мінерал, белы або шараватыапал. Агрэгаты порыстыя, шчыльныя або слаістыя, сталактыты. Адкладваецца з вод гейзераў. Гейзерытам таксама наз. белую або светлаафарбаваную лёгкую туфападобную апалавую пароду, што ўтвараецца ў выніку выпадзення крэменязёму з вод гарачых крыніц і гейзераў; складаецца пераважна з апалу з прымессю гліназёму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мікані́т
(ад лац. mica = слюда)
шараваты ізаляцыйны матэрыял, выраблены з лісткоў слюды, склееных лакам; выкарыстоўваецца ў электратэхніцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЛУНІ́Т (франц. alunite ад alun галын),
галыновы камень, мінерал класа сульфатаў KaAl3[SO4]2(OH)6. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Шчыльныя і рыхлыя масы, радзей крышталі, валакністыя і зярністыя агрэгаты. Колер белы, шараваты, жаўтаваты, буры. Бляск шкляны да перламутравага. Цв. 3,5—4,5; крохкі. Шчыльн. 2,6—2,8 г/см³. Алуніт — сыравіна для атрымання галыну, сульфату алюмінію, часткова калійных соляў, сернай кіслаты. Гл. таксама Алунітавая руда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШАРЫ́Т (ад назвы месца знаходкі каля г. Ашэрслебен у Германіі),
сайбелііт, мінерал класа баратаў, Mg2(OH)[B2O4(OH)]. Мае прымесі жалеза, марганцу. Вядомы дзве манаклінныя і адна рамбічная мадыфікацыі. Крышталі рэдкія, часцей тонкавалакністыя агрэгаты, шчыльныя і зямлістыя масы, канкрэцыі. Колер белы, шараваты, жаўтаваты. Цв. 3—3,5. Шчыльн. 2,69 г/см³. Пашыраны мінерал эндагенных радовішчаў борных рудаў і саляносных асадкавых тоўшчаў. Борная руда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНКАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА МЕ́ЛУ,
у Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Каменка. Пластавы паклад звязаны з адкладамі кампанскага яруса верхняга мелу. Мел белы і шараваты, шчыльны, месцамі трэшчынаваты, з рэдкімі ўключэннямі крэменю, каля ўскрышаў запясочаны. Перспектыўныя запасы 56,5 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,5—4 м, ускрышы (пяскі, марэнныя супескі) 4—14,2 м. Мел прыдатны на выраб вапны, на вапнаванне глеб, як карбанатны кампанент цэментнай шыхты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гейзеры́т
(фр. geysérite)
мінерал, белы або шараваты апал, а таксама туфападобная апалавая парода, што ўтвараецца ў выніку выпадзення крэменязёму з гейзераў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВУЛЬФЕНІ́Т (ад прозвішча аўстр. Минералога Ф.Вульфена),
мінерал класа малібдатаў, малібдат свінцу Pb(MoO4). Прымесі кальцыю, вальфраму, ванадыю, урану. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі квадратна-таблітчастыя, радзей псеўдаэктаэдрычныя, прызматычныя або кубоідныя. Суцэльныя агрэгаты рэдкія. Колер жоўты, шараваты, белы, зялёны, карычневы, жоўта-карычневы. Бляск смалісты да алмазнага. Крохкі. Цв. каля 3. Шчыльн. 6,8 г/см³. Характэрны мінерал зоны акіслення свінцова-малібдэнавых радовішчаў. Руда свінцу. Радовішчы вульфеніту ў Алжыры, Аўстраліі, ЗША і інш.