Мацыроўкацура (з вады, хлеба і солі)’ (ашм., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, жартам з лац. mācerātio ’вымочванне, размякчэнне’ (?)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурцоўкацура (хлеб з квасам)’ (Касп., Сл. ПЗБ; паўн.-усх., КЭС; в.-дзвін., полац., Нар. сл.), ’страва з пакрышанага хлеба ў вар’ (КЭС, лаг.), ’яечня з мукою’ (Шат.), ’каша з ячных круп’ (іўеў., Сл. ПЗБ), ’страва з цёртага канаплянага семя, вады, хлеба, солі і алею’ (Бяльк.), бяроз. ’рулі’ (Вешт.), мурсоўка ’зацірка з мукі, вады і алею’ (Ян.), мурцы́цура (кавалачкі хлеба, вада, соль)’ (даўг., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. mùrti ’размакаць’, mirksóti ’мокнуць’: першапачаткова цуру рубілі з чэрствага, сухога хлеба, які размочвалі ў вадзе. Параўн. таксама рус. разан., новасіб. мочёнка, мо́ченкацура’. Аналагічна Вештарт (Бел.-рус. ізал., 17–18).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарму́шка ’страва, прыгатаваная з вады, кусочкаў хлеба і солі’ (Сцяшк.), ’накрышаны ў малако (часам у пасоленую ваду) хлеб; цура’ (Сцяц.), гарму́шкацура’. Паводле Сцяц. Нар. (49), запазычанне з польск. farmuszka, faramuszka, warmuszka (< ням.) ’поліўка з вады, піва і хлеба; густая поліўка з мукі і інш.’ Аднак можна меркаваць, што слова ўзнікла азванчэннем (к‑ > г‑ пры наяўнасці ў слове санорных гукаў р, м) з карму́шка ’тс’ (гл. карму́шка2 ў Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патра́ўка ’страва, яда’, ’верашчака’ (ТСБМ, Некр.; ганц., Сл. Брэс.), ’мачанка’ (Янк. 2), ’соус, прыгатаваны з рэшткаў валовага мяса’ (Нас.), ’рэдкая страва з мясам, падкалочаная мукой’, ганц. ’падліўка’ (Сл. ПЗБ). Як і ўкр. потра́вка ’блюда з розных кавалкаў мяса з дадаваннем кавалкаў каўбасы’ — з польск. potrawka ’адваранае мяса пад соусам’. На ўсходзе Беларусі патраўка адрозніваецца значэннямі: хойн. ’зацірка’, рэч. ’бульён’, браг. ’суп з мукой і ягадамі або грыбамі’, хойн. ’халадзец’, хойн. патраўкацура’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каплу́н1цура’ (браг., бяроз. Шатал.; вільн., Сл. паўн.-зах., ’ежа накшталт супу з кавалачкаў сухога хлеба, цыбулі, залатых варам і засквараных салам’ (драг. Нар. словатв.; драг., іван. Вешт.; кобр. Нар. лекс.), ’абрадавая страва з хлеба і салодкай вады або малака’ (івац. Жыв. сл.). Укр. жытомірск. каплу́н ’ежа з хлеба, вады і солі’, рус. н.-рас. ’халаднік’, польск. kapłun, kapłon ’тс’. Відавочна, балтызм, утвораны ад дзеяслова *kap(l)‑ (параўн. літ. kapóti ’рубіць, сячы’, ’з’ядаць, тачыць’, kaplỹs ’адрэзаны, адколаты’, ’бяззубы’), які азначаў ’ламаць, крышыць’ — галоўнае адрозненне каплуна ў тым, што хлеб ломіцца, крышыцца, а не варыцца, не закалочваецца (як жур), не смажыцца. Сюды ж і каплу́к.

Каплу́н2 ’пакладаны певень’ (ТСБМ, Бес., Федар. 6; драг. Нар. словатв.), ’пражорлівы’ (Некр.). Ст.-бел. каплунъ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. kapłun ’тс’ (і kapłon), якое пры пасрэдніцтве ст.-чэш. kapún — з с.-в.-ням. kappūn ’тс’ < нар.-лац. cappōne (m) < cāpo ’тс’, ’малады пеўнік’, ’малакасос’ (Слаўскі, 2, 58). У польск. слове ł‑ — у выніку жартаўлівай ад’ідэацыі да kapłan ’свяшчэннік’, ’жрэц’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́ялка1 ’драўляны шуфлік для ручнога веяння зерня’; ’машына, якой ачышчаюць збожжа ад мякіны’ (КТС, БРС, Выг., Бяльк., Шат., Яруш., Сцяшк. МГ), брэсц. ві́ялка драўляны савок, якім веялі ўручную’ (Сіг.). Укр. ві́ялка, рус. ве́ялка, польск. wiałka, макед. веалка ’тс’, балг. веялка ’веялка’; ’цура, зробленая ў першы тыдзень вялікага посту ў гонар летняга ветру, які лічыўся духам, што дапамагаў у час малацьбы’. Утворана ад vějadlo (параўн. ст.-рус. вѣяло ’лапата’, н.-луж., в.-луж. vějadło ’веялка’) і суф. ‑к‑а. Да веяць (гл.). Побач з суф. ‑л‑ка на слав. тэрыторыі маюцца ўтварэнні ад веяць з іншымі суфіксамі са значэннем Nomina instrumenti: бел. палес. ве́янка, ве́ячка, укр. ві́ячка, ві́яльніца, рус. ве́янка, ве́йніца, ве́йка, балг. веячка, в.-луж. wějawa, чэш. věječka, viječka, vejačka, польск. wiejalnia, wiejacha, уст. wiejaczka.

Веялка2, ве́ялкі ’вейка, вейкі’ (БРС, шчуч., навагр., маст., Сцяшк. МГ, КЭС, Жд., 1, З нар. сл.) — рэгіянальнае беларускае кантамінаванае ўтварэнне ад вейка, веяць (гл.) не без уплыву лексемы веялка1 (гл.).

Веялка3 ’павека’ (навагр., КЭС) узнікла шляхам семантычнага пераносу па сумежнасці ад лексемы веялка2. Адваротны пераход назіраецца ў рус. арханг. веко ’вейка’, йонаўск., прэйл. ве́ки ’вейкі’ пры рус. веко ’павека’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́тра1 ’кіслая мучная страва, саладуха’ (ТСБМ, Яруш.; в.-дзв., паст., брасл., віл., Сл. ПЗБ; мядз., Нар. словатв.; полац., Нар. сл.; Янук.; Нік. Очерки; Касп., Бяльк., ТС), ’цура’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’нясмачная, няякасная страва’ (брасл., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’страва з прасеянай жытняй мукі, заквашаная і запраўленая расцёртымі ягадамі’ (Малч.), ’усё, што робіць ежу крухмалістай’ (“как бы пудрит”) (Шн., 3), ’рэдкая гразь, балота’, ’раска на вадзе, якую ядуць качкі’ (гродз., ABSl, 9, 118), н. р. пу́тро ’саладуха’ (ТС), сюды ж путра́ны ’саладушны, зроблены з путры’ (Касп.), путря́нъй ’густы’ (гарад.; Нар. лекс.), параўн. укр. пу́тря ’страва з варанага ячменю і салодкага квасу’, рус. пу́тра, пу́тря, путро́ ’пойла з мукой; пшонная каша з маслам’. Запазычанне, у якасці крыніцы часцей за ўсё называецца літ. putrà ’рэдкая каша; поліўка; пойла’, лац. putra ’тс’ (Блесэ, SB, 5, 17–18, з літ-рай; Фасмер, 3, 413; гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 21, з літ-рай); бел. путра (“родъ худаго супа”) збліжаў з эст. pudder, puddro ’каша’ яшчэ Шымкевіч (Шымк. Собр.), параўн. таксама фін. puuro ’страва з мукі’, крыніцай запазычання якіх лічацца балтыйскія словы, што выводзяцца ад pùsti ’ўздувацца, набухаць’ (Фрэнкель, 681). Паводле Непакупнага (ABSl, 9, 118), гэта матывацыя пацвярджаецца ў адносінах да геаграфічных тэрмінаў, параўн. палес. зду́ховіна ’дрыгва’; Тапароў зыходным для гідронімаў з элементам put‑r‑ лічыць значэнне ’нешта разлезлае, няўстойлівае, нізкаякаснае’ і адносіць сюды літ. pùtryti, putróti ’чмякаць’, pùtarnoti ’плявузгаць’, лат. putrât, putruôt ’тс’, а таксама рус. пу́трить ’лаять’ (“что-то вроде ’разнести в пух и прах’, ’стереть в порошок’, ’размазать’”), што ўзыходзяць да і.-е. peu̯‑r *pou̯‑, *pū̆‑ з элементам ‑r‑ і семантыкай ’успухаць, раздавацца, разрэджвацца’ і ’гніць, раскладацца’ (Балто-слав. иссл., 1988–1996, 277). Параўн., аднак, заўвагу Віцьбіча: “Путра — усяго толькі нацыянальная латышская зацірка, якую часта можна спаткаць на стале латышскіх беднякоў” (Полымя, 1998, 3, 258), а таксама гродз. пу́тра (Цых.), по́тра (Скарбы) ’пацяруха’: перацерлі мышы зерне ў кублі, адна путра, што дазваляе хаця б для часткі слоў дапусціць сувязь з церці, тру (гл.).

Пу́тра2 ’лёгкія’ (мазыр., Шатал.). Няясна; магчыма, звязана з *ǫtrь ’унутранасці’, параўн. нутро́ ’сярэдзіна, вантробы’ (гл.), вагку́ша ’пячонка’, лёгку́ша ’лёгкія’.

Пу́тра3 ’пацяруха’ (Цых.). Гл. по́тра ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЗАСЛУ́ЖАНЫ РАБО́ТНІК ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,

ганаровае званне, якое прысвойваецца высокапрафес. рабочым, майстрам, інж.-тэхн. работнікам прадпрыемстваў, аб’яднанняў, н.-д., праектна-канструктарскіх і інш. арг-цый розных галін вытв-сці, работнікам органаў кіравання прам-сці, якія працуюць у прам-сці 15 і больш гадоў і зрабілі значны ўклад ва ўдасканаленне тэхнікі, тэхналогіі і арганізацыі вытв-сці, у дасягненне высокіх паказчыкаў якасці прадукцыі, павышэнне прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці вытв-сці. Устаноўлена законам ад 13.4.1995, прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. З 1971 існавала ганаровае званне засл. работнік прамысловасці Беларускай ССР, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР.

Заслужаныя работнікі прамысловасці Рэспублікі Беларусь

1972. Ф.​Ф.​Байкачоў, П.​І.​Байкоў, П.​П.​Белы, М.​П.​Бераснёў, Ф.​І.​Бойка, А.​А.​Бужынскі, І.​І.​Бяспалава, М.​Е.​Гаўрылаў, К.​Р.​Давыдок, І.​І.​Дземчанка, В.​К.​Жукоўскі, А.​Ф.​Загаецкая, В.​А.​Зубенін, П.​І.​Індан, А.​В.​Казанцаў, К.​І.​Калывайлава, Г.​Ц.​Кузняцова, Л.​В.​Малышкіна, А.​І.​Папоў, Р.​І.​Плашэй, В.​А.​Помазава, А.​Р.​Пракаповіч, П.​С.​Раждаеў, С.​С.​Раманенка, В.​Я.​Раманоўскі, М.​Ф.​Рухлінскі, П.​П.​Сабалеўскі, У.​С.​Семяніхін, М.​А.​Сінкевіч, М.​М.​Слюнькоў, Г.​А.​Сляпцоў, Я.​І.​Ступак, В.​А.​Сысоева, Г.​В.​Сямёнаў, А.​П.​Тоўсцік, М.​А.​Фядзюк, М.​М.​Хаванскі, Ю.​І.​Хейкер, А.​І.​Хоміч, Ц.​Я.​Церахаў, Б.​Л.​Шапашнік, А.​І.​Шчарбакоў, В.​М.​Шчарбіна, М.​П.​Ямелечава.

1973. Г.​П.​Алейчык, С.​І.​Аўсіевіч, Н.​З.​Баброў, Ф.​І.​Багданаў, І.​М.​Брэль, В.​М.​Буткевіч, А.​Я.​Высоцкі, Я.​Ф.​Гайваронскі, А.​П.​Гайдук, В.​Л.​Гарох, А.​У.​Грыгусь, А.​В.​Грэлаў, А.​Р.​Гурскі, В.​А.​Жукоўскі, І.​А.​Кадурын, І.​І.​Караткоў, В.​М.​Кармілевіч, С.​П.​Кароль, Г.​Ф.​Карпенка, Дз.​А.​Кіеня, А.​А.​Кузаўкоў, А.​Ф.​Лапцюхова, В.​Т.​Майсееў, В.​Ц.​Прохараў, У.​А.​Ражкоў; В.​Я.​Семянкоў, Р.​І.​Тубалец, С.​К.​Ціханскі, У.​І.​Чэрнікаў, В.​К.​Шамгін, І.​Р.​Янкоўскі.

1974. Л.​А.​Багданаў, А.​Ц.​Баранава, А.​І.​Белавусаў, Г.​Л.​Васілеўская, М.​П.​Галяева, М.​І.​Гулевіч, М.​Ф.​Дзяркач, П.​І.​Казлоў. В.​М.​Качынскі, С.​М.​Кішкін, Я.​І.​Клімчанка, Г.​М.​Красніцкі, Ф.​Т.​Крывянкоў, І.​В.​Кудраўцаў, Ф.​І.​Кузняцоў, А.​С.​Лаўрэнаў, М.​М.​Матохіна, В.​Д.​Новікаў, П.​І.​Паўлаў, Дз.​І.​Пятроў, Н.​А.​Сафонава, П.​П.​Сяргееў, Дз.​Ф.​Хітраво, К.​Ю.​Цярэшка, М.​Д.​Шахаленка, Г.​Н.​Юпатаў.

1975. М.​І.​Агалаў, С.​Ф.​Азёрны, А.​М.​Акуліч, С.​У.​Антонаў, Л.​І.​Багдановіч, Б.​Т.​Барэйша, М.​К.​Белпкурскі, Р.​Е.​Бондараў, Я.А.​К.​Брэд, Б.​В.​Бурэўскі, С.​А.​Бухаў, Т.​А.​Бялькова, С.​В.​Бяляеў, І.​М.​Валікаў, В.​Дз.​Вятошкін, А.​В.​Гарачкін, М.​Дз.​Гарохаў, В.​В.​Герман, В.​Ф.​Гнілягін, П.​І.​Грэцкі, І.​П.​Губачоў, У.​Д.​Гулаеў, М.​С.​Гулевіч, Б.​А.​Данілаў, Г.​Я.​Данілкін, С.​А.​Дзюбянкоў, Л.​І.​Дзянісава, Дз.​П.​Дубіна, Л.​С.​Жывіца, А.​А.​Жыткоў, Ц.​М.​Захаранка, Ц.​Ц.​Зелянко, І.​М.​Ільінская, У.​Г.​Каваленка, І.​П.​Каета, У.​С.​Казлоў, Е.​А.​Каласоўская, В.​А.​Калінкін, С.​І.​Калыбельнікаў, Я.​Ц.​Камарыст, П.​І.​Караткоў, В.​А.​Качан, М.​А.​Крашэўскі, В.​С.​Крыцкі, А.​П.​Кузняцоў, А.​В.​Кузьміч, В.​М.​Кузьмянкоў, Г.​С.​Кукшынскі, М.​І.​Ларыёнаў, І.​І.​Ліпін, Б.​А.​Лукошнікаў, Ф.​П.​Лук’яненка, М.​В.​Малахаў, І.​С.​Малашка, А.​Я.​Масальскі, М.​М.​Мацвееў, П.​З.​Меркін, М.​П.​Мішчанка, А.​Е.​Нікіфараў, Н.​Ф.​Пазнякоў, П.​А.​Палухін, І.​Я.​Паляціла, С.​А.​Пракопчык, В.​А.​Прыдарожны, А.​І.​Прыходзька, Р.​Я.​Рагожын, І.​Ф.​Сакалоў, Р.​І.​Сафронаў, В.​А.​Селязнёў, Г.​В.​Семяніхін, Л.​С.​Слаўк, Р.​Г.​Сушанцоў, І.​М.​Сушчанкоў, Л.​А.​Углік, В.​В.​Урусаў, Я.​А.​Фурман, В.​Я.​Фурукін, К.​М.​Халошын, М.​І.​Хвашчынскі, Ш.​Х.​Хуснутдзінаў, М.​С.​Цітоў, Б.​М.​Чаркасаў, М.​А.​Шавялёў, У.​К.​Шаркоў, Я.​Ф.​Шкіндар, М.​В.​Шпортаў, А.​К.​Шчурак, Г.​С.​Югаў, У.​Е.​Юрчанка.

1976. А.​П.​Авечкін, Н.​А.​Аксёнава, М.​У.​Алісевіч, У.​П.​Андрушчанка, К.​А.​Андрыянаў, Л.​С.​Ахацімская, М.​Ю.​Баранаў, С.​І.​Бардзілоўскі, В.​І.​Бароўскі, І.​А.​Барысевіч, В.​І.​Беражны, А.​М.​Быкоўскі, К.​М.​Бялянка, У.​Я.​Вайцюк, М.​К.​Васіленка, І.​П.​Васільеў, М.​І.​Гайдук, А.​М.​Галішнікаў, М.​С.​Ганчароў, І.​А.​Гацко, Л.​Р.​Глазкоў, Л.​Р.​Грышанава, Р.​Д.​Гулько, І.​Ф.​Гурэеў, Э.​І.​Дземідок. Н.​С.​Дунаева, І.​С.​Жукаў, В.​І.​Забела, Л.​Т.​Згорскі, Б.​С.​Зубаў, В.​М.​Ільіна, А.​С.​Каваленка, В.​А.​Калашнікава, М.​Я.​Капшукова, В.​Л.​Карнілава, Р.​П.​Кеніг, А.​Г.​Кіеня, І.​У.​Кіеўскі, З.​П.​Кіжнярова, М.​П.​Кісялёў, А.​А.​Ключнік, Я.​М.​Козыраў, А.​М.​Кроўз, У.​Ю.​Крыкун, З.​І.​Крымава, В.​А.​Кубасаў, В.​В.​Кузьмічоў, В.​А.​Лазерка, Э.​С.​Лешчанка, В.​А.​Лынчанка, А.​І.​Ліцвінаў, М.​Я.​Ляскавец, П.​В.​Ляшчынскі, Л.​І.​Малеша, У.​І.​Мальто, М.​І.​Манастырскі, М.​М.​Мацюшын, А.​П.​Непагодзін, М.​П.​Нікалаенка, І.​М.​Нікалайчык, Ц.​В.​Нікулін, А.​Н.​Падабедаў, Х.​Л.​Падмаскоўная, Ю.​Д.​Панамароў, Я.​Р.​Папоў, Н.​І.​Парадня, І.​Я.​Паўлючэнкаў, М.​А.​Пузыня, В.​Я.​Пятрэнка, Г.​А.​Рабцаў, І.​І.​Растаргуеў, В.​Р.​Рыбалка, В.​П.​Рэзнік, Р.​І.​Савіцкая, В.​С.​Сакалова, М.​І.​Сінкевіч, В.​М.​Слюнькоў, Г.​Дз.​Смірноў, В.​С.​Сяргееў, Л.​Д.​Татарынаў, Дз.​М.​Ткачоў, В.​Д.​Хадакова, К.​І.​Хацука, А.​А.​Чарняўская, У.​А.​Шкабарын, Л.​І.​Шунякоў, І.​Е.​Шчарбінскі, В.​Ф.​Юркавец.

1977. У.​М.​Алейнікаў, Г.​П.​Андрэеўскі, Я.​С.​Афаневіч, Н.​Дз.​Бакштай, Л.​І.​Вышынская, Л.​Я.​Гаранская, Л.​Я.​Гарэлік, Л.​П.​Жураўлёва, Р.​П.​Жураўлёва, С.​Я.​Званароў, В.​А.​Ігнацьеў, М.​А.​Козел, Я.​М.​Мухамор, М.​Ф.​Мясаедаў, А.​М.​Прус, М.​П.​Пухаў, А.​Дз.​Севасцьянава, Э.​І.​Сцепанічэнка, М.​Я.​Сцяпанаў, А.​С.​Цітоў.

1978. М.​М.​Барадулін, М.​І.​Батура, Г.​А.​Быкоўскі, Л.​Ю.​Беляновіч, З.​Л.​Гдалевіч, Л.​І.​Грыгор’ева, А.​Ф.​Дзяржынская, В.​В.​Івашка, В.​Дз.​Івойлава, Р.​П.​Кавалеўская, Л.​У.​Карцяновіч, Т.​А.​Клачан, М.​І.​Коршунава, Ч.​А.​Круглінскі, А.​П.​Парфёнава, А.​С.​Рабінскі, Р.​В.​Рак, Я.​У.​Рачынскі, А.​А.​Санчукоўскі, А.​Л.​Стоцкі, Г.​Н.​Цвяткоў, Л.​С.​Цыбульская.

1979. М.​В.​Анібраева, З.​П.​Адашкевіч, Я.​В.​Вайцяховіч, В.​М.​Дрозд, Т.​П.​Жалабковіч, Б.​І.​Кабзар, А.​С.​Кавалёў, М.​Ф.​Казакова, М.​А.​Кудзін, У.​Ф.​Куракоў, Н.​І.​Макушкіна, І.​М.​Мігун, Я.​А.​Мікуловіч, У.​П.​Патоцкі, Я.​С.​Пратасевіч, Л.​І.​Рышчук, А.​А.​Сігаеў, М.​Т.​Тарасаў, Л.​Ф.​Трусава, Н.​Ф.​Храптова, Г.​К.​Цапаеў, В.​С.​Чарняцоў.

1980. З.​В.​Белагуб, П.​Д.​Біліда, М.​Ю.​Габрусь, А.​М.​Гушчо, В.​П.​Давыдоўскі, М.​П.​Зданевіч, Я.​С.​Ізафатава, А.​П.​Калошын, А.​Я.​Кіўкоў, У.​У.​Лішык, Я.​А.​Мажэева, Н.​С.​Мароз, Н.​І.​Пашкевіч, Р.​В.​Пятроў, І.​І.​Рак, І.​М.​Сакалоў, Н.​І.​Сакалоўскі, Л.​П.​Улаховіч, В.​В.​Федуковіч, Я.​І.​Шафір, Р.​І.​Шчарбакоў, В.​А.​Шылец, А.​І.​Ярэй.

1981. М.​І.​Акімаў, В.​Ц.​Арбузаў, А.​Г.​Зязюлькін, М.​Ф.​Іофе, С.​Л.​Карзюк, Р.​С.​Кірыенка, Я.​В.​Крывулька, С.​П.​Крыжэўскі, У.​Д.​Ліфшыц, Т.​В.​Лятун, І.​І.​Малчанаў, А.​У.​Мацкевіч, В.​В.​Нідзелька, А.​Ф.​Рудзінскі, Л.​А.​Чачот.

1982. В.​М.​Аляксеенка, С.​С.​Барадоўскі, Л.​П.​Бубноў, В.​П.​Булава, Л.​В.​Варанцова, Л.​В.​Варэц, А.​П.​Гусар, У.​А.​Іваноў, Н.​П.​Каралёва, М.​А.​Качко, А.​Ф.​Крываносаў, П.​Ф.​Макараў, В.​В.​Машчук, Г.​К.​Пераціцкі, Г.​І.​Савановіч, М.​П.​Сакіркін, З.​П.​Сідарэнка, А.​С.​Сладкова, Э.​І.​Смага, А.​В.​Хламянок, Н.​К.​Хоцькіна, С.​Ф.​Цура.

1983. І.​С.​Бартосік, С.​П.​Вярбоўскі, Л.​Я.​Гардзяюк, Г.​І.​Гулей, В.​Ф.​Дзянішчанкава, І.​С.​Жукоўскі, А.​П.​Кавальчук, В.​І.​Карасцялюк, А.​П.​Кацапаў, Р.​В.​Конюх, В.​А.​Майко, М.​П.​Марозаў, М.​П.​Накоўнік, А.​І.​Трушкіна.

1984. С.​М.​Аляксейчык, А.​І.​Бацюлеў, М.​С.​Берышвілі, Н.​У.​Валовік, В.​А.​Жукавец, В.​С.​Падгарэцкая, У.​А.​Сітаў, У.​Я.​Чвялёў, Т.​І.​Шалянок, Р.​А.​Шчаглова.

1985. М.​Ц.​Антонік, С.​А.​Ахрэмчык, У.​І.​Блаў, А.​У.​Жыткевіч, В.​У.​Забаронак, А.​М.​Запольскі, І.​У.​Казанцаў, Л.​А.​Канавалаў, Л.​М.​Нагібовіч, М.​А.​Сідараў, В.​М.​Сліж, Т.​С.​Хрытанькова, М.​Я.​Чуманіхіна, У.​А.​Юрганаў.

1986. М.​Т.​Барабанаў, Ю.​Дз.​Барадоўскі, А.​М.​Біёнчык, Л.​І.​Грышын, Г.​С.​Папова.

1987. М.​І.​Кандзіраыда, Г.​І.​Лазарашвілі, У.​М.​Сямёнаў.

1988. Я.​К.​Баран, П.​Ф.​Белагураў. С.​Ф.​Гашко, Э.​А.​Геуркаў, У.​В.​Грыдзюшка, Ю.​Я.​Данешчык, М.​Д.​Ермалаеў, В.​В.​Кавальчук, Т.​В.​Караткова, У.​В.​Качан, В.​М.​Краўчанка, А.​М.​Крывенка, І.​І.​Куляшоў, Э.​К.​Мядзведзеў, В.​А.​Пятроў, З.​П.​Саковіч, І.​У.​Смалей.

1989. М.​П.​Бялько, М.​М.​Валькоў, Ф.​К.​Голуб, В.​Дз.​Жагальскі. Л.​І.​Кадолка, І.​І.​Карнілаў, М.​Ц.​Лучнікаў, У.​П.​Піліповіч, С.​П.​Сінельнікаў, В.​В.​Собаль, В.​М.​Царанкоў, Л.​П.​Яноўскі. 1990. З.​Ф.​Бузуноўскі, Л.​Ф.​Ідзіятуліна, Г.​А.​Ісаевіч, Ю.​М.​Канавалаў, Т.​С.​Ліпатнікава, М.​Я.​Манголеў, С.​Б.​Сімховіч, В.​І.​Сініцкі, Л.​А.​Тараканава, Г.​М.​Хартаповіч, М.​А.​Цітоў, А.​А.​Шарубін, В.​У.​Шчамялёва, П.​Л.​Шыла, Г.​Р.​Яцкоўская.

1991. Л.​С.​Арыніч, У.​М.​Аўчыннік, П.​Р.​Балдоўскі, А.​С.​Белавус, С.​А.​Вернікоўскі, Ш.​С.​Грыгар’ян, І.​А.​Карпаў, Г.​А.​Курыльчік, У.​П.​Лапыка, П.​З.​Літвінчук, А.​А.​Лявошка, У.​І.​Масюкевіч, І.​С.​Муліца, С.​М.​Паліцкая, С.​А.​Пеліх, А.​А.​Сямёнава, М.​І.​Цярэшка, К.​К.​Шабунеўскі, А.​С.​Шыбаеў, В.​У.​Эсаулаў.

1992. У.​П.​Кудрыцкі.

1993. М.​Т.​Бялко, Ч.​А.​Дудчык, У.​І.​Лежань, М.​У.​Саўко, У.​М.​Шэпель.

1994. У.​В.​Абрамчык, У.​В.​Ачапоўскі, З.​В.​Валеха, В.​В.​Вінакураў, А.​Е.​Гайдук, Л.​А.​Гармаш, А.​К.​Герасімовіч, А.​У.​Грэбень, У.​Я.​Давыдкоў, А.​М.​Далінін, А.​А.​Данілін, М.​Л.​Дворкін, І.​І.​Журовіч, В.​Я.​Кавалевіч, В.​А.​Кавалёў, З.​М.​Капіхава, Л.​Б.​Калодны, Л.​І.​Калугін, Ф.​І.​Канстанціновіч, У.​У.​Карсакоў, Г.​Р.​Катомкіна, Ю.​Р.​Кісялёў, Л.​П.​Козік, А.​М.​Лапко, У.​У.​Ласкевіч, У.​В.​Ляўданскі, М.​І.​Лобач, А.​Г.​Максімовіч, С.​І.​Малахаў, В.​А.​Найдзёнак, П.​М.​Новікаў, У.​У.​Рашатко, М.​А.​Сайчык, М.​Н.​Сліж, Н.​Д.​Тоўсцік, У.​П.​Філіпаў, Л.​С.​Чартоў, Т.​К.​Юрэвіч, Б.​Б.​Янкоўскі.

1995. А.​Ц.​Ваўчок, С.​А.​Венцкі, Л.​А.​Воўк, М.​І.​Зінавенка, У.​Ф.​Каленік, Г.​У.​Карло, М.​Я.​Паўлаў, В.​І.​Рулеў, П.​У.​Скабіцкі, М.​М.​Скарбец, А.​І.​Фёдараў, У.​А.​Філіпаў, Дз.​І.​Чачко, А.​І.​Чыж, Л.​Г.​Шавель.

1996. В.​А.​Астапенка, Я.​І.​Бабініч, А.​І.​Белы, Т.​У.​Булдык, В.​А.​Бурскі, В.​У.​Бухавец, А.​М.​Бярозкін, Б.​В.​Вайтовіч, А.​У.​Вержбаловіч, У.​С.​Дзегцяроў, У.​М.​Дзялендзік, Г.​С.​Драбышэўскі, У.​В.​Зубовіч, Р.​А.​Калінкін, Р.​П.​Капытко, Р.​М.​Нургалееў, А.​І.​Прыходзька, М.​І.​Пузыроў, С.​У.​Сарока, У.​В.​Скобаў, У.​С.​Хмялеўскі, В.​Р.​Чарткоў, В.​В.​Шапецька, А.​А.​Ярковіч.

1997. Л.​Ф.​Барабанаў, М.​П.​Белы, Л.​П.​Быкоўскі. В.​Б.​Вернікоўскі, Л.​К.​Калюка, Р.​Ф.​Карабанаў, В.​Дз.​Марыніч, С.​С.​Сідорскі, С.​П.​Сапута, С.​Б.​Снітко, У.​П.​Стайчанка, С.​Х.​Федарук, В.​А.​Шурынаў.

т. 6, с. 564

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)