Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Púmphose
f -, -n шарава́ры
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Райту́зы ’шаравары, жаўнерскія штаны, дзіцячыя цёплыя штаны’ (Нас.), рус.рейту́зы ’тс’, польск.rajtuzy ’штаны для язды на кані’. Запазычанае ў першай палове XIX ст. праз польскую з ням.Reithosen ’штаны для язды на кані’ < reiten ’ездзіць (верхам)’ + Hosen ’штаны’ (Брукнер, 453; Фасмер, 3, 464; Праабражэнскі, 2, 195). Сюды ж райту́знік ’басяк’ (Шат.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трусы́, тру́сікі ‘прыналежнасць мужчынскай або жаночай бялізны’, ‘спартыўныя кароткія штаны, трусы’ (ТСБМ), trusy ‘тс’ (Брасл. сл.), трусэ́ (шчуч., Сл. ПЗБ). Новае запазычанне праз рус.трусы выводзяць са старога франц.trousses ‘кароткія шаравары’ (ЕСУМ, 5, 658; Арол, 4, 109). Трубачоў у Фасмера (4, 110) выводзіць рускае слова з англ.trousers ‘штаны’, што дало першапачатковае рус.тру́сики, адкуль другаснае трусы (Ніканаў, Этимология–1967, 100).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плю́ндры (іран.) ’штаны’ (маз., Нар. Гом.), плюдры ’тс’, ’лахманы, рыззё’ (Нас.), плюндра ’тс’ (Шат.), ст.-бел.плюдры, плюйдры ’штаны’ (1598, Булыка, Лекс. запазыч., 109). З польск.phtdry — від штаноў нямецка-французскага крою XV–VIII стст.: спачатку кароткія, з буфамі, затым phiderki ’зімовыя штонікі, падбітыя футрам’, пазней гэтая абразлівая назва phtdry пашырылася нават на турэцкія шаравары — скарачэнне з п.-ням.phiderhosen ’штаны з буфамі’ < pludeni ’раздувацца’ (Кюнэ, Poln., 87: Банькоўскі, 2, 61 I).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
штаны / шырокія, засоўваюцца ў боты: шаравары / вузкія да кален, шырокія ўверсе: галіфэ; порткі (разм.) / вузкія: дудачкі (разм.); нагавіцы (абл.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)