ПЕКІ́НСКІ ЧАЛАВЕ́К,

устарэлая назва разнавіднасці Homo erectus. Гл. ў арт. Сінантрап.

т. 12, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Чалавек і біясфера»

т. 17, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРО́КЕН-ХІ́ЛСКІ ЧАЛАВЕ́К, радэзійскі чалавек,

адна з формаў выкапнёвага чалавека, характарыстыкі якога блізкія да неандэртальцаў. Знойдзены ў 1921 у пячоры Брокен-Хіл у Замбіі. Выяўлены вял. чэрап, адметны прымітыўнымі асаблівасцямі (магутны надвочны валік, ссунуты назад лоб, масіўная частка твару). Аб’ём мозга невялікі (1280 см³). Адносіцца да палеаантрапаў, хоць некаторыя адзнакі набліжаюць яго да пітэкантрапаў. Жыў прыкладна 30 000 г. назад, верагодна, адначасова з раннімі прадстаўнікамі людзей сучаснага фіз. тыпу. Большасць вучоных лічыць яго бакавой формай у эвалюцыі чалавека.

т. 3, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАСТО́ЎСКІ МУЗЕ́Й «ЛЕС І ЧАЛАВЕ́К».

Створаны ў 1985 у г. Масты Гродзенскай вобл., адкрыты ў 1990. Пл. экспазіцыі 338 м², 1350 экспанатаў асн. фонду (1999). Мае 5 залаў: нар. побыту, фауны і флоры, гісторыі дрэваапр. прадпрыемстваў г. Масты і партыз. руху, рамёстваў, выставачную. Сярод экспанатаў прылады працы, вырабы саломапляцення і бандарства 19 — пач. 20 ст., нар. майстроў разьбы па дрэве, нар. адзенне мастоўскага строю, матэрыялы пра дзейнасць партызан ў Вял. Айч. вайну, калекцыя палотнаў мясц. мастакоў. Музей праводзіць выстаўкі твораў выяўл. мастацтва і нар. майстроў.

Л.​Г.​Бартош.

т. 10, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

безгало́віца

‘бесталковы чалавек; недаразвіты чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. безгало́віца безгало́віцы
Р. безгало́віцы безгало́віц
Д. безгало́віцы безгало́віцам
В. безгало́віцу безгало́віц
Т. безгало́віцай
безгало́віцаю
безгало́віцамі
М. безгало́віцы безгало́віцах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

галава́н

‘чалавек з вялікай галавой; вельмі разумны чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. галава́н галава́ны
Р. галава́на галава́наў
Д. галава́ну галава́нам
В. галава́на галава́наў
Т. галава́нам галава́намі
М. галава́не галава́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

брыдо́цце

‘непрыгожы чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. брыдо́цце
Р. брыдо́цця
Д. брыдо́ццю
В. брыдо́цце
Т. брыдо́ццем
М. брыдо́цці

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дурно́цце

‘дурны чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. дурно́цце
Р. дурно́цця
Д. дурно́ццю
В. дурно́цце
Т. дурно́ццем
М. дурно́цці

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нялю́ддзе

‘нелюдзімы чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. нялю́ддзе
Р. нялю́ддзя
Д. нялю́ддзю
В. нялю́ддзе
Т. нялю́ддзем
М. нялю́ддзі

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

выро́ддзе

‘вылюдак, нікчэмны чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. выро́ддзе
Р. выро́ддзя
Д. выро́ддзю
В. выро́ддзе
Т. выро́ддзем
М. выро́ддзі

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)