіцца з шы́ла (гл. Фасмер, 3, 52); для беларускага і ўкраінскага тэрмінаў больш верагодны ўплыў назоўніка шыя (шия), параўн. нашы́йнік ’ашыйнік’, а таксама чэш.nášijek ’ланцуг ад хамута да дышля’, якое Махэк₂ (391) лічыць зыходным для чэш.nášijk, славац.nášelník, польск.naszelnik і ўсходнеславянскіх слоў (< *našijьnikъ) з ад’ідэацыяй да чэш.šle, польск.szla, szelka, бел.шляя́ (гл.) і пад.