шарава́ры

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. шарава́ры
Р. шарава́раў
Д. шарава́рам
В. шарава́ры
Т. шарава́рамі
М. шарава́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шарава́ры, -аў.

1. Шырокія штаны асаблівага крою, якія засоўваюцца ў халявы.

Казацкія ш.

2. Род шырокіх штаноў на гумках унізе.

Лыжныя ш.

|| прым. шарава́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шарава́ры ед. нет шарова́ры

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шарава́ры, ‑аў; адз. няма.

Доўгія шырокія штаны, сабраныя каля шчыкалатак, якія звычайна мужчыны засоўваюць у боты, а жанчыны носяць навыпуск. Мужчыны носяць шырокія, увабраныя ў боты шаравары, доўгія, ніжэй калена, вышываныя кашулі. Сачанка. // Шырокія спартыўныя штаны (доўгія ці кароткія). Хлопчыку цёпла ў шарсцяным світэры і лыжных шараварах. Шыловіч.

[Перс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарова́ры шарава́ры, -раў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накале́ннік, ‑а, м.

Накладка, павязка і пад., якая носіцца на калене. [Марынчук:] — На мне — боты, шаравары салдацкія з накаленнікамі. Ракітны. // Частка старажытных баявых даспехаў, якая закрывала калена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Райту́зышаравары, жаўнерскія штаны, дзіцячыя цёплыя штаны’ (Нас.), рус. рейту́зы ’тс’, польск. rajtuzy ’штаны для язды на кані’. Запазычанае ў першай палове XIX ст. праз польскую з ням. Reithosen ’штаны для язды на кані’ < reiten ’ездзіць (верхам)’ + Hosen ’штаны’ (Брукнер, 453; Фасмер, 3, 464; Праабражэнскі, 2, 195). Сюды ж райту́знік ’басяк’ (Шат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трусы́, тру́сікі ‘прыналежнасць мужчынскай або жаночай бялізны’, ‘спартыўныя кароткія штаны, трусы’ (ТСБМ), trusy ‘тс’ (Брасл. сл.), трусэ́ (шчуч., Сл. ПЗБ). Новае запазычанне праз рус. трусы выводзяць са старога франц. trousses ‘кароткія шаравары’ (ЕСУМ, 5, 658; Арол, 4, 109). Трубачоў у Фасмера (4, 110) выводзіць рускае слова з англ. trousers ‘штаны’, што дало першапачатковае рус. тру́сики, адкуль другаснае трусы (Ніканаў, Этимология–1967, 100).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́ндры (іран.) ’штаны’ (маз., Нар. Гом.), плюдры ’тс’, ’лахманы, рыззё’ (Нас.), плюндра ’тс’ (Шат.), ст.-бел. плюдры, плюйдры ’штаны’ (1598, Булыка, Лекс. запазыч., 109). З польск. phtdry — від штаноў нямецка-французскага крою XV–VIII стст.: спачатку кароткія, з буфамі, затым phiderki ’зімовыя штонікі, падбітыя футрам’, пазней гэтая абразлівая назва phtdry пашырылася нават на турэцкія шаравары — скарачэнне з п.-ням. phiderhosen ’штаны з буфамі’ < pludeni ’раздувацца’ (Кюнэ, Poln., 87: Банькоўскі, 2, 61 I).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

штаны / шырокія, засоўваюцца ў боты: шаравары / вузкія да кален, шырокія ўверсе: галіфэ; порткі (разм.) / вузкія: дудачкі (разм.); нагавіцы (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)